Подробное решение Страница 30стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1.Чым адрозніваецца ўрывак празаічнага твора ад папярэдняга верша на тую ж тэму? Ці можна ў яго мове выдзеліць такія ж, як у вершы, роўныя па колькасці складоў часткі, радкі? Ці ёсць у ім сугучныя словы, рыфмы?
Празаічная мова істотным чынам адрозніваецца ад вершаванай, галоўным чынам — адсутнасцю рыфмы і рытма. Інакш кажучы, у прозе мова свабодна арганізаваная, гучыць звыкла, натуральна.
2.Як лепш чытаць гэты тэкст: як і верш «Ручэй», эмацыянальна, з выразным захапленнем, ці спакойна, разважліва? Абгрунтуйце свой адказ.
Тэкст патрэбна чытаць спакойна, разважліва, з апавядальнай інтанацыяй, бо тэкст патрабуе ўдумлівага слухання і разважання.
3.Якімі сродкамі ствараецца ў гэтым творы замалёўка крынічкі: шматлікімі паэтычнымі выразамі або пры дапамозе даволі падрабязных апісанняў, аповеду, разважанняў старога Нічыпара, Петрыка?
Крынічка паўстае перад намі з падрабязных апісанняў старога Нічіпара і Петрыка. І кожны бачыў у ёй сваё хараство. Дзед Нічыпар — казачную, населеную Руслкамі і Вадзенікамі, Петрык — адчувае яе мову, таямнічую неспазнана-прыгожую.
4.Адшукайце гэтыя сродкі мастацкага выяўлення ў тэксце. Падумайце, ці маглі б быць у вершы такія апісанні ручая або крынічкі: “Пад вербалозам быў убіты ў зямлю альховы калок і на яго надзеты карэц, зроблены з бяросты старым пастухом Нічыпарам.” Чым яны «не падыходзяць» для верша?
Апісанне крынічкі пададзена аўтарам праз уяўленне і апісанне старога Нічыпара і адчуванні малога Петрыка:
« Крынічку Петрык ведаў здаўна. Колькі ён па-папіў вады з яе, бегаючы ўлетку з хлапчукамі па ўзбярэжжы! Пад вербалозам быў убіты ў зямлю альховы калок і на яго надзеты карэц, зроблены з бяросты старым пастухом Нічыпарам. Але прыемней было піць не з карца, а прылёгшы грудзьмі на край крынічкі. П'еш крыштальнай чысціні ваду і бачыш, як глыбока на дне варушацца жвір і каменьчыкі, нібы нехта нябачны гуляе з імі, і чуеш, як плюскоча крынічка, быццам яна размаўляе з табой. Вада ж сцюдзёная, смачная, нап'ешся і адчуваеш, як у цябе прыбавілася бадзёрасці і сілы.».
Стары Нічыпар:
“Яна амаль не змянілася за доўгія гады яго жыцця — такая ж, як і даўней, празрыстая і гаманлівая. Вясновай яснай раніцай, казаў ён, можна ўбачыць, як нізка пырхаюць, кру-жацца над ёй птушкі, любуючыся сабой, як у люс-тэрку. І кружацца, і спяваюць, прыхарошваючыся. А калі які злы паляўнічы-браканьер параніць у лесе беланогага прыгажуна лася, дык лось прыходзіць сюды, п'е з крынічкі, і рана неўзабаве загойваецца. Казаў яшчэ дзед Нічыпар, нібыта ў летнюю месячную ноч расчэсвае каля яе свае шаўкавістыя косы русалка, выйшаўшы з глыбінь Дзвіны.”
Успаміны і разважанні Петруся і Нічыпара дапамагаюць аўтару больш падрабязна пазнаёміць з крынічкай.
Радок «Пад вербалозам быў убіт у зямлю альховы калок і на яго надзеты карэц, зроблены з бяросты, старым пастухом Нічыпарам » не падыходзіць для верша, бо тут ням а рыфмы, рытма, адсутнічаюць сродкі мастацкай выразнасці.