Подробное решение Страница 28стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1.Якім убачыў паэт ручэй? Якія вобразы, створаныя аўтарам, падаліся вам найбольш цікавымі?
Паэт убачыў ручэй жывым, падобным на маладзенькага жвавага і зухаватага хлапчука. Асабліва спадабаўся вобраз самаго ручая, вясёлага, “пестуна”:
I схіляе трава
Над ім пасмы-брыжы,
А ён, жэўжык-пястун,
Гучным смехам дрыжыць.
То заскочыць у гай,
То курган абаўе,
Дзе сярдзіта бубніць,
Дзе лагодна пяе.
2. Якія радкі верша вам асабліва спадабаліся? Як за імі паўстае асоба паэта?
Люба слухаць той спеў,
Несціханы, густы,
I пад песні яго
Адпачынеш і ты.
Мы быцам бачым вачыма аўтара гэты звонкі ручэй, вобраз такія яркія, што хочацца адчуць на вуснах смак вады з ручая.
3.Прачытайце верш яшчэ раз уголас, выдзяляючы склады пад націскам. Колькі такіх націскных складоў у кожным радку? У якой паслядоўнасці паўтараюцца яны ў вершы?
У кожным радку верша шэсць складоў, кожны трэці склад націскны. Схематычна можна падаць так:
_ _ _׳_ _ _׳ Між алешын, кустоў
_ _ _׳_ _ _׳Дзе пяе салавей,
_ _ _׳_ _ _׳I шуміць, і грыміць
_ _ _׳_ _ _׳Срэбразвонны ручэй.
4.Што яшчэ надае мове верша рытмічнае гучанне? Ці адчулі вы сугучнасць складоў у канцы радкоў? Як яна называецца? Прачытайце словы, якія рыфмуюцца.
Рытмічнае гучанне мове верша надае рыфма — адмысловая сугучнасць канчаткаў вершаванага радка. Рыфмуюцца словы: салавей — ручэй; на ім — сваім; аса-ка — здаляка; зрок — ручаёк; брыжы — дрыжыць; абаўе — пяе; густы — і ты.
5.Чым дасягаецца мастацкая выразнасць мовы? Выпішыце з верша самыя яскравыя і маляўнічыя выразы, вызначце паэтычныя прыёмы, дайце ім азначэнне (эпітэт, адухаўленне, увасабленне, параўнанне), паспрабуйце растлумачыць іх ролю ў стварэнні вобраза ручая. Як яны ўплываюць на настрой верша?
У вершы аўтарам пры дапамозе сродкаў мастацкай выразнасці створаны вобразы вярбы-маці; кустоў, якія глядзяць на сваё адлюстраванне ў вадзе; ручэй абступаюць чараты і асака, зорка і хмурынка, зазіраючыя ў ручэй і, безумоўна, «срэбразвоннага» ручая.
Эпітэт — мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет, чалавека або жыццёвую з'яву: срэбразвонны ручэй; гучны смех; спеў несціханы, густы; жэўжык-пястун; сярдзіта бубніць; лагодна пяе.
Параўнанне— мастацкі прыём характарыстыкі аднаго прадмета, з'явы пры дапамозе супастаўлення іх з іншымі: як матулька, вярба; пасмы — брыжы.
Увасабленне — мастацкі прыём, разнавіднасць метафары, прыпадабненне з'яў прыроды да паводзін чалавека: жэўжык-пястун гучным смехам дрыжыць, заскочыць у гай, бубніць, пяе; хмурынка зазірне ў ручаёк, мурог падыходзіць, салавей пяе, кусты глядзяцца, схіляецца трава.
7.Праслухайце ў запісе песню кампазітара М. Чуркіна «Ручэй» на словы гэтага верша. Параўнайце ўражанні ад верша і песні.
Песня “Ручэй” у выкананні “Беларускіх песняроў” вельмі спадбалася. Яна лірічная, напеўная, вельмі пазітыўная, пяшчотная, лагодная.