У ВЕРШАХ I Ў ПРОЗЕ

Подробное решение Страница 25стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1.Чым адрозніваюцца вершаваныя творы ад празаічных па знешніх адзнаках?

Знешнія адзнакі вершаваных твораў: яны пішуцца кароткімі радкамі ў слупок (строфамі). А празаічныя творы займаюць усю старонку, сказамі, «якія могуць быць і кароткія, і доўгія». Вершаваныя творы — невялікія па аб'ёмў (верш займае 1-2 старонкі), празаічны твор — да сотні старонак.

2.У чым адметнасць мовы вершаў і мовы празаічных твораў?

Мова вершаў адрозніваецца ад мовы празаічных твораў наяўнасцю рытма і рыфмы. Рытм — адна з важнейшых адзнак верша, раўнамернае паўтарэнне, чаргаванне націскных і ненаціскных складоў, стоп у вершы.

Рыфма — сугучнасць канчаткаў вершаваных радкоў.

3.Чым адрозніваюцца паэтычныя творы ад празаічных па спосабах і сродках, прыёмы паказу жыцця?

Паэтычныя творы адрозніваюцца ад празаічных і па спосабах, сродках і прыёмах паказу жыцця. У вершаваных творах аўтар ужывае шмат вобразных выразаў, паэтычных прыёмаў (эпітэты, метафары, адухаўленні, параўнанні і г. д. ), якія дапамагаюць зрабіць мову эмацыянальнай, узрушанай, а сам верш напоўненым моцнымі ўражаннямі, перажываннямі. Прозе галоўнае — стварэнне карціны жыцця, дакладнае, хоць і таксама вобразнае, апісанне жыццёвага факта ці эпізоду, паводзін чалавека.

4. Прыгадайце вершы, якія вы вучылі ў папярэдніх класах. Назавіце ў адным з іх вобразна-выяўленчыя сродкі і вызначце іх ролю ў стварэнні мастацкіх вобразаў.

Аляксей Коршак. Кляновы ліст.

Аўтар у гэтым вершы стварае прыгожую, лірычную карціну залатой восені. Твор насычаны вобразна-выяўленчымі сродкамі, сярод якіх асабліва шмат метафар:

«Паслана золата кляновае ўдалі», «І вось апошні ліст плыве агнёвы», «Жыві ж, асенні ліст, кляновы ліст”, «Вясна прамые вокны сінявой», «Адзенецца жыццё зялёным лістам», «Звінець звонам залацістым» .

Эпітэты: Золата каляновае, ліст агнёвы, звон залацісты, ціхі смутак.

Паўторы: “Жыві ж…”

Гукаперайманне: “звінець заўсёды звонам залацістым” (гук З), “вар’яцее ветру свіст” (гук В).