Янка Купала. «Курган»

Подробное решение Страница 14стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1.Якое уражанне вы атрымалі ад знаёмства з паэмай Я.Купалы? У якіх радках вы адчулі найбольшы душэўны пад’ём паэта, вялікую энергію паэтычнага радка?

Паэма Я.Купалы, на нашу думку, нікога не можа пакінуць раўнадушным. Талент і смеласць гусляра захоплівае з першых хвілін чытання, галоўны герой выклікае пачуццё захаплення, павагі. Паэма падобна да падання, гучыць як песня і ад гэтага лёгка ўспрымаецца.

На нашу думку, найбольшы душэўны пад’ём паэта гучыць у радках:

“Сілён, княжа, караць, галаву сілён зняць, —

Не скуеш толькі дум ланцугамі.”

2.Як характарызуецца ў паэме гусляр? Якімі рысамі надзяляе яго паэт? Прывядзіце адпаведныя цытаты з твора.

Гусляр у паэме падаецца, як асаблівая, незвычайная асоба, моцнага характару, адкрытай душой. Аўтар надзяляе яго наступнымі рысамі:

Таленавітасць:

“Акалічны народ гуслі знаў гусляра;

Песня-дума за сэрца хапала”

Пачуццё годнасці:

Вось настроіў, навёў тон у струнах як след,

Не зірнуўшы на гулі ні разу...

Свабодалюбства:

“Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць, —

Ім пакорны я толькі с гуслямі”

непадкупнасць:

Скурганіў бы душу чырвонцам тваім я...,

Мужнасць:

“Гуслям, княжа, не пішуць законаў”

любоў да свайго народа:

Глянь ты, слаўны ўладар, на палеткі свае:

Сарачні там сох бачыш, як блудзе;

А ці чуў ты, аб чым там араты пяе,

Дзе і як жывуць гэтыя людзі?

Самаахвярнасць:

Ну што, княжа, пара даць за песню мне дар!

3.Як паказана сіла гусляровай музыкі ў паэме (праз паводзіны людзей, звяроў, птушак, раслін)? Прывядзіце прыклады з тэксту. Параўнайце паэму з творам М. Багдановіча “Музыка”.

Сіла музыкі гусляра — незвычайная, нават казачная:

Песня-дума за сэрца хапала;

Вакол гэтай думы дудара-званара

Казак дзіўных злажылась нямала.

Яна аднолькава моцна ўздейнічала і на чалавека:

Кажуць, тольк як выйдзе і ўдарыць як ён

Пас трунах з неадступнаю песняй, —

Сон злятае з павек, болю цішыцца стогн,

Не шумяць яскары, чарэсні.

І на жывёлу:

Пушча-лес не шуміць, белка, лось не бяжыць,

Салавей-птушка ў той час сціхае;

І навакольны свет:

Паміж вольхаў рака, як штодзень, не бурліць

Паплаўкі рыба-плотка хавае.

Песня гусляра здольна на цуды:

Пад звон-песню жывучых гусляравых струн

Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць.

У творы М.Багдановіча таксама ідзе аповяд пра таленавітага чалавека, гранне якога абуджала людзей, суцяшала боль, чалавека, які сваёй музыкай не баяўся казаць праўды. Сіла ўздзеяння таленту на людзей і звяроў аб' ядноўвае гусляра Купалы і музыку Багдановіча. Як і гусляра яго пасцігнуў цяжкі лёс. Як і гусляра, народ увекавечыў памяць таленавітага музыкі ў сваіх песнях, казках, аповядах, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

4.Як паэт перадае ўражанні ад грання гусляра: з дапамогай адпаведнай інтанацыі, паўтораў, гукапераймання. Прывядзіце прыклады з тэксту.

Каб перадаць моц уражання ад песні гусляра, Янка Купала ўжывае

адпаведную інтанацыю — яна ўзнёслая, напеўная, лірычная.

Акрамя гэтага аўтар выкарыстоўвае падвоеныя назоўнікі-азначэнні (звон-песня, дудара-званара, гуслі-баі, памяткі-пліты, шлюб-вяселле і г. д. ). Гэтыя азначэнні дапамагаюць вобразна ахарактарызаваць прадмет, даць яму ацэнку.

Шырок карыстаеццп аўтар і гукаперайманнем — спосаб гукавой імітацыі прадметаў ці з'яў. Напрыклад, шум лесу перададзены ў радках:

Пушча-лес не шуміць...

Салавей-птушка ў той час сціхае

Звон гусляў, песні:

Песня-дума за сэрца хапала:

Вакол гэтай думы дудара-званара

Казак дзіўных здажылась нямала.

5.Якімі мастацкімі сродкамі перадаецца напружанасць інтанацыі ў песні гусляра?

Ужыванне звароткаў:

“Гэй ты, князь!..”

Пытальныя сказы:

“Дзе і як жывуць гэтыя людзі?”

Параўнанні:

“Сэрца маеш, як гэты цагляны парог

І душу — як скляпоў гэтых сховы”

Паўторы:

“Кроў, на золаце гэтым людская блішчыць,

Кроў, якой і твая моц не змажа”

Супрацьпастаўленні:

“Ты брыльянтамі ўсыпаў атласы і шоўк —

Гэта цёртая сталь ад кайданаў”

Метафары:

“Не скуеш толькі дум ланцугамі”, “чэрві точаць жывых і раздзетых”

Эпітэты:

П’яныя шумы, сэрцаў скамянелых, няўчасных магіл.

6. Як успрымаюць песню гусляра князь і яго чэлядзь? Прывядзіце прыклады з тэксту.

Уздзеяннеад песні гусляра князем і яго чэляддзю перададзена ў наступных радках:

Князь стаіць, князь маўчыць,

жуда, помста б'е з воч;

Гулі зглухлі, ні жартаў, ні смехаў...;

Думаў князь, выдумляў, грымнуў шабляйна ўзбоч,

Толькі з лёскатам выбегла рэха.

Паэт такім чынам паказвае сілу і веліч мастацтва, прызначэнне якога гаварыць праўду аб жыцці свайго народа і выклікаць водгук у сэрцах людзей.

Паводзіны гасцей, іх успрыманне песні аўтар перадае праз рух пачуццяў і змену настрояў на вяселлі княжны (вяселле загуло — змоўкла — загуло).

7.Які момант сюжэта паэмы, на вашу думку, самы востры, напружаны, драматчны?

На нашу думку, самы драматычны момант паэмы адлюстраваны ў эпізодзе, калі гусляр, праспяваў сваю песню і стаіць перад раз'юшаным князем, чакаючы прысуду.

8.Адшукайце ў паэме радкі, якія характарызуюць умовы жыцця простага люду і жыцця князя. Як паказваецца жыццё сялян праз апісанне старой вёскі і жыццё князя праз апісанне хорама?

У другой частцы паэмы аўтар-апавядальнік гаворыць:

На гары на крутой, на абвітай ракой,

Лет назад таму сотня ці болей,

Белы храм стаяў, недаступнай сцяной

Грозна, думна глядзеў на прыволле.

У нагах яго рассцілаўся абшар

Хвоек гонкіх і пахані чорнай,

Сонных вёсак шары, хат амшалых, як мар,

Хат з сям’ёй душ падданых, пакорных.

Жыццё сялян было цяжкім і занядбаным, гэта адчуваецца па іх пакрытых мохам, цёмных хатах, яны рэзка кантрастуюць з княжым хормам: белым,непрыступным , грозным .

Золата ў панскім палацы, здабыта чалавечай крывёю. Кошт атласаў і шоўку — страшнае катаванне людзей, яны нагадваюць пра кайданы і вісельні. За смачную ежу і віно, якое ліецца ракою, заплочана слязьмі сірот. Сам прыгожы палац пабудаваны непасільнай працай, якая многіх звяла ў магілу, таму цэгла і камень нагадваюць «памяткі-пліты з няўчасных магіл Усё багацце князя створана цяжкай працай прыгонных; яго багатае жыццё кантрастуе жабрацкаму існаванню беднаты.

9. Як можна ахарактарызаваць учынак гусляра на вяселлі кнзёўны? Чаму паводзіў сябе гусляр у адказ на абяцанне князя: поўныя гуслі насылю дукатаў?

Стары гусляр мужны, справядлівы таленавіты чалавек, не пабаяўся сказаць праўду аб жыцці князя яму ў вочы. Ён сваім учынкам падкрэсліў, што сапраўднае жывое народнае мастацтва нельга купіць за дукаты. Мастацтва слова, праўдная песня не купляецца. Таму гусляр кажа:

Скурганіў бы душу чырванцом тваім я

Гуслям, княжа, не пішуць законаў:

Небу справу здае сэрца, думка мая,

Сонцу, зорам, арлам толькі роўна...

Гэта значыць, што ён не прадае свой талент, сваё мастацтва за грошы. Глоўным багаццем для гусляра з'яўляецца служэнне свайму народу. Такі адказ яшчэ раз падкрэслівае непадкупнасць таленту мастака.

10. Як вы думаеце, што кіравала намерам паэта напісаць такі твор: жаданне рассказаць пра цікавы эпізод з даўняга жыцця, раскрыць тайну паходжання кургана ці штосьці іншае, больш важнае і значнае?

У сваім творы аўтар не толькі ўзгадвае падзеі далёёкага мінулага, у форму песні гусляра ён уклаў глыбокі іншасказальны сэнс. Гэта роздум пісьменніка над лёсам народа, лёсам мастака і мастацтва, а таксама ўздзеянне словам.

11.Пазнаёмцеся з ілюстрацыяй да паэмы “Курган” П.В.Шаранговіча. Якія радкі паэмы можна выкарыстаць у якасці загалоўка да гэтага мастацкага палатна.

На нашу думку, найлепш для загалоўка падыходзяць радкі:

“Скурганіў бы душу чырванцом тваім я,

Гуслям, княжа, не пішуць законаў:

Небу справу здае сэрца, думка мая,

Сонцу, зорам, арлам толькі роўна…”

12. Падрыхтуйцеся да выразнага чытання паэмы. Якім тонам (звычайным, журботным, узнёсла-трагічным) вы будзеце чытаць твор?

Паэму патрэбна чытаць узнёсла-трагічным тонам, спеўна, меладычна.

13. Пазнаёмцеся з рэпрадукцыяй карціны “Партрэт народнага паэта БССР Янкі Купалы”. Якім паказаў аўтара паэмы “Курган” мастак С.А.Андруховіч?

С.А.Андруховіч стварыў вельмі прыгожы і яркі партрэт народнага паэта Я.Купалы. Пісьменік вольна сядзіць, абапёршыся рукою на невялікі столік. Асабліва прываблівае ў партрэце погляд песняра — у яго добрыя, усмешлівыя вочы, уважлівы погляд. Ён быццам зазірае ў саму душу. Такому чалавеку хочацца верыць.

ПЫТАННІ ДА РАЗДЗЕЛА

1. Што яднае і адрознівае розныя віды мастацтва? Прывядзіце прыклады.

Усе віды мастацтва паказваюць жыццё праз вобразы — уражанні, перажыванні, пачуцці, у якіх выяўляюцца адносіны чалавека да розных з’яў жыцця, іх ацэнка. Аднак сродкі, якімі карыстаюцца розныя віды мастацтва, у кожнага з іх свае. У музыцы – гук, мелодыя, у жывапісу – фарба, лініі, танец – пластычныя рухі цела і г.д.

2.Якімі здольнасцямі звычайна валодае таленавіты чалавек – мастак, музыкант, паэт?

У мастацтве выключную ролю адыгрывае талент – здольнасць да творчасці. Гэтыя людзі валодаюць павышанай уражлівасцю, адчувальнасцю да ўспрымання жыцця, уменне перадаваць свае ўяўленні, пачуці, думкі іншым людзям ў вобразах, трапных, дакладных і яскравых выказваннях, прыгожых мелодыях, шматфарбных карцінах.

3. Назавіце вядомых вам беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, скульптараў.

Пісьменнікі:

Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў, Васіль Быкаў.

Мастакі:

Язэп Драздовіч, М.Савіцкі, В.Шаранговіч, Марк Шагал, Напалеон Орда

Кампазітары:

Ігар Лучанок, Ю.Семяняка, Р.Сурус, Я.Глебаў, У.Кандрусевіч.

Скульптары:

Анатоль Анікейчык,Леанід Давідзенка, Генадзь Буралкін, Галіна Гаравая, Уладзімір Слабодчыкаў, Аляксандр Фінскі, Аляксандр Мятліцкі, Сяргей Бандарэнка, Святлана Гарбунова, Уладзімір Жбанаў.

4. Якіх выдатных пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў іншых народаў вы ведаеце?

М.Горкі, Л.Талсты, Ф.Дастаеўскі, Левітан, Шышкін, Бетховен, Моцарт, Чайкоўскі.

6.Чаму літаратура і мастацтва вельмі патрэбны людзям?

У творах мастацтва і літаратуры аўтар выяўляе не толькі асабістыя, уласныя адносіны да розных з’яў жыцця. Ён выступае як выразнік думак, настрояў, памкненняў многіх людзей, свайго народа, як абаронца чалавека ад несправядлівасці і крыўды.

7. У чым, на вашу думку, тоіцца “чарадзейная сіла” мастацтва? Чаму мастацкія творы выклікаюць такія глыбокія перажыванні?

“Чарадзейная сіла” мастацтва — у яго спосабах уздзеяння на людзей. Творы мастацтва могуць прыносіць шчасце, адганяць сум, натхняць, вылечваць словамі і сваёй мудрасцю. Калі твор сапраўды народны, ён можа выклікаць самыя глыбокі перажыванні, бо закранае самыя дарагія струны душы чалавека. Можа мяняць яго, звяртаць увагу на тое важнае, што мы часам прапускаем міма нашага зроку.