Леанід Дайнека. «Меч князя Вячкі»

Подробное решение Страница 262стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



2. Ці ўдалося аўтару наблізіць нас да тых даўно мінулых часоў? Якім чынам?

Аўтар змог наблізіць нас да тых мінулых вельмі ярка і пераканаўча. Гэтага ён дасягнуў праз разнастайныя прыёмы і сродкі: апісанне побыту тых часоў, стварэнне партрэтных вобразаў, выкарыстанне маналогаў і дыялогаў герояў з асаблівасцямі маўлення і мовы. У тэксце шмат эпітэтаў, метафар, параўнанняў і інш.

3.Чым адрозніваецца мастацкі паказ падзей ад апісання іх у навуковай кнізе:

а) дзе адлюстраванне жыцця маляўнічае, зрокава-нагляднае, поўнае бытавых падрабязнасцей, дэталей? Дзе яно перадае толькі сутнасць таго, што адбылося?

б) ці мог пісьменнік ведаць пра гэтыя падрабязнасці? Калі не мог, то якім чынам ён усё гэта ўзнаўляе, паказвае? Якая тут роля фантазіі?

в)дзе апісанне падзей больш дакладнае — у навуковым творы ці ў мастацкім?

г)ці разыходзіцца мастацкі паказ з навуковым у выяўленні галоўнай сутнасці падзей, што адбыліся ў далёкім мінулым? У чым?

Мастацкі паказ падзей ад апісання іх у навуковым плане адрозніваецца тым, што ён больш маляўнічы, зрокава-наглядны, поўны бытавых падрабязнасцей і дэталей. Усе гэтыя падрабязнасці створаны фантазіяй мастака, а мы ўспрымаем іх так, нібы яны рэальна існавалі. Напрыклад, аўтар не мог бачыць ці даведацца з якой-небудзь гістарычнай крыніцы, што «кропля ўдарыла Халадку, які стаяў на забаролах, па брыве, потым мякка спаўзла па вейку, але ён нават не міргнуў, толькі хітнуў галавою, скінуў кроплю з вейкі». У выяўленні галоўнай сутнасці падзей, што адбываліся ў далёкім мінулым, мастацкі паказ з навуковым не разыходзіцца.

4.Дайце характарыстыку галоўным вобразам твора: князю Вячку і яго дружыннікам, з аднаго боку, і персанажам з лагера тэўтонаў (рыцар Данііл, граф Пірмонт, епіскап Альберт) — з другога.

У творы супрацьпастаўляюцца вобразы абаронцаў Кукенойса на чале з Вячкам і іх ворагаў (рыцар Данііл, граф Пірмонт, епіскап Альберт, манашка Эльза і інш.).

Вячка быў ён добрым бацькам, якога жыццё і выпадак прымусілі пакутліва шукаць выйсце, калі дачка Соф'я трапіла ў палон. Нёс Вячка адказнасць і за лёс краіны, бо быў ён «князем полацкага роду» і бачыў сваё прызначэнне ў тым, каб «зямлю, што прадзеды перадалі ў спадчыну», ад ворагаў бараніць. Князь — сумленны чалавек, які верыць у Бога. Сам пазбаўлены вераломства, ён не чакае яго і ад іншых. Ашуканствам апынуўся Вячка ў палоне, але і тады герой не разгубіўся. Ён выкарыстоўвае «навуку» крыжакоў, каб пазбавіцца палону і адпомсціць ворагам. Талёнавіты палкаводзец, Вячка дакладна ўсё разлічыў, вярнуўся ў крэпасць і знішчыў прыблудаў-тэўтонаў.

Адпавядае Вячку і яго дружына. Смелыя воі, сапраўдныя багатыры змагаюцца побач з князем: Халадок, Мірошка, Якаў Палачанін, Грышка.

Самыя адказныя заданні даручае князь евайму старшаму дружынніку Халадку. Чулае сэрца выдзяляе гэтага героя сярод іншых. Смелы, адданы князю, ён шчыра любіць сваю зямлю і ненавідзіць ворагаў.

Супрацьпастаўляюцца абаронцам крэпасці ворагі-захопнікі.

Жахлівым паўстае перад намі епіскап Альберт. За знешнім праяўленнем ветлівасці і клопату (ён загадаў раскаваць Вячку і на Вялікдзень шчодра частаваў князя) хаваецца страшны і жорсткі чалавек.

Такі ж і Пірмонт. Каб захапіць Вячку ў палон, кідаецца на яго ззаду, ускідае князю на галаву торбу і валіць на зямлю.

Адпавядае гэтым героям і Генрых, які «.., больш года выкарчоўваў з дзіцячай няспелай душы валуны язычніцтва, святым словам здзіраў, выпальваў з яе каросту крывіцкай мовы». Гэта па яго загаду захапілі Соф'ю ў палон і прыкрываліся ёю, як шчытом, пад сценамі крэцасці, выкарыстоўвалі дзіця, як прыманку для князя.

Падглядваюць (Генрых у палоне ўвесь час сочыць крадком за Вячкам), запалохваюць, дзейічаюць хітрасцю і падманам, нават б'юць дзіця, як гэта робіць манашка Эльза, —далёка не ўсе метады, якімі дзейнічаюць тэўтоны.

5.Параўнайце, як характарызуюцца прадстаўнікі гэтых двух лаераў у навуковым творы — падручніку па гісторыі.

Несумненна, пра прадстаўнікоў двух лагераў у навуковым творы абазначана суха, лаканічна, адназначна. Больш яркімі і пранізлівымі перад намі паўстаюць вобразы герояў у рамане “Меч князя Вячкі”, дзе аўтар з дапамогай вобразных сродкаў мовы стварае незабыўныя вобразы.

6.Якую ролю адыгрываюць пейзажныя замалёўкі, успаміны, сны князя ў стварэнні яго вобраза?

Усё гэта дапамагае нам глыбей уявіць вобраз князя, яго ўнутраны свет, думкі, пачуцці, адчуванні, клопаты, цвёрдасць натуры, самааданасць і самаахвярнасць, мудрасць.

7.Якое значэнне ў творы мае вобраз дачкі князя Вячкі Соф'і? Як праз гэты вобраз характарызуецца князь Вячка — як чалавек, як бацька? На што разлічвалі тэўтоны, захапіўшы Соф'ю ў палон?

Вобразу Соф'і, дачкі князя Вячкі, у творы адводзіцца значнае месца. Леанід Дайнека на прыкладзе гэтага вобраза паказаў, як уздзейнічалі тэўтоны на палачан, як прымушалі іх адракацца веры бацькоў і ўступаць у лона «апостальскай рымскай царквы».

Узаемаадносіны з дачкою дапамагаюць глыбей раскрыць і характар Вячкі.

Захапіўшы Соф'ю ў палон, тэўтоны выкарыстоўваюць дзяўчынку як прыманку для князя. Ён вымушаны рабіць выбар паміж бацькоўскім абавязкам бараніць сваё дзіця і адказнасцю перад краінай.

Аўтар раскрывае стан Вячкі, якога з-за гэтага выбару разрываюць душэўныя пакуты. Мы бачым добрага бацьку, які ўсім сэрцам любіць Соф'ю і ў думках развітваецца з ёю назаўсёды: «Даруй мне, дочачка, даруй, ластавачка мая, — думаў князь. — Даруй свайму бацьку, што не можа вызваліць цябе са злыдневай апекі. Ножкі і ручкі твае цалую. Даруй».

8.Прывядзіце прыклады архаізмаў і раскрыйце іх значэнне.

Для паказу з'яў даўняга часу аўтар ужывае архаізмы:

Валка — бойка, бітва;

чалядніца — жанчына з чэлядзі, прыслуга князя; ленныя сцягі — знакіўлады; сядлііца — тыдзень, сем дзён; кнехт — тэўтонскі наёмны воін; сонцаеарот — мера часу, роўная аднаМу году; корд — завостраны металічны стрыжань; карзно — накідка;

біла — прыстасаванне, каб падаць сігнал трывогі; дзецкі — старшы дружыннік; паходня — факел; рубон — баявы кліч быць гатовым да бітвьі, атакі;

знузнікі — разведчыкі;

забаролы — умацаванні вакол крэпасці.