З мячом і крыжам

Подробное решение Страница 259стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1. Калі адбываюцца падзеі, пра якія расказваецца ў гэтым урыўку?

Ва ўрыўку узгадваюцца падзеі 12-13 стагоддзяў, пра барацьбу нашых продкаў з нямецкімі заваёўнікамі — крыжакамі, што вялася пад кіраўніцтвам полацкага князя Вячкі.

2. Чым адрозніваецца гэты тэкст ад мастацкіх твораў? Ці ўжываюцца ў ім мастацкія, маляўнічыя выразы — параўнанні, метафары, іншыя вобразныя выказванні і сродкі? Ці можна назваць эпітэтамі наступныя азначэнні: грозная і небяспечная навала, бязлітасныя і жорсткія заваёўнікі, мураваныя замкі-крэпасці, дапаможнае войска, падуладныя землі? Якая розніца паміж эпітэтам і азначэннем?

Гэты тэкст істотна адрозніваецца ад мастацкіх втораў, тут не ўжываюцца маляўнічыя выразы і іншыя вобразныя сродкі мовы. Азначэнні — грозная і небяспечная навала, бязлітасныя і жорсткія заваёўнікі і г.д. — выкарыстоўваюцца для таго каб выразна, доказна і лагічна даць ацэнку з'явам і падзеям. А эпітэты — гэта больш выразная, ёмкая, эмацыйная ацэнка прадмета. Гэтым яны розняцца.

3. Як расказваецца ў гэтым урыўку пра падзеі далёкага мінулага: падрабязна, з ужываннем канкрэтных дэталей, заўваг, штрыхоў, ці змест тых падзей перадаецца ў агульным плане?

У гэтым урыўку змест перадаецца ў агульным плане. У ім адсутнічаюць канкрэтныя дэталі, заўвагі, штрыхі.