Подробное решение Страница 288стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1.Пра які эпізод з гераічнага жыцця Вячкі расказваецца ў вершаваным творы?
У творы «Балада пра Вячка, князя людзей простых» расказваецца пра апошнія хвіліны жыцця князя, які «параненым і слабым» “у баі няроўным загінуў Вячка-князь”.
2.Падрыхтуйце пераказ, ужываючы асобныя выразы (цытаты) з твора, якія характарызуюць Вячку як сапраўднага героя, патрыёта, мужнага і смелага воіна.
У гісторыі князь паўстае, як магутны, смелы воін і сапраўдны герой, які нават у палоне, стоячы перад суддзямі ў чаканні смерці, не збіраецца «...сканаць пакорным і мяккім, быццам пух, як бык дурны на бойні, папаўшы пад абух». Перад намі паўстае патрыёт сваёй Радзімы, для якога на чужыне «не так гамо-няць дрэвы, не так звіняць лугі». Ён выбірае «лепей дні пакончыць на полі баявым, ніж век глытаць у кайданах чужынскіх вогнішч дым». Апошнія думкі Вячікі аб Радзіме, апошняе шкадаванне аб тым, што болей не пабачыць «лугі і родны край». Ён загінае як герой, які да апошняга стаяў за свій любімы край і сваіх людзей.
3.Як характарызуюцца ворагі-крыжакі? Раскрыйце сэнс выразаў: як груганы на трупы, крыжацкія зграі і інш.
Аўтар, раскрываючы ворагаў-крыжакоў, параўноўвае іх з груганамі і крыжацкімі зграямі. Гэта параўнанне дапамагае аўтару стварыць вобраз па-мастацкудакладньім, наглядным іжывапісным. Яно ўказвае і на адносіны аўтара да створанага ім вобраза. Крыжакі прынеслі шмат пакутаў на нашы землі, таму гэта “гурганы” і “зграі”.
4.Якую ролю ў творы адыгрывае вобраз каня князя Вячкі? Як гэты вобраз дапамагае паказаць самога князя? Прывядзіце радкі, дзе князь звяртаецца да свайго вернага баявога сябра.
Аўтар паказвае сцэну развітання Вячкі з канём, каб глыбока і поўна раскрыць характар героя. Са слоў, з якімі князь звяртаецца да свайго сябра, мы даведваемся, што наш герой цэніць свабоду і больш за смерць баіцца ганьбы:
“Не роднае, чужое ўсё нам тут с табой”;
“Дапамажы мне, косю, мой бездыханны труп
Не проста дол чакае — ганьба, ганебны слуп.”
5.Знайдзіце ў тэксце перавелічэнні, гіпербалы. З якой мэтай у кожным канкрэтным выпадку яны ўжыты? Які пры гэтым дасягаецца эфект (узмацняецца напружанасць дзеяння, звяртаецца ўвага на асобныя рысы характару ці нешта іншае)?
У гэтым паэтычным творы надзвычай часта ўжываецца гіпербала — рэзкае перабольшванне якіх-небудзь уласцівасцей чалавека з мэтай звярнуць на гэтыя асаблівасці ўвагу. Напрыклад, каб паказаць вынікі бою Вячкі з ворагамі:
Паўсюль пануе пекла — трупы, як снапы...;
Вось уцякаюць суддзі, вось кроў плыве ракой.
Каб паказаць моц і мужнасць героя, аўтар таксама выкары-стоўвае гіпербалу:
Меў сілы, каб змагацца і з сотняй варагоў,
Але шляхі да волі замкнулі для яго.
Каб адзначыць жорсткасць крыжакоў, узмацніць напружанасць дзеяння:
Няшчасная краіна тры доўгія гады
Набогам хлябтала трунак смрцей і злой бяды;
6.Якую ролю ў творы адыгрывае творчае ўяўленне, фантазія паэта? У чым яна выяўляецца?
У творы знаходзіць адлюстраванне гістарычнай тэмы, гераічныя падзеі мінулага. Лёс нашай краіны стала той крыніцай, адкуль чэрпаў натхненне пісьменнік. Ён даследуе мінуўшчыну не з пазіцыі навукоўца, ён не прытрымліваецца дакладнасці ў перадачы з'яў і падзей, поўнай адпаведнасці гістарычным крынідам, а сродкамі вобразнага слова найперш выяўляе свае адносіны да гэтых падзей. У яго творы спалучаюцца гістарычная мінуўшчына і вобразы і карціны, створаныя пры дапамозе выдумкі, фантазіі пісьменніка, яго яскравага паэтычнага таленту. Творчае ўяўленне, фантазія пісьменніка выяўляюцца ў стварэнні той версіі апошніх хвілін жыцця Вячкі, з якой мы пазнаёміліся ў творы, бо гістарычныя крыніцы сцвярджаюць, што Вячка «гераічна загінуў у жорсткім баі з крыжакамі» пры абароне крэпасці Юр'еў.
8.Якая асноўная думка, ідэя гэтага твора?
Асноўная думка паэтычнага твора «фармулюецца» самім аўтарам і падаецца ў сціслай форме ў тэксце твора:
“лепей дні пакончыць на полі баявым,
Чым век глытаць у кайданах чужыцскіх
вогнішч дым!”
Пытанні і заданні да раздзела
1. Што такое публіцыстыка? Назавіце асноўныя віды публіцыстычных твораў.
Публіцыстыка — від літаратуры, які ў паказе жыцця грунтуецца не на выдумцы-фантазіі, а на адлюстраванні сапраўдных, рэальных падзей і фактаў. Віды публіцыстычных твораў: артыкул, рэпартаж, нарыс, фельетон.
2.Чым адрозніваецца публіцыстыка ад мастацкай літаратуры ў паказе жыцця? Што яна «запазычвае» з мастацкай літаратуры для ўзмацнення свайго ўздзеяння на чытача?
Публіцыстыка, у адрозненні ад мастацкай літаратуры, у паказе жыцця грунтуецца не на выдумцы-фантазіі, а на адлюстраванні сапраўдных, рэальных падзей і фактаў. Для ўзмацнення ўздзеяння на чытача публіцыстыка «запазычвае» з мастацкай літаратуры сродкі мастацкай выразнасці, якія выконваюць дапаможную ролю.
3. У некаторых сваіх творах мастацкая літаратура цесна збліжаецца з публіцыстыкай. Прыкладам можа быць грамадзянская паэзія, у прозе — жанр нарыса, да якога звяртаюцца і публіцысты, і пісьменнікі. Прывядзіце прыклады такіх твораў і пакажыце, што ў іх ад мастацкай літаратуры і што — ад публіцыстыкі.
Да жанру нарыса звяртаюцца і публіцысты і пісьменнікі. Напрыклад, мастацка-публіцыстычны нарыс Уладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» маё характэрныя адзнакі таго і другога віду літаратуры. Тыя месцы твора, дзе аўтар дае вобразнае апісанне (напрыклад, беларускай хаты), бліжэй да мастацкай літаратуры, а там, дзе пісьменнік грунтуецца на фактах (рэчы, якія знаходзяцца ў хаце), бліжэй да публіцыстыкі.
5.У чым заключаецца галоўная розніца паміж мастацкай і навуковай літаратурай у паказе жыцця? Прыгадайце выказванне Арыстоцеля з уступнага артыкула і растлумачце яго сваімі словамі.
Адрозненне навуковай літаратуры ад мастацкай заключаецца ў тым, што яна перадае толькі галоўны сэнс падзей, а мастацкая літаратура паказвае жыццё ва ўсёй паўнаце і разнастайнасці, яна падрабязіна апісвае падзеі і з'явы, ужывае канкрэтныя дэталі, штрыхі, заўвагі. Пры апісанні падзей у навуковай літаратуры адсутнічаюць эпітэты, метафары, параўнанні і іншыя вобразна-выяўленчыя сродкі. Мастацкую літаратуру немагчыма ўявіць без сродкаў мастацкай выразнасці.
6.Якая роля фантазіі, вымыслу ў творы мастацкім і ў творы навуковым? Пацвердзіце свае меркаванні, параўнаўшы змешчаныя ў падручніку творы пра князя Вячку.
Усе факты ў навуковай літаратуры грунтуюцца на дакументальным матэрыяле, у мастацкай літаратуры прысутнічае вымысел і фантазія ў маляў-нічым апісанні жыцця.
Напрыклад ва ўрыўку “Мячом і крыжам” постаць Вячкі падаецца коратка, суха, не вобразна, а ў творах Краткевіча і Дайнекі постаць і асоба князя яскрава раскрываецца праз апісанне, дзеянне. Дыялогі, унутраную мову.
7.Якія вобразы, карціны, эпізоды ў рамане «Меч князя Вячкі», на вашу думку, з'яўляюцца цалкам вымышленымі? Пацвердзіце гэта сваімі разважаннямі.
Напрыклад, апісанне з’яўлення Соф’і (аўтар не быў сведкай гэтам, гэта нідзе не зафіксавана дакументальна), малітва князя да Бога(так як аўтар не можа дакладна ведаць, ці рабіў гэтак князь). Акармя гэтага, на нашу думку раман увогуле пабудаваны на вымысле, аўтарам толькі былі выкарыстаны асноўныя гістарычныя дадзеныя пра Вячку.