Уладзімір Караткевіч. «Зямля пад белымі крыламі»

Подробное решение Страница 226стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1.Якія раздзелы гэтага празаічнага твора вам найбольш спадабаліся? Чым могуць ганарыцца беларусы?

Беларусы могуць ганарыцца ў першую чаргу сваёй краінай і людзь-стр.мі, бо мы жывём на цудоўнай зямлі.

2.Да якога віду прозы (мастацкай, публіцыстычнай, навукова-папулярнай, дакументальнай) можа быць аднесены гэты твор?

“Зямля пад белымі крыламі» —мастацка-публіцыстычны твор, бо ён у даступнай «мастацкай форме падае найважнешыя весткі аб матэрыяльнай, рэчыўнай і духоўнай культуры нашага народа». Аўтар шчыра захапляецца ўсім родным і гэта яго ўлюблёнасць эмацыянальна ўздзейнічае на нас і мы яшчэ мацней любім гэту зямлю і яе людзей.

3.Як пісьменнік сам вызначае від або жанр гэтага твора?

Пісьменнік вызначае від або жанр гэтага твору, як нарыс.

4.Што такое нарыс? Чым ён адрозніваецца ад мастацкіх празаічных твораў — апавядання або аповесці — ці вершаў (параўнайце з вершам «Мы — беларусы» Р. Барадуліна)?

Нарыс — мастацка-публіцыстычны твор, у якім нярэдка даюцца мастацкія апісанні, але ён амаль не дапускае вымыслу, строга прытрымліваецца паказу сапраўдных-фактаў жыцця. Адрознівае нарыс ад вершаў тое, што ў ім адкрыта даецца ацэнка ўсім узнятым праблемам, а ў вершах права ацэньваць праблемы і з'явы застаецца за чытачамі.

Верш “Мы — беларусы”, маюць падобную тэматыку, аднак адрозніваюцца выяўленнем ідэі. У вершы Барадуліна ёсць рытм і рыфма, шмат сродкаў мастацкай выразнасці. У нарысе Караткевіча рытм і рыфма адсутнічаюць, тэкст друкуецца на поўную старонку, няма падзялення на строфы і радкі.

6.Пісьменнік характарызуе змест свайго твора як этнаграфічны (гл. пачатак раздзела «Каля хаты ў садочку»). Што такое этнаграфія? Пацвердзіце вызначэнне зместам прачытанага твора.

Этнаграфія — навука, якая вывучае паходжанне, рассяленне, жыццё і побыт, матэрыяльную (жыллё, прылады працы, прадметы хатняга ужытку, адзенне, ежу і інш. ) і духоўную (народная мастацкая творчасць, вераванні, традыцыі, абрады, звычаі, норавы, сямёйны побыт) культуру народа.

У сваім творы Уладзімір Караткевіч вельмі падрабязна спыняецца на апісанні жылля, прылад працы, адзенні, ежы. Напрыклад, гаворачы пра прадметы хатняга ўжытку, называе цэбар, радно, куфар, ручнікі і г. д.

“Цэбар — шырокая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі;

радно — тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, так жа называлі выраб з гэтага палатна;

рэшата — рэч хатняга ўжытку для прасейвання мукі ў выглядзе шырокага абруча з сеткай;

карамысла — драўляная дуга з выемкамі або кручкамі на канцах для пераносу на плячах вёдзер або іншых грузаў;

ступа — драўляная або металічная пасудзіна, у якой таўкуць што-небудзь таўкачом;

дзежка — драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак для заквашвання цеста;

прызба — земляны насып уздоўж сцяны хаты, зроблены для ўцяплення памяшкання;

калаўрот — прыстасаванне для ручнога прадзен-ня кудзелі, воўны;

талака — калектыўная дапамога ў гаспадарчых работах, якая стала народным звычаем”

8.Знайдзіце ў тэксце і запішыце прыказкі і прымаўкі, якія ўжывае аўтар, характарызуючы жыццё беларусаў.

Каб расказаць пра гасціннасць беларусаў і іх здольнасць над сабою пажартаваць, аўтар ужывае прыказкі і прымаўкі:

Госць як нявольнік: ляжа, хоць і ў пярыну паложаць.

Добра бьіло ў гасцях, толькі прынукі не было.

Госць сядзе, куды скажуць, хоць на покуць (самае пачэснае месца), а гаспадар, як скула, дзе захоча, там і сядзе.

Пры мілым госцю і гаспадар пажывіцца.

Госць першы дзень — золата, другі — серабро, а трэці — медзь, хоцьі дадому едзь.

Існуе ў беларусаў шмат прыказак і прымавак пра адносіны да хлеба і тых людзей, якія яго расцілі:

Дзе гаспадар ходзіць, там жыта родзіць.

Без хлеба няма абеда.

Хлеб усяму галава.

Хто сее хлеб, той сее праўду.

Хлеб плача, калі яго дарэмна ядуць.

Лепш уласны хлеб, чым пазычаная булка.

Павага да працоўнага чалавека гучыць у такіх прыказках:

Гасладар на сваім агародзе — раўня ваяводзе.

Гаспадарку весці — не лапці плесці.

Якія мы гаспадары — такія нашы і двары.