Подробное решение Страница 10стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1.Якія пачуцці выклікаў у вас урывак “У яго быў свет цікавы…” з паэмы Я. Коласа “Сымон-музыка”.
Аўтар вельмі ярка малюе вобраз таленавітага хлопчыка, якога іншыя лічаць дзіваком і цураюцца яго. Але ў нас ён выклікае вельмі добрыя і прыветныя адносіны, бо ў гэтага хлапчука адметны ўнутраны свет, які захоплівае чароўнымі фарбамі, жывымі і добрымі.
2. Якім вы ўяўляеце Сымонку? Намалюйце слоўны партрэт.
Сымонка ўяўляецца нам невысокім светлавалосым падлеткам з удумлівымі вялікімі блакітнымі вачамі. Яго незвычайная ўражлівасць пакінула адбітак на знешнасці. Позірк хлопца ўважлівы, глыбокі, зацікаўлены. Твар здаецца добрым і прыгожым у абрамленні доўгіх прамых валасоў. Адзеты ў саматканую ільняную вопратку з вышыванкамі. Лёгка ўявіць хлопца на лузе, калі ён прыслухоўваецца да шэпту жыта або назірае за адлётам жураўлёў. Ён любіць адзіноту, яго не прынімаюць у свае гульні іншыя дзеці.
3.Ці звычайны хлопчык Сымонка? Чым ён адрозніваецца ад іншых дзяцей? Якія асаблівасці Сымонкавай натуры вылучае паэт?
Гэты хллопчык адрозніваецца ад іншых сялянскіх дзяцей. Ён сапраўды незвычайны. Сымонка валодаў здольнасцю бачыць дзівоснае там, дзе іншыя нічога не заўважалі, і гэтым адрозніваўся ад іх.
“Ловіць сэрцам спеў прыгожы,
Як жытцо загаманіць,
Як зазвоняць, заіграюць
Мушкі, конікі жучкі
І галоўкай заківаюць,
Засмяюцца васількі”
“Сам сабою забаўляўся,
Бегаў, бавіўся ў палёх.
І размовы вёў з жытамі,
І складаў ён песню дню,
З матылькамі, бы з братамі,
Час дзяліў свій і гульню.”
Сымонка — своеасаблівая, непаўторная асоба, якіх вельмі часта не разумеюць іншыя. Ён жыве ў сваім свеце — прыгожым, яркім, жывым.
4.Як успрымае Сымонка навакольны свет, розныя з’явы прыроды? Якім паэтычным прыёмам карыстаецца аўтар, паказваючы прыроду ва ўспрыманні Сымонкі? Прывядзіце прыклады з твора.
Сымонку вельмі хвалююць і чаруюць розныя з'явы прыроды і навакольны свет. Усё знаходзіць водгук у душы героя:
...I ў душы яго ўсе з'явы
Сваё мелі адбіццё.
Сымонка з яго чуйным успрыняццем рэчаіснасці бачыць непаўторную прыгажосць роднай зямлі. Ён не проста «чуе шэпт каласоў», а «ловіць сэрцам спеў прыгожы».
Каб паказаць прыроду ва ўяўленні Сымонкі, аўтар карыстаецца шматлікімі вобразна-выяўленчымі сродкамі. Напрыклад:
Што гаворыць жытні колас,
I аб чым шуміць ячмень,
I чаго спявае ўголас
Мушка, конік, авадзень.
Што ўгары пад срэбрам жыта
Пяе жаваранак той
Так прыгожа — самавіта,
I зачым у высь блакіту
Ідзе ветрык пехатой...
У гэтым урыўку ўжыты ўвасабленні (колас гаворыць; мушка, конік, авадзень спявае, жаваранак пяе, ветрык ідзе пехатой).
Усё ажывае перад вачыма таленавітага хлопчыка. Таксама аўтар выкарыстоўвае эпітэты: срэбра жыта, край мілы, глухіх лядзін, вольных птушак, слаўныя дзянькі.
5. Чаму так непрыветна ставіліся да хлопчыка бацькі і іншыя дзеці?
Сымонку амаль ніхто не здольны зразумець:
Бедны хлопчык быў загнаны,
У бацькоў нялюбы сын,
Бо відавочныя заганы
І меў толькі ён адзін.
Не такі, як усе дзеці,
Некі вырадак, дзіўны
Нёс віну за ўсё насвеце,
Вінаваты без віны.
Сымонка сапраўды не падобны да іншых дзяцей. Яго не займалі гульні, якім аддавалі ўвесь вольны час яго аднагодкі. Радасць хлопцу прыносіла яднанне з прыродай. Ён мог гадзінамі назіраць за паводзінамі жучкоў, кветак або палётам птушак. Сымонка знаходзіў радасць у шэпце каласоў ці васількоў. Такія паводзіны героя не зразумелі ні яго родныя, ні іншыя дзеці. Яны былі не здольныя ўбачыць незвычайны талент хлопца, а бачылі толькі дзіўныя паводзіны. Таму яны не бралі яго ў гульні і “у самоце прахадзілі веснавыя яго дні…”
6.Чаму так востра перажывае Сымонка адлёт журавоў? Якія пачуцці абуджае ў яго сэрцы гэты момант?
Падчас адлёту журавоў, хлопчык востра адчувае разнастайныя эмоцыі: «у прастор і хлопчык прагне», яму здаецца, што «там другі, напэўна, лёс», больш шчаслівы для яго, там яго зразумеюць. Напэўна там, у прасторы, іншыя людзі будуць адносіцца да яго з разуменнем і спагадай. Там ён зможа адкрыцца, падзяліцца і ніхто не назаве яго дзіваком ці вырадкам.
7. Што вы ведаеце пра аўтара гэтага твора?
Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч; 1882—1956)— класік беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі, аўтар шматлікіх вершаў, паэм, аповесцей, твораў для дзяцей і юнацтва.
Творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа складае цэлую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры. Яго па праве лічаць заснавальнікам нацыянальнай прозы, хаця пяру празаіка належаць і паэтычныя шэдэўры - паэма "Новая зямля" і "Сымон-музыка". Жыццё і творчасць гэтага чалавека сталі значным укладам у беларускую культуру. Заслуга Якуба Коласа як нацыянальнага пісьменніка ў тым, што ён адкрыў для развітых літаратур свету беларускае пісьмовае слова, апеў беларускі народ.
У партрэце Стальмашонка, Якуб Колас паказаны не сандартна – у капелюшы, плашчы, а таксама ў простай вопратцы, сын Беларусі, сялянскі хлопец, уяўляецца звычайным чалавекам, простым, адкрытым, глыбокім.