Подробное решение Страница 223стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1. Што так хвалюе аўтара артыкула «Шануйце роднае слова!», да чаго Цётка заклікае беларускую моладзь?
Пісьменніцу вельмі хвалявала, што сярод беларусаў было багата непісьменных. Яна марыла пра магчымасць адукацыі для ўсіх, пра тое, што вучыцца беларускія дзеці будуць на роднай мове. У сваім артыкуле пісьменніца імкнецца асэнсаваць ролю і месца роднай мовы ў жыцці беларускага народа. Яна заклікае моладзь «развіваць далей родную мову; узбагачаць свой народ знаннём і культурай»; дзяліцца ведамі з тымі, хто «цяжкай працай здабывае кусок хлеба», «не кідаць роднай мовы і не саромецца яе», «мець сілу і адвагу дзяржацца роднага слова», мець «смеласць усюды голасна казаць па-свойму».
2.Ці з'яўляецца праблема, узнятая пісьменніцай у творы, актуальнай і сёння? Выкажыце свае адносіны да роднай мовы.
Праблема, узнятая пісьменніца вельмі актуальна ў наш час, бо беларуская мова ў апошня часы рэдка з’яўляецца сродкам зносін у моладзі.
3.Якія прыёмы і сродкі мастацкай мовы выкарыстоўваюцца ў гэтым творы? Прывядзіце прыклады.
Аўтарка выкарыстоўвае ў сваім артыкуле сродкі мастацкай выразнасці. Гэта эпітэты: роднае слова, цвёрдай ступой, ясных зор, апусцеўшая душа, скарбаў вечных, матчына гутарка; метафары: у сэрцах людзей загасла любоў, мова паднялася высока, мова стаіць поруч; параўнанні: мова, быццам цэмент, звязвае людзей, любоў гарыць яркім полымем...
4.Для чаго выкарыстоўваюцца гэтыя сродкі: каб стварыць маляўнічую карціну жыцця, больш пераканаўча выказаць думку, абудзіць пачуцці ў чытачоў?
Усё гэта дзеля такго, каб пераканаўча выказаць сваю думку і абудзіць моцныя эмоцыі ў чытачоў, падштурхнуць іх да дзеяння.
5.Ці можна аднесці гэты твор да мастацкай літаратуры? Калі не да мастацкай, то да якой?
Гэты твор можна аднесці да публіцыстыкі. Цётку хвалюе лёс роднай мовы, і яна выказвае свае адносіны да гэтай праблемы. I прыводзячы аргументы, імкнецца пераканаць нас у неабходнасці шанаваць роднае слова, матчыну гутарку.
Мастацкія і публіцыстычныя творы аднолькава разглядаюць актуальныя грамадска-палітычныя праблемы, але пры гэтым публіцыстычныя творы даюць адкрытую ацэнку гэтым праблемам, а мастацкія творы пакідаюць за чытачом права ацэньваць іх.