На сумежжы з навукай

Подробное решение Страница 221стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1.Што такое публіцыстыка? Чым яна адрозніваецца ад мастацкай літаратуры?

Публіцыстыка — від літаратуры, які ў паказе жыцця грунтуецца на адлюстраванні сапраўдных, рэальных падзей і фактаў. Гэта адрознівае публі-цыстыку ад мастацкай літаратуры, у аснове якой знаходзіцца аўтарская фантазія, мастацкі вымысел.

Галоўнай мэтай публіцыстычных твораў з'яўляецца паказ і грамадская ацэнка жыццёвых з'яў, а мастацкіх твораў — стварэнне вобразаў і карцін.

Мастацкая літаратура і публіцыстыка выкарыстоўваюць сродкі мастацкай выразнасці: эпітэты, метафары, параўнанні і г. д. Але ў публіцыстычных творах яны адыгрываюць дапаможную ролю.

2. Што такое дакументальная проза? Чым яна падобная да мастацкіх твораў і чым адрозніваецца ад іх? Якія віды дакументальных твораў вы ведаеце?

Дакументальная проза — гэта творы пра падзеі, якія сапраўды адбываліся ў жыцці, апісанні жыцця знакамітых людзей — нарысы, успаміны (мемуары), біяграфіі, аўтабіяграфіі, дзённікі, у якіх самі аўтары занатоўваюць свае думкі, уражанні, перажыванні.

Мастацкія прыёмы і сродкі ў дакументалістыке адыгрываюць дапамож-ную ролю. Галоўная мэта гэтых твораў заключаецца не ў стварэнні мастацкіх вобразаў і карцін, а ў разглядзе і грамадскай ацэнцы жыццёвых з'яў.