Подробное решение Страница 219стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1.У чым выявілася арыгінальнасць гэтага твора? Ці адчулі вы кантраст першай фразы (тры радкі) і апошняга радка?
Гэта надзвычай сціслы, невялікі па памеры верш, які ўзнімае вялікую праблему нашага грамадства. Сапраўды адчуваецца кантраст першай фразы: “… ляжалі валуны” і апошняй “і тысячагоддзі памерлі”. Напачатку, был жыццё, гісторыя, але ўмяшальніцтва чалавека прывяло за сабой уяўную смерць гісторыі гэтых старажытных валуноў.
2.Чаму тысячагоддзі памерлі? У якія далячыні сягае думка паэта? Чаго яму шкада?
Аўтар выказвае праблему зберажэння помнікаў археалогіі, якія часта застаюцца па-за ўвагай людзей, яму шкада, што камні,якім не адна тысяча год, былі пафарбаваны, “асучаснены”.
3.Падумайце, якую думку-ідэю выказвае аўтар у творы.
Думка-ідэя — беражлівае стаўленне на сваёй мінуўшчыны.
4.Знайдзіце радкі, у якіх за словамі крыецца нейкі схаваны, нявыказаны прама сэнс — падтэкст.
Верш напісаны сцісла і ў ім прысутнічае падтэкст. Гэтым ён падобны да звычайнага верша. Напісаны ён празаічнаю мовай без рыфмы і рытму, таму вызначыць памер немагчыма, гэта адрознівае яго ад класічнагаа верша.
“Пафарбавалі іх сёлета ў сіні колер — і тысячагоддзі памерлі.”
5.Прачытайце твор спачатку як звычайны тэкст, а потым — як верш, выдзяляючы кожны радок. У якім выпадку ён робіць на вас большае ўражанне?
Ідэя твора гучыць больш выразна, калі чытаць яго, як верш, робячы паўзы пасля кожнага радка, інтанацыйна выдзяляючы асобныя словы, радкі.
Пытанні і заданні да раздзела
1. Прыгадайце з прачытаных раней твораў тыя, што напісаны празаічнай мовай, але ў асобных сваіх частках вельмі эмацыянальныя, задушэўныя, узнёслыя, паэтычныя.
У шматлікіх творах, напісаных празаічнай мовай, сустракаюцца радкі, абзацы ці нават часткі, якія напісаны вельмі эмацыянальна, задушэўна, узнёс-ла, паэтычна. Напрыклад, у творах Максіма Багдановіча «Музыка», Янкі Брыля «Сірочы хлеб», «Міколы Лупсякова «Мэры Кэт» сустракаюцца прыкметы паэтычнай прозы.
2. Што такое свабодны верш? Чым ён адрозніваецца ад звычайнага верша? Прывядзіце прыклады.
Паэзія і проза ў мастацкай літаратуры цесна звязаны, узаемадзейнічаюць адна з адной. У выніку такога ўзаемадзеяння з'яўляецца нават асобная разнавіднасць твораў. Гэта — свабодны верш.
Свабодны верш адрозніваецца ад звычайнага адсутнасцю рыфмы і рытму, напрыклад верш Алеся Разанава “У парку…” , Янкі Сіпакова «Спяцьу сна-радах», Максіма Танка «Дрэвы паміраюць».