Подробное решение Страница 218стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1.Пра што гаворыць гэты верш? Якія думкі і пачуцці хацеў абудзіць у нас паэт?
Мы павінны не стаяць на месцы, павінны рухацца наперад, не застываць на адным месцы, нешта ствараць, рабіць, аддаваць.
2.Што адбываецца з жывой прыродай? З дрэвамі? — Чуйныя яны, ці не так? З вадою? — Служыць яна некаму, ратуе? З зямлёю? — Яна творыць жыццё? З чалавекам? — Ці можна сцвярджаць, што ён шчаслівы, таму што любіць жыццё і ўсё на зямлі?
Дрэвы паміраюць, калі не пазнаюць змен года. Вада памірае, калі ад яе няма карысці, бо яна не можа нікому даць напіцца і забывае свой накірунак. Зямля памірае, калі людзі на ёй перастаюць сеяць жыта і пець песні. Чалавек памірае, калі перастае здзіўляцца і радавацца жыццю. Пра гэта адвечнае імкненне чалавека да пазнання свету расказваецца і ў вершы.
3.Вызначце ролю падтэксту ў вершы. (Звярніцеся яшчэ раз да артыкула «Падтэкст у паэтычным творы».)
Напрыклад, аўтар у вершы гаворыць, што чалавек памірае, калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём. У гэтым радку прысутнічае падтэкст. Чалавек, безумоўна, фізічна не памрэ, калі перастане радавацца і здзіўляцца жыццю. Аўтар, сцвярджаючы гэта, меў на ўвазе, што «жывым», сапраўдным лічаць толькі чалавека з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Гэтачалавек, які верыць, што яму ўсё па сілах, што недасягальнага няма; верыць у перамогу дабра і змагаецца з няпраўдаю; захапляецца прыгажосцю жыцця і здольны ўбачыць у адной расінцы цэлае сонца. Толькі ён заслугоўвае звання чалавека.
4.Ці можна сцвярджаць, што верш, нават калі ён не мае строгага рытму і рыфмы, вызначаецца гранічнай сцісласцю ў выказванні
думкі, шырокім ужываннем метафарычных (г. зн. паэтычна-ўмоўных) выразаў, часта афарыстычных, кароткіх, але глыбокіх і яркіх па форме? Абгрунтуйце гэту думку.
Верш утрымлівае ў сабе ёмкія, кароткія афарыстычныя выказванні:
“...Дрэвы паміраюць, Калі перастаюць пазнаваць Змены года”
“Зямля — калі перастае Радзіць хлеб I быць калыскай песняў;
Чалавек — калі страчвае здольнасць Здзіўляцца і захапляцца Жыццём.”
У гэтых радках няма рыфмы, але словы звонам адгукваюцца ў сэрцы, а глыбокія і адначасова кароткія па форме выказванні ўтрымліваюць у сабе філасоўскі сэнс, мудрасць існавання.
5.Абапіраючыся на змест і форму твора, дайце да яго каментарый, вызначце асноўныя прыкметы свабоднага верша: філасафічнасць выказванняў, гранічную сцісласць мовы, яе афарыстычнасць, выразнасць, падзел тэксту на кароткія адрэзкі-радкі без строгага рытму і рыфмы. Пацвердзіце гэта спасылкамі на тэкст.
Твор «Дрэвы паміраюць» — свабодны верш, знешне ён і падобны на звычайны, пішацца ў слупок, кароткімі адрэзкамі, радкамі, але не мае рыфмы і строгага рытму, мова яго нагадвае празаічную. Са звычайным вершам яго яднае глыбокі сэнс выказванняў, афарыстычнасць мовы (падтэкст).
“Вада — калі забывае, Куды ёй плыць, I нікому не спатольвае смагі;”
Кожнае з выказванняў мае глыбокі філасофскі сэнс, які перададзены ў вельмі сціслай форме.
“Чалавек — калі страчвае здольнасць Здзіўляцца і захапляцца Жыццём.”
7.Параўнайце верш Я. Сіпакова «Спяць у снарадах...» з вершам М. Танка «Дрэвы паміраюць...». Чым яны падобныя?
Вершы вельмі падобны па сваёй глыбіне закранутых праблем чалавецтва, па сваім жанры — гэта лірычныя вершы ў прозе, у іх адсутнічае рытм і рыфма.