ПАЭЗІЯ Ў ПРОЗЕ І ПРОЗА Ў ПАЭЗІІ

Подробное решение Страница 211стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1.Ці заўсёды паэзія выступае толькі ў форме вершаваных твораў? Якія характэрныя адзнакі паэзіі, акрамя вершаванай формы тво-раў, вы можаце назваць?

Паэзія не заўсёды выступае ў форме вершаваных твораў. Ёсць разнавіднасць твораў, у якіх асаблівасці празаічных і вершаваных твораў цесна ўзаемапераплятаюцца, ствараючы асобныя творы — вершы ў прозе і свабодны верш.

2.У якіх творах, празаічных ці паэтычных, мова больш эмацыянальная, насычаная рознымі мастацкімі зваротамі, фігурамі, тропамі, гучыць узнёсла, музычна, усхвалявана?

Акрамя вершаванай формы характэрнымі адзнакамі паэзіі з'яўляюцца «павышаная эмацыянальнасць, багацце яркіх выказванняў, выразаў, узнёслая настроенасць размовы». У паэтычных творах мова болын эмацыянальная, насычаная рознымі мастацкімі зваротамі, фігурамі, тропамі, гучыць узнёсла, музычна, усхвалявана.

3.Якія ўласцівасці свабоднага верша вы можаце назваць?

Свабодны верш знешне падобны да звычайнага. Ён друкуецца ў слупок, але не мае строгага рыт-му і рыфмы, мова яго нагадвае празаічную. Аднак яго са звычайным вершам яднае філасофскі роздум аўтара аб з'явах жыцця, афарыстычнасць мовы, наяўнасць падтэксту.