Мікола Лупсякоў. «Мэры Кэт»

Подробное решение Страница 193стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1. Якое ўражанне пакідае апавяданне?

Пакінула прыемнае ўражанне, падняло настрой.

2. Чым апавяданне адрозніваецца ад іншых прачытаных вамі празаічных твораў па тэме і па настроі? Якія пачуцці яно выклікае? У чым яно збліжаецца з паэтычнымі творамі?

Апавяданне прысвечана тэме сяброўства і першага кахання, у яго светлы, добры настрой, апавяданне выклікае самыя пазітыўныя эмоцыі, лірычны настрой. У апавяданні вельмі многа лірычных адступленняў, у якіх апісваецца прырода. Аўтар нам паказвае прыроду праз успрыманне Антона. Гэта сведчыць пра багаты ўнутраны свет хлопчыка, яго ўменне захапляцца прыгожым. Апісанні прыроды вельмі паэтычныя, узнёслыя, багатыя на сродкі мастацкай выразнасці.

Эпітэты: гаманкія поўныя воды; атуленая цяп-лом зямля; цыбаты бусел; метафары: воды нясуць крыгі; бягуць ручайкі; апранаюцца ў зеляніну хмызнякі; правуркатаў у небе гром; трава паднялася; зоры пераміргваюцца;мароз цісне.

Перадаць пачуцці, усхваляванасць Антона дапамагаюць клічныя сказы, шматкроп'і.

3.Ахарактарызуйце Антона і яго перажыванні пасля знаёмства з Эмай. Звярніце ўвагу на канцоўку апавядання і асабліва на апошні сказ.

Антон — вясковы жыхар, ён вучыцца ў школе і захапляецца кнігамі. У яго ёсць асаблівасць — ён не вельмі добра чуе. Магчыма з-за гэтага ён адчуваў сябе не вельмі ёмка, а тут аднойчы яго аднакласнік Янка Маркаўцоў расказаў Антону пра тое, што ў іх клас прыйшла новенькая дзяўчынка — Эма Пшанічная. Яе бацьку перавялі ў іх калгас. Многія падзеі мы ўспрымаем праз прызму пачуццяў Антона. А яны даволі супярэчлівыя. Антон адначасова радуецца і злуецца. Эма яму адразу спадабалася, але ён баіцца сам сабе ў гэтым прызнацца. Усе поспехі Эмы ён успрымае таксама не зусім роўна. Яго задзявае, што Эма выдатніца, многае робіць лепш за яго. I ў той жа час ён ганарыцца, што дзяўчынка, якая яму падабаецца, такая незвычайная. У другім раздзеле мы даведваемся, што хлопчык абдумвае кожны свой учынак, аналізуе яго.

«А я сяджу, незадаволены самім сабой і ўсімі. Сумленне точыць мяне. Ну навошта я пакрыўдзіў гэтую Эму? Што яна мне дрэннага зрабіла? »

А потым, пашкадаваўшы самога сябе, сваю адзіноту: «я рашыў, што цяпер ужо зусім не загавару з Эмай, буду не заўважаць яе, нават ніколі не гляну на яе. Прыгожая, выпеставаная, уся як лялька, яна выклікала ў мяне толькі пачуццё непрымірымай варожасці...» У трэцім — аўтар паказвае, што хлопчык злуецца на Эму, просіць настаўніцу перасадзіць яго на іншую парту, падалей ад Эмы. I ў той жа час яму цікава, як яна сябе будзе паводзіць.

«Чым больш я цураўся яе, тым часцей яна пазірала ў мой бок».

Антон увесь час думаў пра Эму. Яе вобраз не выходзіў з яго галавы.

«Успамінаючы яе, я ўсё больш адчуваў незразумелую для сябе трывогу. Нешта новае, хвалюючае падступала да мяне. Я злаваўся на яе і чамусьці радаваўся гэтай сваёй злосці. Радасць запаўняла мяне ўсё больш і больш»

Нават калі хлопык катаўся на каньках, яго перапаўнялі думкі пра Эму.

Калі нарэшце ён змог выехаць на лёд і быць роўным Эме, ён перабароў свае адмоўныя пачуцці, унутраныя комплексы і загаварыў з ёй, прыняў яе прапанову аб дружбе і ў гэты момант адчуў “нібы мяне кружыла ў радаснай прыгажосці жыцця”.

4.Знайдзіце ў апавяданні партрэт Эмы. Як гэты партрэт уплывае на ваша ўспрыманне гераіні? Як аўтар характарызуе Эму праз успрыманне Антона?

Эму мы бачым праз успрыманне Антона. Вось якой ён убачыў яе ўпершыню:

“Ого, якая яна! У новенькай форме, кірпаносая, чырванашчокая, з доўгай касой і на руцэ — гадзіннік. Адразу відаць, што гэтая Эма вельмі куль-турная. Гаварыць з ёй, мусіць, трэба асцярожна, падбіраючы розныя прыгожыя словы. I як гэта яе бацька ў калгас прыехаў? I маці? Эма... У нас

у школе ніводнай Эмы не было, і раптам — на табе! Сядзіць з гадзіннікам, як якая пекная па-ненка. Я на той гадзіннік ужо разоў дваццаць зірнуў бы, а яна... Рукі паклала на парту, локці ўшыркі. Слухае настаўніцу. Як жа ёй, задавацы гэтакай, паказаць, што ў нас з такімі, як яна, не жартуюць...”

Бацьку Эмы Пшанічнай перавялі ў калгас, дзе жылі хлопцы. Ён аграном, а маці Эмы — вучоная. Янку вельмі ўразіла колькасць кніг у кватэры дзяўчынкі. Ён з захапленнем пералічваў Антону аўтараў: Майн Рыд, Купер, Маўр. Дзяўчынка адрознівалася ад іншых дзяцей адзеннем, паводзінамі. Антон адразу адзначыў: «... гэ-тая Эма вельмі культурная». Таксама ў дзяўчынкі было вельмі рэдкае імя — Эма.

Антону не спадабалася, што Эма выдатніца, бойка адказвала на пытанне, не разгубілася. Ён вырашыў напужаць дзяўчынку.

Антон вырашыў помсціць, за гэта настаўніца прымусіла яго прасіць прабачэння, а потым выгнала з к ласа.

Нягледзячы на абставіны, Эма Пшанічная яму вельмі спадабалася.

Аказваецца, Эма Пшанічная акрамя іншых якасцей валодае яшчэ адной — добра катаецца на каньках. Яна дужая, прыгожая, зграбная, умее выконваць складаныя фігуры на каньках.

5.Як у сапраўднасці Антон ставіўся да Эмы? Якія пачуцці перажываў ён? Якія змены адбыліся ў паводзінах Антона пасля знаёмства з Эмай?

Антону спадабалася Эма з перашага погляду, але ён, як большасць хлапчукоў, напачатку ставіцца да прадмету сімпатыі агрэсіўна. Антон імкнуўся яе паддзець, пасля будаваў планы помсты, , хацяне разумеў, за што, пачуцці ўсё юольш завалодвалі ім і ўрэшце, алі ён заўважыў, як прыгожа катаецца дзяўчына на каньках, вырашыў даказаць сабе і ёй, што ён таксама можа быць здатны да такой дзяўчыны, як Эма. Ён пачаў лепей вучыцца, і вырашыў самастойна і дасканала навучыцца катацца. Яго мэтакіраванасць дапамагла хлопчыку адчуць упэўненасць у сабе і арэшце пасяюраваць з Эмай, быць з ёй роўняй, знайсці з ёй кропкі сутыкнення.

6.У апавяданні аўтар карыстаецца рознымі прыёмамі паказу жыцця і характарыстыкі герояў — аповед, апісанне, дыялог. Прывядзіце прыклады і раскрыйце іх ролю ў творы.

Празаічныя творы адлюстроўваюць з цікавымі падрабязнасцямі карціну жыцця. Гэта дасягаецца праз паказ героя ў розных сітуацыях, адносінах з іншымі героямі. Пісьменнікі выкарыстоўваюць розныя прыёмы і спосабы паказу жыцця. Гэтыя спосабы-прыёмы: аповед, апісанне, дыялог.

У апавяданні Міколы Лупсякова «Мэры Кэт» паказваюцца адносіны Антона і Эмы. Аўтар засяроджвае нашу ўвагу на тым, як пачыналася і развівалася іх сяброўства. Ён выкарыстоўвае лірічныя адступленні (аповед), апісанне пейзажу і партрэту герояў, іх размовы (дыялогі), праз якія раскрываюцца іх характары.

7.Параўнайце апавяданне «Мэры Кэт» з рэпрадукцыяй карціны М. К. Казакевіч «Юнацтва» па агульным уражанні, настроі, сюжэце (гл. уклейку). Што яднае і адрознівае гэтыя творы мастацтва?

У аповедзе «Мэры Кэт» аўтар не толькі выдатна перадаў псіхалогію адносін падлеткаў, але і паказаў падзеі скрозь прызму гледжання Антона, змог перадаць яго пачуцці з дапамогай лірычных адступленняў, апісанне пейзажу.

Калі першае каханне пастукалася да цябе ў дзверы і ступіла на парог, а можа ты сустрэў сапраўднага сябра — менавіта гэтыя пачуцці сваёй раптоўнасцю і ўсемагутны выклікаюць самыя бурныя і змешаныя эмоцыі. І старонкі аповяду быццам «выпраменьваюць» гэтыя эмоцыі, дораць іх нам, і мы адчуваем, жывем і любім разам з яго героямі.

На рэпрадукцыі адаразу заўважаешь сарамлівасць ў вачах падлеткаў. Яна адлюстравана не толькі ў позірку, але і ў паставе. Гэта першае сапраўднае пачуццё зарадзілася ў іх душах. Яны знайшлі адзін аднаго і цяпер ідуць па жыцці не адны. У кожнага з іх ёсць апора, ёсць падтрымка з боку іншага.

Такім чынам, на мой погляд, немагчыма параўнаць карціну і твор па сіле і афарбоўцы эмоцый, бо яны з'яўляюцца выдатным дадаткам адзін аднаго. Рэпрадукцыя толькі ўзмацняе ўражанні, атрыманыя ад аповяду.

Пытанні да раздзела

1.У чым галоўнае адрозненне зместу, тэматыкі празаічных твораў ад паэтычных, вершаваных? Якія жыццёвыя з'явы часцей за ўсё прыцягваюць увагу пісьменніка-празаіка?

У празаічных творах мы сутыкаемся часцей з жыццём паўсядзённым. Героі гэтых твораў занятыя звыклымі справамі, сваімі клопатамі, сустракаюцца, абменьваюцца думкамі, уражаннямі, спрачаюцца. Бывае, вядома, уступаюць і ў вострую барацьбу, здзяйсняюць подзвігі. Але ў цэлым — гэта літаратура, збліжаная са звычайным жыццём і побытам людзей. Яна тым і адрозніваецца ад паэзіі, што паказвае, апісвае жыццё ў яго «натуральным» выглядзе.

2.Якую ролю ў мастацкіх творах адыгрывае фантазія пісьменніка, мастацкі вымысел?

Аўтарскі вымысел мае важнае значэнне для пазнання і разумення жыцця. Як у народзе кажуць: «Казка хлусіць, а чалавек думаць мусіць». Калі пісьменнік «выдумляе», «фантазіруе», гэта зусім не азначае, што ён гаворыць няпраўду. Не, ён якраз і робіць гэта дзеля таго, каб сказаць самую важную праўду, каб мы задумаліся над тым, што робіцца ў жыцці і чаму так робіцца.

3.Успомніце, што такое мастацкая дэталь. Прывядзіце прыклады яе ўжывання ў адным з прачытаных твораў.

У апавядальных, празаічных творах важнае значэнне маюць не толькі шырокія апісанні падзей, паводзін, учынкаў герояў, але і шматлікія «падра-бязнасці», асобныя, на першы погляд дробныя, штрыхі ў характарыстыцы герояў, заўвагі, жэсты, словы, рэплікі.Канкрэтныя і разам з тым вельмі змястоўныя заўвагі, штрыхі называюць мастацкімі дэталямі

Мастацкія дэталі — адыгрываюць надзвычай важную ролю ў раскрыцці зместу, характарыстыцы персанажаў. Па адной такой дэталі можна меркаваць аб характары героя, яго схільнасцях, псіхалогіі, маральных якасцях.

Напрыклад, у апавяданні “Настаўнік чарчэння” (дэталь — захапленне лацінскай мовай).

4.Назавіце спосабы і прыёмы паказу жыцця і характарыстыкі персанажаў у мастацкіх творах. Прывядзіце прыклады аповеду.

Празаічныя, творы ўзнаўляюць перад чытачом больш або менш шырокую, з цікавымі падрабязнасцямі карціну жыцця. У іх мы знаходзім не толькі асобныя яскравыя выказванні пра героя, паказ яго дзеянняў у канкрэтных абставінах, сітуацыях, у адносінах з іншымі людзьмі.

З усёй сукупнасці розных спосабаў паказу жыцця і складаецца тэкст твора.

( сюжэт, яго элементы. Але ёсць і іншыя, пазасюжэтныя спосабы паказу жыцця. Гэта аповед, апісанне, дыялог, з якімі мы сустракаемся ў кожным мастацкім творы.

5.Якую ролю адыгрываюць у мастацкім творы пейзаж, партрэт героя? Пацвердзіце свой адказ прыкладамі.

Апісанне — гэта мастацкая характарыстыка прыроды (пейзаж), знешняга выгляду герояў (партрэт). Пейзаж мае важнае значэнне не толькі таму, што праз яго таксама характарызуецца месца дзеяння, але і таму, што выяўляюцца адносіны героя (і аўтара твора) да жыцця, сваёй зямлі, захапленне яе прыгажосцю.

У аповесці “На Каляды к сыну”, напрыклад, апісанне прыроды дапамагае ўявіць стан жанчыны, яе характар.

6.Якую ролю выконвае дыялог у характарыстыцы персанажаў?

Асабліва важную ролю ў характарыстыцы героя ці герояў адыгрывае дыялог — размова дзейных асоб твора. У такой размове героі не толькі нешта паведамляюць адзін аднаму, але і выяўляюць свае адносіны да жыцця, да падзей, да іншых людзей. Праз выказванні выяўляюцца іх жыццёвыя намеры, іх перажыванні, пачуцці. У аповесці «Сірочы хлеб» дыялогамі з'яўляюцца, напрыклад, размовы паміж Данікам і пані Мар'яй.