Подробное решение Страница 213стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1.На які роздум наводзіць твор? Якія выклікае пачуцці?
Твор наводзіць на роздум аб сэнсе жыцця, таямніцы будучыні. Выклікае лірычныя, філасоўскія пачуцці і развагі.
2.Прачытайце гэты празаічны па знешняй форме твор уголас. Што, на вашу думку, яднае яго з вершаваным творам?
Гэты твор па сваім гучанні, па інтанацыі, па эмацыянальнай усхваляванасці, па рытмічнасці мовы набліжаны да верша.
3.Знайдзіце клічныя і пытальныя сказы, якія перадаюць, як і ў вершы, эмацыянальную усхваляванасць героя.
“I куды ты нясеш мяне, няведамая дарога? А неба! Далёкае, няведамае, сіняе неба!”
“Далёкае неба, сіняе неба! Чаму не дасі адказу на нашу пакуту, на нашы надзеі, на нашы блуканні? Чаму не асушыш нашы горкія слёзы? Не супакоіш хворую душу і сэрца?”
“Далёкае неба! Сіняе неба! Што ёсць на свеце дзіўнейшае, як ты?”
“Далёкае неба! Сіняе неба! Як ціха на небе ўночы! Срэбраны месячык, то круглы, то вузкі, як серп, як хораша свеціць над чорнай цемрай, што густа засцілае белы свет! А далёкія зорачкі! Як добра ў ціхую ночку!”
“Куды ты нясеш мяне, няведамая дарога?”
4.Зачытайце сказы, якія падзелены на кароткія, прыкладна роўныя часткі, якія па гучанні, інтанацыі нагадваюць вершаваныя радкі.
Твор невялікі па памерах і падзелены на абзацы такім чынам, што нагадвае слупкі ў звычайным вершы. Многія сказы ўнутры дзеляцца коскамі на кароткія, прыкладна роўныя часткі, што нагадвае вершаваныя радкі: «Грыміць па карэннях цялежка, мігацяцца стракатьія верставыя слупы, мігаюцца, пахіліўшыся, абросшым мохам хваёвыя крыжы паабапал дарогі; бягуць лясы, гаі, мяняюцца палі, грамаздзяцца горы, рассцілаюцца шырокія лугі, блішчаць азёры, срэбрам пераліваюцца рэкі, золатам рассыпаюцца пяскі, глыбокімі зялёнымі ямамі раскідаюцца балоты...»
Асобныя сказы маюць на канцы клічнікі і пытальнікі: «Далёкае неба! Сіняе неба! Што ёсць на свеце дзіўнейшае, як ты?...»
5.Ці можна назваць гэты твор празаічным апавяданнем? Чым ён адрозніваецца ад тых апавяданняў, якія вы чыталі раней? Вызначце, ці ёсць у ім сюжэт, вобразы-персанажы.
Гэты твор нельга назваць празаічным апавя-даннем яшчэ і таму, што ў ім адсутнічае звыклы нам падзейны сюжэт. Ён заменены пачуццямі ге-роя і пададзены ў форме маналогу. Няма ў гэтым творы і вобразаў-персанажаў.
6.Назавіце найбольш цікавыя, на ваш погляд, мастацкія прыёмы і сродкі: метафары, эпітэты, паэтычныя звароты, паўторы і г. д. Як яны ўплываюць на гучанне твора?
У гэтым творы, як і ў класічных вершах, сродкі мастацкай выразнасці робяць твор напоўненым моцнымі ўражаннямі і перажываннямі, а яго мову — эмацыянальнай, нават рытмічнай. Адухаўленні: дарога нясе героя ў няведамыя далі; параўнанні: срэбны месячык, як серп; рытарычныя пытанні: куды вядзеші — да дарогі; кантрастныя супрацьпастаўленні: хаты — палацы.
7.Вызначце від, жанр, тэму твора.
«Думкі ў дарозе» — верш у прозе. Жанр — лірычны верш ў прозе, тэма — разважанні аб сэнсе жыцця.