Подробное решение Страница 184стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1. Хто з'яўляецца галоўным героем апавядання — настаўнік Апалінарый Феакціставіч ці яго вучань Косця Кветка? Ці можна лічыць, мяркуючы па назве «Настаўнік чарчэння», што галоўным героем з'яўляецца Апалінарый Феакціставіч? Дакажыце гэта, спасылаючыся на змест твора.
На нашу думку, галоўным героем апавядання з’яўляецца настаўнік Апалінарый Феакціставіч, бо менавіта яго вобраз і яго ўрокі аказлі ўплыў на Косцю Кветку. Твор названы “Настаўнік чарчэння”, але ён выкладаў не проста чарчэнне, а сапраўдную навуку жыцця, сталення, якая паўплывала на яго вучняў, іх лёс і жыццё.
2.Ахарактарызуйце Апалінарыя Феакціставіча як настаўніка і асобу, маючы на ўвазе яго паводзіны і ўчынкі, адносіны да вучняў, да свайго прадмета і асабліва да тых прадметаў, якія ён выкладаў раней, — лацінскай мовы і літаратуры. Нарэшце — яго паводзіны пры сутыкненні з фашыстамі.
Апалінарый Феакціставіч — настаўнік чарчэння ў школе, але раней ён выкладаў лацінскую мову і літаратуру. Вось як яго малюе аўтар-апавядальнік:
“Высокі, тонкі, у чорным, яшчэ царскіх часоў, сурдуце, Апалінарый Феакціставіч знешне на самай справе апраўдваў дадзенае яму празванне. Але менш за ўсё гэтага абцягнутага чорным сукном чалавека можна было назваць сухім і чэрствым. Ён быў старамодным, крыху напышлівым, але толькі не сухім.”
Мужчына быў выдатным настаўнікам, які любіў дзяцей. Яны часта, каб пазбегнуць праверкі хатняга задання, заводзілі размову пра лацінскую мову. Настаўнік захапляўся і так праходзіў урок. Ён разумеў, што дзеці хітруюуць, але тое, што ён расказваў мела на іх моцны ўплыў:
“Прадмет свой Апалінарый Феакціставіч ведаў добра, але быў надзвычай мяккім чалавекам, і гэтай мяккасцю яго карысталіся не на карысць вучобе. Вучні ведалі, што да рэвалюцыі іх настаўнік выкладаў у гімназіі латынь. I хоць цікавасці да латыні шасцікласнікі, вядома, не праяўлялі абсалютна нія-кай, тым не меней на ўроках Апалінарыя Феак-ціставіча часта гучала тая мёртвая, але прыгожая мова.”
Прайшоў час і дзеці пасталелі ацанілі веды і вопыт свайго настаўніка:
“У адносінах класа да Апалінарыя Феакціставіча паявілася нешта новае. Гэтае новае, бадай, можна было назваць пры-тоенай, схаванай недзе ў глыбіні юнацкіх душ павагай да свайго настаўніка. Маладосць нарэшце ацаніла вялікую, нязменную любоў і адданасць Апалінарыя Феакціставіча латыні — прадмету, які даўно можна было забыць...”
Яны атрымлівалі ад яго намного болей, чым проста ўрок па чарчэнні:
“Гэтую павагу класа адчуваў і сам настаўнік, хоць знешне, здавалася, яна не праяўлялася ні ў чым. Пасля ўдалага чарцяжа, зробленага кім-не-будзь з дзесяцікласнікаў, Апалінарый Феакціставіч ставіў умельцу пяцёрку, закрываў журнал і, строгі, сур'ёзны, падымаўся над класам.
— Вам трэба думаць не толькі пра гэтыя чарцяжы, — заяўляў ён. — Пара ўжо кожнаму з вас зрабіць для сябе чарцёж усяго будучага жыцця.”
Настаўнік вучыў дзяцей любіць Радзіму:
“Але ў нас з вамі ёсць адна такая рэч, якую нельга адабраць ні ад вас, ні ад мяне. Гэта наша Радзіма. Беражыце яе чэсць, нясіце яе славу наперад.”
Гэту ісціну ён нёс да самага канца ў сэрцы, нават калі фашысты вялі яго на расстрэл. Ён быў старым слабым чалавекам, але не спужаўся выказаць свае прынцыпы гітлераўцам, прама ў твар сказаўшы ім, што яны “грабежнікі”, а на допыце прывёў лацінскую пагаворку:
“— Ёсць добрая лацінская пагаворка, якая ўзнікла да таго, як варвары разбурылі Рым, — ахвотна растлумачыў ён афіцэру. — «Арлы не ловяць мух». У вашых салдат на шапках арлы, але яны падобныя да злых гіен.”
Ён ведаў, што яго не пашкадуюць, але не ўстрашыўся смерці.
3.Як спалучаецца гераічны ўчынак Апалінарыя Феакціставіча з папярэднімі характарыстыкамі ў творы, дзе зазначаецца, што ён быў трохі «смешным», «старамодным, крыху напышлівым», «надзвычай мяккім», і яго «слабасцямі» карысталіся вучні не на карысць вучобе, што яму далі мянушку Цыркуль і г. д.? Ці няма тут супярэчнасці? Пацвердзіце свае разважанні прыкладамі з тэксту, знайдзіце характэрныя дэталі, якія сведчаць, што стары настаўнік быў мужным чалавекам, якраз такім, якім ён раскрыўся ў канцы твора.
Папярэднія характрарыстыкі Апалінарыя Феакціставіча сапраўды супярэчаць яго гераічнаму ўчынку. Хоць напачатку вучні паверхасна ацэньвалі свайго настаўніка, з узростам яны зразумелі сутнасць яго цвёрдага і прынцыповага характару. Гэта было бачна па некаторым мастацкім дэталям.
Самае галоўнае, прынцыпы настаўніка:
“Але ў нас з вамі ёсць адна такая рэч, якую нельга адабраць ні ад вас, ні ад мяне. Гэта наша Радзіма. Беражыце яе чэсць, нясіце яе славу наперад.”
Чалавек з такім жыццёвым поглядам не можа быць баязліўцам.
Менавіта ён падказаў аднакласнікам Косці, што напісаць на табакерцы:
“Гэтыя словы як найлепей падыходзілі для ўрачыстасці моманту, і сутнасць іх таксама поўнасцю адпавядала намерам дзесяцікласнікаў. — Радзіму нашу любім і абараняць яе павінны, — значылі ўрачыстыя лацінскія словы.”
4.У апавяданні ёсць камічныя моманты. Прывядзіце прыклады. Як вы думаеце, ці крыўдны гэты смех для герояў? Абгрунтуйце сваё меркаванне.
Уапавяданні ёсць камічныя моманты, напрыклад, як Косця Кветка адцягваў увагу настаўніка чарчэння, альбо, як хлопчык, пасля расказа пра Авідзія прыйшоў тайна ў бібліятэку, каб узяць гэту кнігу і даведаўся, што ён ужо дзесяты. Гэта не крыўдны смех, ён напоўнены добрым гумарам і дапамагае раскрыць характар узаемаадносін настаўніка і вучняў.
6.Ахарактарызуйце вобраз Косці Кветкі. Якую галоўную навуку пераняў ён ад свайго настаўніка?
Косця Кветка — надзейны сябра, вясёлы хлопец, менавіта ён прыдумаў настаўніку чарчэння мянушку Цыркуль. У класе яго, відавочна, вельмі любілі, бо калі ён паступіў у лётнае вучылішча, яны вырашылі зрабіць яму памятны развітальны падарунак. З узростам Косця ўсё больш разумеў старога настаўніка, паважаў яго і прыслухоўваўся да яго слоў. Надпіс натабакеры быў як завет ад Апалінарыя Феакціставіча: “— Радзіму нашу любім і абараняць яе павінны, — значылі ўрачыстыя лацінскія словы.
Косця ж станавіўся вайскоўцам, яму трэба было ведаць гэтыя словы. Але ў той дзень гэты лацінскі сказ, які быў напісаны на дошцы, мабыць, запомніў не адзін толькі Косця.”
7.А што для вас значаць словы «Радзіму нашу любім і абараняць яе павінны»?
Сапраўдныя патрыёты краіны бачаць сваё прызначэнне ў абароне роднай краіне перад тварам вайны. У гэтым вялікі грамазянскі абавязак кожнага. Бо толькі вольная і незалежная краіна можа нараджаць заровых, вольных сваіх сыноў.