Подробное решение Страница 8стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1.Як вы думаеце, ці можна сказаць, што апавяданне “Музыка” напісана пад уплывам твораў вуснай народнай творчасці? Абгрунтуйце сваю думку, звярнуўшы ўвагу на вобраз героя, сюжэта твора.
М. Багдановіч захапляўся беларускай вуснай народнай творчасцю. І сваё апавяданне “Музыка” ён відавочна напісаў пад уплывам народнай казкі «Музыка-чарадзей». Тэма гэтых твораў падобная, творы яднаюць тое, што галоўныя героі — смелыя, справядлівыя, чулыя і спагадлівыя, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Яны ўздзейнічаюць сваім граннем на людскія сэрцы: будзяць народ ад сну, клічуць змагацца за сваё шчасце.
Сваёй, музыкай героі выражаюць пачуцці і думкі ўсяго народа. Так што можна сцвярджаць, што апавяданне напісана пад уплывам фальклорнага твора і адпавядае духу народнай творчасці. Але Багдановіч пераапрацоўвае і пераасэнсоўвае твор, у ім праяўляюцца аўтарскія адносіны да сваіх герояў, перагледжаны і фінал казкі.
2. Растлумчце сэнс выразу: гэта гора грала на скрыпцы, гэта яно вадзіла смыкам па струнах. Які мастацкі прыём ляжыць у аснове гэтага выказвання? Успомніце, што такое метафара, увасабленне.
Таленавіты музыка ведаў, што такое цяжкая доля людская, гаротнае жыццё бедных людзей і быў здольны перадаць гэта адчуване праз гранне настолькі пераканаўча і ярка, што людзям здавалася «гэта гора грала на скрыпцы, гэта яно вадзіла смыкам па струнах». У аснове гэтага выразу ляжыць прыём увасабленне (асноўваецца на прыпадабненні прадметаў, з'яў прыроды паводзінам чалавека, перанясенні на гэтыя з'явы чалавечых уласцівасцей). Метафара — гэта перанясенне ўласцівасцей адной з'явы на другую, чым-небудзь да яе падобную.
Увасабленне — мастацкі прыём, разнавіднасць метафары, прыпадабненне з’яў прыроды да паводзін чалавека.