Подробное решение Страница 164стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
2. Назавіце дзейных асоб, персанажаў твора і кожнаму дайце характарыстыку. Каго з іх можна назваць галоўнымі? Кім з іх аўтар, на вашу думку, захапляецца, да каго ставіцца крытычна? Абгрунтуйце свой адказ.
Аўтар-апавядальнік, адзін з хлопчыкаў, быў дзяцінстве хваравітым, вельмі баяўся холаду. Ён старанна вучыўся, вельмі любіў чытаць. Кнігі для яго былі лепшымі сябрамі. Хлопчык любоў прыроду, цягнуўя да нязведанага. Адзіным захапленнем хлопчыка былі кнігі. Кнігі давалі яму магчымасць убачыць новыя краіны, адкрыць нязведаны свет.
«За адну ноч можна пражыць некалькі жыццяў. I яны западуць у сэрца водгуллем сваіх радасцей і гора, сваіх узлётаў і падзенняў».
Хлопчыку вельмі падабаліся кнігі пра падарожжы, у якіх герояў «вядзе ў нябачаны свет нейкая нястрымная прага да новага, нязведанага, неапісанага». Такімі былі кнігі французскага пісьменніка Жуля Верна.
Хлопчыку падабалася геаграфія, яна была працягам падарожжаў, пачатых з кніг Жуля Верна.
Кірыла:
Суседскі Кірыла адрозніваўся моцным здароўем. Для яго вуліца была месцам, дзе ён бавіў увесь вольны час. Аўтар расказвае нам, што Кірыла «праганяў смагу кавалкам лёду», «грыз лёд як цукар», мог нават босым гадзіну гуляць па лёдзе і з ім нічо-га не здаралася. Вучоба хлопца асабліва не цікавіла. «На навуку Кірыла налягаў не вельмі і ўрокі вучыў зболынага. Таму ў яго заўсёды было многа вольнага часу, якім ён распараджаўся як хацеў». Кірыла лічыў слабейшых за сябе непаўнацэннымі і насміхаўся з іх.
Андрэй Камінскі:
у школе яго клікалі скарочана Рэй, або Комін, як звалі яго дзеці. На першы по-гляд гэты хлопчык нічым не адрозніваўся ад іншых.
«Нічога асаблівага не знаходзіў я ні ў яго знешнасці, ні ў адказах, ні нават у ведах. Рэй, на першы погляд, выглядаў бесклапотным рагатуном, якому проста шанцавала».
Вылучала хлопца ад іншых «нястрымная і ненасытная цікаўнасць». Кожны дзень хлопец рабіў якія-небудзь уласныя адкрыцці і знаёміў з імі аднакласнікаў. Яго не вельмі любілі аднакласнікі, хутчэй за ўсё гэта была звычайная дзіцячая зайздрасць, бо Рэй быў самастойны і незалежны.
Андрэй «цудоўны хлопец з адкрытай і шчырай душой. Сваімі захапленнямі і радасцямі ён дзяліўся з кожным, хто ішоў да яго без камення за пазухай».
Настаўнік геаграфіі Антон Антонавіч Струк:
Ён добра ведаў свой прадмет і ўмеў захапіць вучняў звесткамі пра розныя краіны. У дзяцей лічыў лепшай якасцю нестандартны падыход да навучання, захопленасць вучобай.
3.Ад чыйго імя вядзецца аповед у творы?
Аповед вядецца ад імя аднаго з галоўных герояў апавядання, аўтара-апавядальніка.
4.Чаму I. Навуменка назваў сваё апавяданне «Жуль Верн», хоць пра гэтага французскага пісьменніка як асобу, чалавека ў ім гаворыцца нямнога? Як назва звязана з галоўнай думкай, ідэяй твора?
Іван Навуменка назваў сваё апавяданне «Жуль Верн», каб паказаць, што кожны ў дзяцінстве марыць пра прыгоды, падарожжы, чытае прыгодніцкія і фантастычныя кнігі. Кнігі выхоўваюць сваіх чытачоў, аказваюць на іх уплыў, дапамагаюць у дарослым жыцці абраць прафесію. Так і Жуль Верн дапамог хлопцам у сяброўстве, зацікавіў адкрыццямі.
5.У прамым ці пераносным сэнсе ўжываюцца выразы: «дзякуючы Жулю Верну», «украдзены Жуль Верн», «захапляўся Жулем Вернам»?
Гэтыя выразы ўжываюцца ў пераносным значэнні такі прыём называецца Метанімія (ад грэч. — перайменаванне) — мастацкі троп, замена аднаго слова ці выразу іншым на аснове знешняй ці ўнутранай сувязі паміж з'я-вамі, якія яны абазначаюць.
6.У пачатку твора гаворыцца пра фантазію, таямнічасць, пра выключнае, дзіўнае ў характары і паводзінах чалавека. Як гэта пасля адбіваецца на паводзінах герояў, як паўплывала на іх выбар жыццёвага шляху?
Аўтар-апавядальнік стаў настаўнікам геаграфіі, каб, як і яго настаўнік, перадаць будучым пакалення прагу ведаў, таямнічага і нязведанага.
Таленавіты Андрэй Камінскі стаў будаваць і запускаць спадарожнікі Зямлі і такім чынам праявіў сваю прагу да разгадак таямніц сусвету.
7.Кожны раздзел апавядання «Жуль Верн» мае сваю тэму. Прыдумайце назвы раздзелам і складзіце план апавядання. Напрыклад, I — «Фантазія і таямнічае ў жыцці чалавека», II — «Пра двух суседскіх хлопцаў, хваравітага і здаровага», III — «Пошукі новых сяброў», IV — «Новы сябра — Жуль Верн» і г. д.
1 — Прага таямнічага
2 — Супрацьлегласці
3 — Дзедава знічка
4 — Сусвет Жуля Верна
5 — Вандроўкі разам з географам
6 — Шчаслівец Андрэй Камінскі
7 — Украдзены Жуль Верн і новае сяброўства
8 — Лёс герояў
План:
1. Пра фантазію і таямнічасць.
2. Кірыла і я
3. У пошуках дзедавай знчкі.
4. Кніга — лепшы сябра.
5. Сувет настаўніка геаграфіі.
6. Андрэй Камінскі — непадобны на іншых.
7. Нечаканае сяброўства.
8. Лёсы дружбакоў.
8.У адпаведнасці з планам перадайце змест апавядання і вызначце яго галоўную думку. Які можна зрабіць вывад, прачытаўшы твор?
Кнігі выхоўваюць сваіх чытачоў, аказваюць на іх уплыў, дапамагаюць у да-рослым жыцці абраць прафесію.