Подробное решение Страница 161стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1.Назавіце асноўныя спосабы і прыёмы паказу жыцця і характарыстыкі герояў-персанажаў у мастацкіх творах.
Празаічныя, творы ўзнаўляюць перад чытачом больш або менш шырокую, з цікавымі падрабязнасцямі карціну жыцця. У іх мы знаходзім не толькі асобныя яскравыя выказванні пра героя, паказ яго дзеянняў у канкрэтных абставінах, сітуацыях, у адносінах з іншымі людзьмі.
З усёй сукупнасці розных спосабаў паказу жыцця і складаецца тэкст твора.
( сюжэт, яго элементы. Але ёсць і іншыя, пазасюжэтныя спосабы паказу жыцця. Гэта аповед, апісанне, дыялог, з якімі мы сустракаемся ў кожным мастацкім творы.
2.Дайце характарыстыку прыёму аповеду. Прывядзіце прыклады з вядомых вам твораў.
Аповед — гэта паведамленне, у якім дамінуе інфармацыя пра факты з жыцця героя (або герояў), а не дзеянне. Аповед трэба адрозніваць ад элементаў сюжэта, дзе на першым месцы — адлюстраванне людзей, іх учынкаў, абставін. Аповед можа выступаць у форме ўспамінаў аб жыцці і паводзінах героя ў мінулым, да таго моманту, калі разгортваецца асноўнае дзеянне.
Аповед у пачатку твора выкарыстоўваецца В.Быкавым у апавяданні “Незагойная рана”.
3.Якія разнавіднасці мастацкага апісання вы ведаеце? Для чаго ў мастацкім творы ўжываюцца пейзаж, партрэт? Пацвердзіце свой адказ прыкладамі.
Апісанне — гэта мастацкая характарыстыка прыроды (пейзаж), знешняга выгляду герояў (партрэт). Пейзаж мае важнае значэнне не толькі таму, што праз яго таксама характарызуецца месца дзеяння, але і таму, што выяўляюцца адносіны героя (і аўтара твора) да жыцця, сваёй зямлі, захапленне яе прыгажосцю.
У аповесці “На Каляды к сыну”, напрыклад, апісанне прыроды дапамагае ўявіць стан жанчыны, яе характар.
4.Што такое дыялог? Якую ролю ён адыгрывае ў мастацкім творы? Прывядзіце прыклады.
Асабліва важную ролю ў характарыстыцы героя ці герояў адыгрывае дыялог — размова дзейных асоб твора. У такой размове героі не толькі нешта паведамляюць адзін аднаму, але і выяўляюць свае адносіны да жыцця, да падзей, да іншых людзей. Праз выказванні выяўляюцца іх жыццё-выя намеры, іх перажыванні, пачуцці. У аповесці «Сірочы хлеб» дыялогамі з'яўляюцца, напрыклад, размовы паміж Данікам і пані Мар'яй.