Янка Брыль. «Сірочы хлеб»

Подробное решение Страница 106стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1.Выкажыце свае ўражанні ад твора Я. Брыля «Сірочы хлеб». Які эпізод твора вас найбольш усхваляваў? Чым?

Твор Я.Брыля садабаўся, асабліва яго галоўны герой — хлопчык Данік і яго настаўніца пані Мар’я. Асабліва ўсхваляваў эпізод, калі Данік убачыў, як на вуліцы б’юць сялянскую жанчыну, а пані Мар’я прыбегла і агарадзіла яго ад гэага, суцешыла.

2.Дзе і ў якія часы адбываецца дзеянне ў творы?

Частка Беларусі ў 1921годзе ў выніку Рыжскай дамовы адышла да Польшчы. У Заходняй Беларусі ўсталяваліся жорсткія парадкі: урад Польшчы не прызнаваў беларусаў за нацыю, вёў прымусовае апалячванне, забараняў беларускамоўныя школы, абмяжоўваў права беларусаў на вучобу, друк, бібліятэкі, таварыствы.

3.Хто такі Данік Малец? Хто яго бацькі, родзічы, сябры, ворагі?

Данік — хлопчык з вёскі Галынаўка, якая знаходзіцца ў Заходняй Беларусі. Жыве разам з маці Зосяй у вёсцы. Бацька яго загінуў на вайне з польскімі панамі ў дваццатым годзе, калі хлопчык быў зусім малым. Пра бацьку ў Даніка засталіся самыя лепшыя ўспаміны. Ён быў вельмі вясёлы, добры. У Данікавых успамінах ён «у шэрым шынялі, з чырвонай зоркай на шапцы, тата казытаў вусамі і рагатаў, падкідаючы Даніка на руках» . Данікава маці — адна з бедных сялянак вёскі, сціплая, добрая, працавітая жанчына. У яе нават каня няма, а сваёй зямлі зусім мала «для такой жняі, як Данікава мама, няма дзе і разгарнуцца. Зося хадзіла ў зажон. Жала чужое, думала пра сваё».

У Даніка ёсць дзядзькі: татаў брат Пятрусь, які жыве ў Савецкай Беларусі, і мацін — Кастусь, які жыве ў суседніх Мікулічах. Абараніць хлопчыка няма каму. Трэба разлічваць толькі на самога сябе. Данік дапамагае маці па гаспадарцы, працуе пастухом. У ягошмат сяброў, але ёсць і ворагі — дзеці мясцовага старасты Палуяна, якія дражняць Даніка, б'юцца з ім.

У Даніка, як і ў іншых мясцовых хлопцаў, былі мянушкі: Сівы, Гусак, Манька. «Сівым яго празвалі за валасы, асабліва светлыя ўлетку, калі яны выгаралі на сонцы. Гусаком — таму што калісьці, яшчэ падлеткам увосень, хлопцу нагнаў страху стары Міронаў гусак. «Манькай» у іхняй вёсцы называ-юць левую руку, а Данік хацеў чамусьці быць ляў-шоюіўсё страшыў, крычаў: «Вось як дам зманькі!» На кожную з гэтых мянушак можна было адказаць любому з сяброў таксама мянушкай, а то і пабіцца. Самай крыўднай мянушкай — Жабраком абзывалі Даніка Палуянавы сынкі.

Адным са старэйшых сяброў быў Мікола Кужалевіч. У асобе Міколы хлопчык убачыў свайго заступніка і абаронцу. Раней самым блізкім чалаве-кам, які перажываў за яго, заступаўся, была маці Даніка. Але маці найбольш плакала, прасіла сына перацярпець, не чапаць крыўдзіцеляў.

Мікола Кужалевіч заступіўся за Даніка, калі таго білі браты Палуяны.Данік упершыню адчуў не толькі суцяшэнне, але і словы-напамін пра бацьку-героя. Данік захапляўся сваім новым сябрам, яго розумам, уменнем уплываць на іншых, часам старэйшых за яго самога.

4.Як пачалося школьнае жыццё і навучанне ў Даніка?

Навучанне Даніка пачалося з польскага “элементажа” (буквара) і непрыемнага настаўніка пана Цыбы, які не спадабаўся хлопчыку яшчэ да школы. Данік быў адразу настроены на вучобу, і схопліваў усё адразу, старанна выконваў урокі. Але аднойчы Мікола Кужалевіч адкрыў яму зусім іншы свет — сусвет роднай мовы беларускіх пісьменнікаў.

5.Ахарактарызуйце першага настаўніка Даніка пана Цабу. Што гэта за чалавек? Як ён стаў панам?

Пан Цаба, настаўнік у школе. Ён быў чалавек непрыемны, у яго быў доўгі чырвоны нос і ён казаў сыплючы польскімі словамі. Але хутка Данік даведаўся, что пан Цба родам з вёскі Бярозаўка, з сямьі багатай. Вучыўся ў Нясвіжы па-руску. А пасля ажаніўся з паняй, сястрой паліцянта і “ў панскую скуру палез”. Пан Цаба ставіў дзяцей у кут за правіны, ганьбаваў беларускую мову, хаця і польскай валодаў не вельмі добра, мы дазнаемся, што менавіта ён дамогся арышту Міколы Кужалевіча.

Пан Цаба — нядобры, хітры, паскудны, здрадлівы чалавек. Такія ўвогуле не павінны навучаць дзяцей.

6.Да якой граматы (польскай ці беларускай) больш цягнула Даніка і яго сяброў? Якой школы для сваіх дзяцей дабіваліся людзі Заходняй Беларусі?

Пасля знаёмства з беларускай граматай, Данік і яго сябры больш цягнуліся да роднай мовы, Данік чытаў ім творы беларускіх пісьменнікаў і яны з захапленнем слухалі. Жыхары Галынкі пісалі пратэст, яны дабіваліся беларускаймоўнай школы для сваіх дзяцей.

7.Хто такая пані Мар'я? Як праводзіла яна ўрокі на беларускай гадзіне? Чаму дзеці так любілі сваю настаўніцу?

Пані Мар’я — выхавацельніца чацвёртага класа, вясёлая, жартаўлівая, цікавая, высокаадукаваная, добрая, прыгожая:

“мілы, прыгожы твр яе, абапал якога звісалі чорныя кучаравыя пасмы коратка, “пад польку”, астрыжаных валасоў”. Яна незвычайна праводзіла свае ўрокі, напрыклад, дзеці малявалі яблыкі на кляновых лістах, настаўніца не толькі назірала і вучыла, але і сама актыўна ўдзельнічала ў працэсе, давала слушныя парады, дапамагала, а калі яна чытала творы дзецям, то ўкладвала ў чытанне столькі пачуццяў і асабістых адносін, што дзеці не маглі не захапіцца імі.

На беларускіх гадзінах настаўніца знаёміла дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў. Яна настолькі прачула чытала гэтыя апавяданні, што Данік не мог нічога рабіць, акрамя як слухаць і бачыць яе спачуванне і перажыванне за маленькіх герояў з апавяданняў Цёткі і Сянкевіча.

8.Якія душэўныя якасці настаўніцы праявіліся на ўроках чытання твораў Г. Сянкевіча «Янка-музыка» і Цёткі «Міхаська»?

Пані Мар'я мела добрае сэрца, адзыўлівую душу, яна спачувае героям апавяданняў Цёткі і Г. Сянкевіча. Абодва гэтыя творы — пра трагічны лёс дзяцей-сірот. Настаўніца хоча падкрэсліць, іпто жыццё бедных працоўных людзей і Полыпчы, і Беларусі аднолькавае. Гіне Янка-музыка, гіне Міхаська. Іх не зразумелі ў грамадстве, якое пабудавана на жорсткасці, дзікасці, класавай розні. Пані Мар’я спачувала гаротнаму лёсу людзей з беларускай вёскі, якіх прымусова адбіралі мову, апалячвалі. Яна імнкнулася данесці Даніку, што не ўсе палякі аднолькавыя. Таму і праводзіла беларускія гадзіны, сама вывучала беларускую мову, у вольныя часы па-вечарах.

Спачатку Даніка душыла крыўда за тое, што пані Мар'я не зразумела яго пачуццяў, калі ён слухаў апа-вяданне Цёткі «Міхаська», ане выконваў заданне. За гэты ўчынак яго паставілі на калені пасля ўрокаў.

«Яшчэ толькі ўчора яна здавалася яму не такой, як усе іншыя настаўнікі, не такой, як быў пан Цаба. «Мілая пані Мар'я», — крывіць сам сябе Данік».

Наступны выпадак, калі хлопчык убачыў, як па-ліцэйскі пачаў біць сялянку, якая прыйшла ў мястэчка ўслед за арыштаваным сынам, уся тая нянавісць, што капілася на паноў-прыгнятальнікаў, вылілася на пані Мар'ю.

«"Ідзі ты к чорту! Разам з усімі вамі — к чорту!..." — гаварыў ён без слоў, усімі сіламі сваёй ура-жанай, як быццам ужо не дзіцячай душы. Але слё-зы, гарачыя слёзы нянавісці і жалю, самі каціліся з яго вачэй...»

Пані Мар'я была сапраўдным педагогам, яна не хацела пакрыўдзіць хлопчыка. Яе пакаранне насіла выхаваўчы характар: хлопчык не выконваў заданне, а слухаў тое, што яна чытала для вучняў пятага класа. Пані Мар'я старалася выхаваць у сваіх навучэнцаў здольнасць засяроджвацца на галоўным, быць сумленнымі і паслухмянымі вучнямі.

Убачыўшы дзікую расправу над сялянкай, пані Мар'я старалася абараніць Даніка ад жорсткасці жыцця. Яна баіцца, каб расправа над сялянкай не параніла дзіцячую душу, ёй сорамна за сваіх суайчыннікаў.

«Яна стукнула фортачкай, зашчапіла яе, стала спіной да акна, засланіла сабою ўсё... А ён памкнуўся наперад, хацеў ёй крыкнуць нешта такое, пасля чаго яна назаўсёды перастала б для яго быць настаўніцай, а ён — яе вучнем... Ды вось пані Мар'я закрыла аберуч твар, і плечы яе задрыжалі».

9.Пра што сведчыць надпіс на кнізе, якую падаравала Даніку пані Мар'я?

Пані Мар'я лічыла хлопчыка вельмі здольным да навук, яна верыла ў яго, любіла, як сапраўдная “другая мама”. Настаўніца падарыла яму кнігу Баляслава Пруса «Навелы» і падпісала яе: «Даніку Мальцу, майму светлавалосаму хлопчыку, каб дачакаўся светлага жыцця ».

Пані Мар'я вылучалася сярод іншых настаўнікаў. Яна любіла сваіх вучняў, аддавала ім сваё сэрца. Пані Мар'я старалася зразумець сваіх навучэнцаў, давала ім веды, падтрымлівала іх у розных складаных жыццёвых абставінах. Яны лічылі яе сваёй другой мамай.

10.Якой настаўніцай была панна Рузя? Параўнайце яе з пані Мар'яй. Адшукайце ў творы характарыстыкі, якія дае пісьменнік гэтым настаўніцам. Як ён апісвае іх паводзіны, знешні выгляд?

Панна Рузя, якая прыйшла ў клас пасля таго, як захварэла пані Мар’я, была яе поўнай супрацьлегласцю: “худая, крыклівая панна Рузя, якая вучыць і нецікава, і нудна. Адзнакі запісвае ў тоўсты блакнот, які хавае ў чорную сумачку. З усіх пяці адзнак яна найбольш любіць “тры з мінусам” і за ўсё ўсякае лаецца. Ад яе Данік упершыню пачуў чатыры новыя польскія словы — матолак, дрань і “божы конь”. “часцей за ўсё стаіць каля белай кафлянай грубкі, залажыўшы назад сухія бяскроўныя рукі з пярсцёнкамі”

Пані Мар’я была мілай і прыгожай:

“мілы, прыгожы твр яе, абапал якога звісалі чорныя кучаравыя пасмы коратка, “пад польку”, астрыжаных валасоў.”

Яна ніколі не абражала сваіх вучняў, заўсёды ўдзельнічала ў жыцці класа, нестандартна праводзіла ўрокі, любіла прадмет, які выкладала.

Панна Рузя зневажала дзетак-беларусаў, ставіла ім нізкія адзнакі, а палякаў узвышала і абараняла.

Пані Мар’я глядзела на ўсіх дзяцей як роўных, стала сапраўднай “другой матуляй для іх”.

11.Чаму паміж вучнямі ўзнік канфлікт у час вялікай перамены? Як паводзіла сябе пры гэтым пані Мар'я?

У час вялікай перамены Данік разам са сваімі сябрамі па асобым спісе, у які ўваходзілі дзеці з бедных сямей, выдаваў абаранкі. Хлопчыка абвінавацілі ў тым, што ён арганізаваў «камуну». Пані Мар'я зразумела, што Данік хацеў падтрымаць сваіх сяброў з бедных сямей, якія нічога не маглі прынесці з дому на сняданак. Яна не дала перарасці канфлікту ў расправу над хлопчыкам, адвяла бяду, а пасля проста папрасіла яго болей так не рабіць.

12.Раскажыце пра сустрэчу Даніка з хворай настаўніцай.

Калі пані Мар’я захварэла дзеці прыйшлі яе наведаць. Але ў пакой напачатку ісці ўпусцілі толькі Даніка. Яна сустрэла яго вельмі прыязна, нават пацалавала. Хлопчык вельмі засаромеўся. Настаўніца распытала пра яго поспехі, пасля яны ўзгадалі пра эпізод каля вакна, і пані Мар’я сказала, што ён зразумее яе ўчынак, калі падрасце. Калі яны ўзгадалі пра спрэчку з-за баранкаў, якія выдаваў Данік па спісе, жанчына сказала важныя словы:

“—Я разумею цябе — ты любіш толькі бедных. I я, Данік, не з багатай сям'і. Вы тут усе не любіце паноў. А я — таксама палячка. I гэта, хлопчык, не адно і тое ж. I ў нас, у Польшчы, усякія людзі ёсць. Ты зразумееш мяне, калі падрасцеш.” Пасля яна падарыла яму кнігу навел Баляслава Пруса, і падпісала яе для яго. Гэты падарунак быў для яго самым дарагім у жыцці. Пані Мр’я была ўпэўнена, што Данік пойдзе далёка ў вучэнні. Такія ж спадзяванні яна ўскладала і на сваіх дзетак, якім яна імкнулася прывіць пачуццё высокародства, дабрыні. Пані Мар’я стала для Даніка сапраўднай другой матуляй, якая не толькі бараніла яго, але і заклала ў яго душу важныя духоўныя паняцці.

13.Чым скончылася вучоба Даніка?

Даніка выключылі са школы за тое, што ён разам са сваімі сябрамі прыняў рашэнне на перапынках гаварыць толькі па-беларуску, а хто парушыць дагавор, будзе плаціць штраф 5 грошаў. На яго данёс лупаты Чэсік Бэндзіньскі. Заступіцца на гэты раз за Даніка не было каму. Пані Мар’я яшчэ хварэла. Так ён вярнуўся ў Галынаўку і зноў стаў пастушком. Але быў гэта зусім іншы Данік.

14.Якія думкі і пачуцці выклікаюць у вас іншыя героі і персанажы твора: Мікола Кужалевіч, Санька Сурновіч, муж пані Мар'і, стары Палуян? Што гэта за людзі?

Мікола Кужалевіч зноў адкрыў для хлопчыка новы свет — свет беларускага друкаванага слова. Пад яго ўплывам хлопчык пачынае адчуваць сябе беларусам, сынам свайго народа, у ім абуджаецца нацыянальная годнасць. іерш Янкі Купалы, прачьітаны Міколам Кужалевічам, дапамог Даніку зразумець сэнс жыцця: трэба ізмагацца за свае правы, каб доля не была «горкай».Санька Сурновіч сябра і аднакласнік Данікам. Добры, разумны хлопчык. Таленавіты, ён падтрымліваў Даніка, любіў беларускую мову.

Муж пані Мар’і зусім не падобны на яе — чалавек бязлікі, баязлівы, наўрадці ён падтрымліваў сваю жонку ў цяге да беларукай культуры.

Палуян — солтыс, стараста, ён непрыемны чалавек, абзываў маці Даніка, гаварыў, што яна жабрачка, яго сыны не любілі Даніка, білі яго.

15.Знайдзіце ў творы выразныя і змястоўныя штрыхі, падрабязнасці (дэталі) у паказе паводзін і характарыстыцы дзейных асоб (Даніка, Міколы Кужалевіча, пана Цабы, пані Мар'і, панны Рузі, старога Палуяна і інш.).

ДАНІК:

Данік быў старанным хлопчыкам, больш за ўсіх вучняў чытаў беларускіх, рускіх і польскіх кніжак. Аднак хлопчыку прыйшлося два гады сядзець у ад-ным класе, у ма'ці не было грошай, каб даць магчы-масць вучыцца далей.

«Яму ўжо адзінаццаць. Ужо другі год хлопец сядзіць у трэцім класе. Што, хіба ён вучыцца дрэнна? Ды не! Цяпер ужо не толькі ўся школа, а ўся Галынка ведае, што ён, Зосін Данік, вучыцца лепш за ўсіх...»

«А ці добра, што я пайду туды, што я хачу вучыцца, хоць і па-польску? Што ж я — хачу панам Цабам зрабіцца?.. Ды ж дзядзька піша, каб я вучыўся! — успамінае ён з палёгкай. — У школе буду вучыцца па-польску, а дома — па-свойму. I буду шмат чытаць, буду такі разумны, як тата, як дзядзька Пятрусь, як Мікола».

Пані Мар’я:

пані Мар'ю. Вось як успрымае яе вобраз Данік: «Данік гдядзіць на белую маленькую руку настаўніцы, потым крадком цікуе на мілы прыгожы твар яе, аба-пал якога звісаюць чорныя кучаравыя пасмы коратка, «пад польку», астрыжаных валасоў. І ў душу яго само чамусьці просіцца слова «матуля», пачутае ад яе пазаўчора».

Пані Мар'я любіць сваіх выхаванцаў, і яны адказваюць ёй узаемнасцю. Хлопчыкі і дзяўчынкі захапляюцца непасрэднасцю, шчырасцю настаўніцы, яе здольнасцю парадавацца поспехам вучняў, дапамагчы ім.

Мар'я Анджэеўская была з беднай польскай сям'і. Вучылася яна ў рускай гімназіі, дзе яшчэ перад вайной яе бацька працаваў настаўнікам. Потым яна самастойна па вечарах вучыла беларускую мову.

Панна Рузя ненавідзела дзяцей, пагардліва ставілася да іх, асабліва бедных беларусаў. Недарма дзеці далі ёй мянушку « дзеўка ў розуме ».

Пра панну Рузю: «худая, крыклівая панна Рузя, якая вучыць нецікава і нудна. Адзнакі запісвае ў тоўсты блакнот, які хавае ў чорную сумачку. 3 усіх пяці адзнак яна найбольш любіць «тры з мінусам» і за ўсё-ўсякае лаецца». Ад яе Данік упершыню пачуў новыя польскія словы — матолак, Дрань і божы конь.

Пан Цаба: “У пана Цабы нос быў доўгі, чырвоны, і настаўнік гугніў у яго неяк адмыслова”.

Мікола Кужалевіч:

“— Прыдурак ты! — загрымеў на Васіля другі дзяцюк, Мікола Кужалевіч. Меншы і маладзейшы за Васіля, Мікола штурхануў гэтага здаравілу ў грудзі і замахнуўся: — Табе б вось самому па скі-віцах! Каму ты памагаеш, асталоп?! А ты, кулацкая гніда! Вось я табе!..”

“— Нічога. Ты, брат, не плач, — гаварыў ён, прыгнуўшыся. — Вырасцеш — мы ім пакажам. Твой бацька быў герой, і ты не плач.”

“— Ну, дык я, брат, не ведаю. Я, брат, у іхнюю школу і дня нават не хадзіў.”

“— Ну, дык я, брат, не ведаю. Я, брат, у іхнюю школу і дня нават не хадзіў.”

“— Гэта Купала, — сказаў ён. — Той самы, што і пра Машэку напісаў. Памятаеш? — падмаргнуў ён Даніку. — I пра мяне ён напісаў, — гартаў кнігу Мікола. — Глядзі вось, верш «Я шавец-маладзец». I пра цябе напісаў. Пра цябе і пра маму тваю.”

Стары Палуян:

“I сам стары Палуян не раз крычаў цераз плот на Данікаву маці: «Жабрачка ты! Я цябе з адной кішэні магу купіць з усёй тваёй паршывай гаспадаркай!.. “

16.Як бы вы сфармулявалі галоўную думку, ідэю твора? Чаму пісьменнік даў яму такую назву — «Сірочы хлеб»? Які змест ён укладвае ў гэтыя словы?

У цэнтры ўвагі пісьменніка духоўны і маралны рост Даніка Мальца, яго класавае, сацыяльнае,

маральнае сталенне. Гэтай мэце падпарадкавана і пабудова твора. Аповесць «Сірочы хлеб» пачына-ецца тым, што Данік — пастух, на прыканцы — таксама. Але за гэты час змянілася светаўспрыманне хлопчыка, ён гатовы змагацца за свае ідэалы, па-новаму ўспрымае шчасце, сэнс жыцця. Пісьменнік даследуе, што дапамагло Даніку так змяніцца і пасталець.

Спачатку пісьменнік паказвае нам сямігадовага хлопчыка. Ён па-дзіцячы глядзіць на свет, жыве дзіцячымі клопатамі, гуляе разам са сваімі сябрамі, бегае па лужынах, купаецца ў Нёмане, збірае на лузе лотаць, б'ецца, калі яго дражняць асабліва крыўднымі мянушкамі. Часта плача, калі не можа справіцца са сваімі ворагамі. Даніка цягне ў школу, яна яму здаецца новым дарослым жыццём.

Заканчваецца аповесць — Даніку Мальцу дванаццадь гадоў. За гэты час адбьхліся вялікія зменьі. У душы Даніка адбываецца складаная праца, ён на-зірае, разважае, асэнсоўвае з'явы, праблемы, На станаўленне асобы хлопчыка ўплываюць Мікола Кужалевіч і пані Мар'я. Данік многае зразумеў, выпрацаваў свой погляд на падзеі жыцця.

У гэтай назве слова «хлеб» мае пераноснае значэнне — гэта лёс, жыццё, заробак. А слова «сірочы» ужыта ў прамым значэнні, бо Данік расце без таты, сірата. Слова «хлеб» тут трэба разумець як «жыццё» (параўнайце: »нялёгкі хлеб», «горкі хлеб», «лёгкі хлеб». У назве сканцэнтроўваецца змест аповесці, у якой расказваецца пра нялёгкае сірочае жыццё пры панскай Польшчы».

18.Вызначце спосабы і прыёмы раскрыцця зместу, характарыстыкі персанажаў, але перад тым звярніцеся да наступнага артыкула.

Змест аповесці “Сірочы хлеб” раскрываецца разнымі спосабамі і прыёсамі. Так прыем аповеду выкарыстоўваецца у пачатку аповесці — ад першых слоў «Данік, як і кожны з малых...» да канца абзаца, што пачынаецца словамі «Данік быў сірата» і заканчваецца словамі «...трэба абараняцца самому».

Чытаючы аповесць «Сірочы хлеб», мы ўвесь час уважліва сочым за тым, як складваецца жыццё Даніка Мальца ў яго дачыненнях да Міколы Кужалевіча, пані Мар'і, іншых вяскоўцаў, вучняў.

Акрамя гэтага выкарыстоўваецца прыём апісання партэту і пейзажу: у аповесці «Сірочы хлеб» такіх замалёвак прыроды шмат, напрыклад, у раздзеле VI — абзац, што пачынаецца словамі: «Як яны (лісты) хораша жаў-цеюць на іхнім клёне перад хатай». Партрэту таксама надаецца важнае значэнне, таму што пісьменнік дапамагае нам уявіць знешні выгляд героя, напрыклад, Цабы, пані Мар'і, панны Рузі ў «Сірочым хлебе».

Апісанні раскіданы па ўсім творы, падаюцца асобнымі штрыхамі, дэталямі з мэтай паступовай характарыстыкі дзеяння або героя твора.

Напрыклад, партрэт панны Рузі: «...худая, крыклівая панна Рузя». І ў іншым месцы твора: «Данік успомніў худы, скарэжаны злосцю твар панны Рузі». У абодвух выпадках перад намі не толькі апісанне знешняга аблічча панны Рузі, але і характарыстыка яе як чалавека, як настаўніцы.

Важнайм прыёмам для раскрыцця хаарктарыстыкі герояў з’яўляецц дыялог, гэтым прыёмам аўтар часта карыстаецца. Яскравы прыкла: размовы паміж Данікам і пані Мар'яй.