Цікавае і захапляючае ў звычайным і паўсядзённым

Подробное решение Страница 92стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1.У чым адрозненне празаічных твораў ад паэтычных?

У празаічных творах мы сутыкаемся часцей з жыццём паўсядзённым. Героі гэтых твораў занятыя звыклымі справамі, сваімі клопатамі, сустракаюцца, абменьваюцца думкамі, уражаннямі, спрачаюцца. Бывае, вядома, уступаюць і ў вострую барацьбу, здзяйсняюць подзвігі. Але ў цэлым — гэта літаратура, збліжаная са звычайным жыццём і побытам людзей. Яна тым і адрозніваецца ад паэзіі, што паказвае, апісвае жыццё ў яго «натуральным» выглядзе.

2.Якое значэнне маюць вымысел, фантазія ў паказе жыцця ў празаічных творах?

Аўтарскі вымысел мае важнае значэнне для пазнання і разумення жыцця. Як у народзе кажуць: «Казка хлусіць, а чалавек думаць мусіць». Калі пісьменнік «выдумляе», «фантазіруе», гэта зусім не азначае, што ён гаворыць няпраўду. Не, ён якраз і робіць гэта дзеля таго, каб сказаць самую важную праўду, каб мы задумаліся над тым, што робіцца ў жыцці і чаму так робіцца.

3.Што дае нам чытанне празаічных твораў у пазнанні жыцця?

Мастацкая проза — гэта не проста займальнае чытанне. Пісьменнік як бы знарок скіроўвае нашу ўвагу на такія з'явы і факты, аб якіх мы не вельмі задумваліся, каб паказаць, што за імі хаваецца нешта істотнае, важнае для чалавека. У празаічных творах асаблівае значэнне мае пазнанне жыцця.

Для таго яны і пішуцца, каб наша думка засяродзілася на пэўных фактах, падзеях, учынках, размовах, паводзінах людзей, каб разам з пісьменнікам разабрацца ў іх. I не проста адзначыць для сябе, што гэта вось добра, а гэта — кепска, а раз-важліва ўнікнуць у сэнс таго, што адбываецца ці адбылося, і ўжо на аснове гэтых роздумаў, назіранняў, уражанняў прыйсці да пэўнай высновы. Найлепшыя празаічныя творы — гэта тыя, што выклікаюць у нашай свядомасці глыбокі роздум, прымушаюць хвалявацца за лёс герояў, успрымаць іх учынкі, удачы і няўдачы, як свае.