Подробное решение Страница 89стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1.Якое значэнне мае выразнае чытанне для разумення і ўспрымання мастацкіх твораў?
Выразнае чытанне мае важнае значэнне для ўспрымання і разумення мастацкага твора, адчування прыгажосці яго формы, вобразнай мовы. Лі-таратура вывучаецца ў школе не толькі для таго, каб засвоіць пэўны жыццёвы змест, але і каб навучыцца разумець і ўспрымаць мастацтва слова, да-кладна і прыгожа выказваць свае думкі і пачуцці.
2.Якія асаблівасці паэтычных твораў вымагаюць большай увагі пры падрыхтоўцы да выразнага чытання?
Паэтычныя творы, якія па сваіх якасцях (рытмічнасць, насычанасць мовы тропамі, гукавымі паўторамі і г. д.) з даўніх часоў і ствараліся найперш для прамаўлення ўголас, для слухання ў вуснай перадачы, таму яны вымагаюць большай увагі пры падрыхтоўцы да выразнага чытання. Менавіта пры выразным чытанні паэтычны твор найпаўней выяўляе свае вартасці.
3.Назавіце галоўныя патрабаванні, якія неабходна выконваць пры падрыхтоўцы да выразнага чытання твора?
Выразнае чытанне мае асаблівае значэнне і для твораў, у якіх перадаецца размова дзейных асоб, ужываецца дыялог. Выказванні герояў, персанажаў часта маюць скрыты сэнс, пэўную эмацыянальную афарбоўку (задушэўную, урачыстую, журботную, камічную і г. д.), якую трэба перадаць чытачу або слухачу.
4.Узгадайце дадатковыя прыёмы выразнасці чытання?
• некалькі разоў прачытаць твор, разабрацца ў тым, што і як пісьменнік хацеў выказаць у ім, як ён характарызуе сваіх герояў, выяўляе адносіны да іх або як выказвае ўласныя адносіны да жыцця, свае думкі і настроі;
• звярнуць асаблівую ўвагу на інтанацыю, тэмп чытання, на тое, дзе трэба расстаўляць лагічныя націскі, дзе захоўваць паўзы (у вершаваных творах не толькі пры знаках прыпынку, але і ў канцы вершаваных радкоў);
• нельга забываць і пра такія прыёмы выразнасці, як міміка, жэсты, пастава, адпаведныя зместу твора, яго настрою, характарыстыцы герояў-персанажаў.
Пытанні да раздзела
1.Вызначце асноўныя тэмы твораў, змешчаных у раздзеле «Загадкавая краіна Паэзія». У чым яны блізкія? Якія перажыванні, думкі, настроі выклікаюць творы гэтага раздзела?
Асноўныя тэмы вершаў раздзела: паэта і паэзіі, патрыятызм, доля беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, любоў да сваіх блізкіх. Тэмы збліжае любоў паэтаў да трапнага слова, свярджэнне галоўных маральных ісцін у існаванні чалавека, шукане адказаў на хвалюючыя пытанні.
Гэтыя твор падштурхоўваюць нас да разважанняў над сваімі паводзінамі ў адносінах да іншых людзей, некатрыя вершы дораць выдатны настрой, некаторыя прымушаюць сумаваць.
2.Пазнаёмцеся з рэпрадукцыяй карціны М. А. Савіцкага «Партызанская мадонна» (гл. форзац). Што яднае гэты твор жывапісу з паэтычным творам А. Вярцінскага «Рэквіем па кожным чацвёртым»?
Гэты твор жывапісу і “Рэквіем” яднае тэма Вялікай Айчыннай вайны ў лёсе беларусаў.
3.Раскрыйце сэнс верша Л. Галубовіча «Паэзія» па яго частках — строфах.
1 страфа — аўтар сцвярджае, што паэзія — гэта пошук ісціны
2 страфа — рассказвае пра самааданасць творчага чалавека паэзіі
3 страфа — вялікая прага творчасці паэта
4 страфа — паэзія — сум і суд “мрояў і здзясненняў” — ці змог паэт праўдна данесці свае думкі чытачам.
5 страфа — тэма паэта і паэзіі.
4.Прыгадайце твор В. Шніпа «Паэзія» і паразважайце пра тое, якое значэнне мае паэзія ў нашым жыцці, чым яна так прываблівае, захапляе нас.
Паэзія аказвае вялікі ўплыў на жыццё не толькі грамадства, але і асобнага чалавека. Яна пераварочвае звычайныя погляды і меркаванні людзей, усё, што было нязначным, становіцца важным. І наадварот, рэчы, якія раней вылучаліся на першы план, становяцца другараднымі.
Здаецца ў некалькіх радках можа таіцца просты адказ на хвалюючыя пытанні. Паэзія абуджае ў чалавеку нястрыманае памкненне да хараства. Прыгажосці, гармоніі са светам. Менавіта паэзія прамаўляе нашы запаветныя мары і спадзяванні, вучыць праўдзе і чалавечнасці.
5.Чым тлумачыцца здольнасць паэтычнага твора ў невялікай форме раскрываць вельмі значны і глыбокі змест?
Адзін з сакрэтаў здольнасці паэзіі раскрываць вельмі значны і глыбокі змест — незвычайная сцісласць і разам з тым змястоўнасць яе твораў, шматзначнасць кожнага слова, кожнага гука, нават паўзы ў вершы. Творы паэзіі надзвычай багатыя рознымі вобразнымі выразамі — параўнаннямі, метафарамі, паэтычнымі фігурамі. Гэта робіць іх мову вельмі шматзначнай, патрабуе пры аналізе асаблівай увагі да кожнай умоўнасці, падрабязнасці.
6.Што такое падтэкст у паэтычных творах?
Кожная слова, гук, і паўза — усё ў вершы можа набываць асаблівае значэнне: не толькі думка, што заключана ў словах, але і тое, што «ўтойваецца» за імі, што не выказваецца, а падразумяваецца. Так узнікае падтэкст, і спрактыкаваны чытач паэзіі адразу яго адчувае і ўспрымае.
7.Якімі сродкамі і спосабамі дасягаецца рытмічнасць верша?
Рытмічнае гучанне вершаванай мовы дасягаецца рознымі спосабамі. Перш за ўсё раўнамерным чаргаваннем націскных і ненаціскных складоў або паўтарэннем асобных груп складоў, сярод якіх абавязкова ёсць адзін націскны, а пры ім — адзін або два ненаціскныя. Такія групы складоў называюцца стопамі.
8.Што такое вершаваны памер?
Вершаваны памер — паняцце, якое ўжываецца для вызначэння рытмічнай канвы верша і паказвае колькасць і характар стоп у вершаваных радках.
9.Што такое рыфма, страфа?
Рыфма (ад грэч. — суразмернасць, узгодненасць) — сугучнасць слоў або іх частак у вершаванай мове. Звычайна такая сугучнасць — паўтарэнне аднолькавых або блізкіх па вымаўленню гукаў бывае ў канцы вершаваных радкоў.
Страфа (ад грэч. — паварот) — група аб'яднаных пэўнай рыфмоўкай, інтанацыяй і думкай вершаваных радкоў, якая ўтварае цэласную частку вер-ша. Кожная страфа пішацца з новага радка.
10. Як звязаны паэтычныя творы з іншымі відамі мастацтва?
Паэтычныя творы цесна звязаны з іншымі відамі мастацтва, напрыклад з музыкай. Такое спалучэнне нараджае песню, якую здаўно любяць людзі. Паэзія можна натхняць мастакоў, рэжысёраў, паэзія можа гарманічна ўплесціся ў прозу і існаваць у ёй.