Змітрок Бядуля. На Каляды к сыну

Подробное решение Страница 95стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1.Якія пачуцці абудзіла ў вашай душы апавяданне З. Бядулі? Як пісьменнік сам ставіцца да падзеі, пра якую расказвае?

Пасля гэтага апавядання вельмі прыкра стала на душы. Шкода бедную бабулю, у якой адабралі апошню радасць жыцця. Адмоўныя адносіны аўтара ла гэтай падзеі гучаць у словах бацькі, бо зразумела, што сын іх адцураўся

2.Як паказана жыццё старой Тэклі ў апавяданні? Якой надзеяй жыла і цешыла сябе жанчына-маці?

Тэкля — немаладая ўжо жанчына, удава палясоўшчыка Пісьменнік падкрэслівае, што паміж прыродай і старой жанчынай існуе нябачная сувязь. Жыццё Тэклі было розным: таму і ўзнікалі то светла-сумныя ўспаміны, то цягасна-жалобныя.

«Тэкля любіла хадзіць па суседзях — вельмі гутарлівая баба была, але і любіла сядзець адна на прызбе і думаць сваю думку.

Яна любіла пазіраць на стары лес і на сівыя хмаркі доўга-доўга, і старыя вочы прыкрываў сму-так: успаміны старадаўнія, як цені, лезлі ў яе душу, праляцеўшыя годы маляваліся ёй ясна, жыва, быццам перад вачыма бачыць яна ўсё... Надта шкадаваць пройдзены час няма чаго —- помніць яшчэ і цяпер пабоі і лаянкі п'янага Цыпрука свайго.” Жыццё старой Тэклі было цяжкім і сумным: « Усё жыццё яна была загнана ўсімі, і калі сці, то вочы не пакідалі выразу вечнага смутку».

Але была ў яе на душы адна ўсцеха: “Затое адну пацеху мае яна, якая гоіць раны, адна надзея — гэта адзіны сын яе, Лаўрук. Во хто сядзіць у яе грудзях, як верабей у цёплым гняздзе». Аднак мы даведваемся, што Лаўрук даўно не жыве побач з ёю, бо яго ўзялі на выхаванне паны. Але маці спадзявалася і моцна верыла ў тое, што сын яе памятае і з радасцю сустрэне. Яна хвалілася перад суседзямі Лаўруком — яго выглядам і прафесіяй адваката.

3.Чаму з асуджэннем успрымаў бацька тое, што сын смяецца з нашай гутаркі?

Толькі бацька Цыпрук да канца разумеў, што панскае выхаванне назаўжды адабрала ў іх сына, які імкнуўся забыць пра сваё паходжанне. Усе яго дыялогі сведчаць пра гэта, на нашу думку словамі бацькі аўтар выказвае і свае адносіны да Лаўрука.

«Апанеў! — кажа потым маці, — і далікатным зрабіўся, і гаворыць па-панску!..

— Эт! — казаў бацька, — думаеш што, ды і ён панам будзе! Глядзі, як ён ужо смяецца з нашай гутаркі ды з нас. Гэта мне не надта падабаецца...»

ідалей

« Цешылася маці: «Во будзе падмога на старасць!»

Цыпрук на гэта ёй часта гаварыў:

— Эт, дурная ты авечка. Яго падмогу сарока хва-стом замяце. Чакай ад яго пад старасць пацехі, як ад рабой сучкі яек!”

“А ты, брат, баба, зусім дурная авечка! Ці ты не бачыш, што твой Лаўручок зусім чужым зрабіўся для нас з таго часу, як папаў пад панскую апеку. Йешта не цешыць ён мяне!..»

Цыпрук цвяроза ўспрымае змены, якія адбыліся з іх Лаўручком. Стары зразумеў, што панскае выхаванне не прайшло дарма, а вынік гэтага — зусім чужы чалавек, які цураецца сваіх родных.

4.Чаму Тэкля так не хацела верыць перасцярогам Цыпрука і суседзяў? На што яна спадзявалася?

Калі Тэкля засталася зусім адна, туга па сыне адолела яе яшчэ болей. Шмат гадоў яна жыла марамі і спадзяваннямі, верыла ў свайго адзінага сынка. Людзі дзівіліся, што, маючы такога багатага сына, Тэкля жыве ў беднасці. Галоўнае, што падштурхнула старую жанчыну пайсці да сына, было адчуванне блізкай смерці.

«Зрабілася Тэкля сухой, нізенькай, згорбленай ; бабулькай, зморшчанай, яктой грыб... — Апошнія і каляды: зусім ужо яслабенькая... — Давай, — ду-; мае, — дабяруся ўжо да яго... бадай ці дацягну да вясны...». Шмат гадоў Тэкля спраўляла Каляды адна, а зараз «не хацелася ёй адной астацца ў пустцы каля лесу і пад выццём ваўкоў куццю садзіць». Сэрца маці любіць нягледзячы на ўсе перасцярогі. Таму яе думкі пра сына былі толькі самымі светлымі.

5.Знайдзіце ў апавяданні апісанне таго, як паводзіў сябе Лаўрук пры першай сустрэчы з бацькамі. Параўнайце з заключным эпізодам твора. Ці была нечаканай такая развязка апавядання?

Лаўручка дзесяцігадовым хлопчыкам забраў на выхаванне бяздзетны пан Шчубальскі. Для бацькоў гэта было вялікай радасцю. Прыгожы і спрытны сялянскі хлопчык меў магчымасць выбіцца ў людзі, атрымаць адукацыю.

Спачатку пан Шчубальскі падвучыў хлопчыка ў маёнтку, а потым адправіў вучыцца ў гімназію, а пасля — ва універсітэт.

Аўтар расказвае якія змены адбыліся з Лаўручком у панскай сям'і.

« У лістах да пана часамі ўспамінаў ён сваіх бацькоў... Першы раз, як ён накаляды прыехаўз гора-да да пана, дык бацькі яго зараз жа прыляцелі на панскі двор і доўга адстайвалі на кухні, пакуль сынок з'явіўся к ім...

Праўда, калі маці кінулася да яго абдымаць і цалавадь, дык ён засаромеўся крыху і адсунуўся ўбок...»

У заключным эпізодзе Лаўручок увогуле адмаўляецца ад маці, называючы яе жабрачкай. І відавочна, ён лічыць сваімі бацькамі паноў, і наўрадці калі сэрца яго кране пакаянне. З яго душы вытраўлена любоў да сваіх родных каранёў і людзей. Таму канцоўка твора не была нечаканай.

6.Як вы думаеце, ці мог быць Лаўрук абаронцам простых людзей у судзе? Абгрунтуйце свой адказ.

Лаўручок ачарсцвеў душой. Ён не стане абараняць у судзе простых людзей, сялян. Ён іх цураецца і зневажае.

7.Як сустрэў горад Тэклю? Ці ёсць у апісанні горада прадчуванні таго, што сустрэча з сынам будзе такой горкай? Прывядзіце ўрыўкі з тэксту для пацвярджэння сваіх думак.

Горад сустрэў Тэклю шумам, мітуслівасцю, «шалёнасцю», старой стала страшна. Усе былі абыякавыя да яе, не хацелі дапамагчы знайсці сына, лічылі жабрачкай або вар'яткай. Старая разгубілася, «збілася з толку», «не ведала, куды павярнуцца, у каго дапытвацца. Людзі спяшаюць, піхаюць, нехта нават “з жалю сунуў у далонь капеечку”. Рамізнік чуць не пераехаў яе. У выніку жанчыне прыйшлося пераначаваць у вучастку, пакуль яе прывялі да дому сына. Усё гэта — адзнакі таго, што сын сустрэнее яе халодна, як і шумны горад.

8.Як раскрываюцца настроі і перажыванні Тэклі праз пейзаж, малюнкі прыроды? Знайдзіце адпаведныя цытаты.

Апавяданне пачынаецца з апісання хмарак і лесу. Яно дае магчымасць падрыхтаваць чытача да ўспрымання вобраза старой Тэклі. Пісьменнік пра-водзіць паралель: мудрая прырода — старая, шмат пабачыўшая ў жыцці жанчына.

«Хмаркі насіліся над лесам. Розныя па колеру і фасону, яны часта ахаплялі вялікую частку неба і тварылі багатыя малюнкі к таемным казкам сталетняга лесу. Удзень былі яны светла-пурпурныя, а ўночы залаціліся месяцам і чаго-чаго ў іх не было!».

Адчуванне светлага суму. Хмаркі ствараюць шматлікія малюнкі, шматколерную гаму I цёплых адценняў: ад светла-пурпурных да залацістых. Паступова ствараецца напружанне, 3. Бядуля далейшым апісаннем лесу падводэіць нас да трагічнасці. «Унізе лес гаварыў свае адвечныя гутаркі... Часам ён маліўся ціха-ціха, і толькі нейкі гук, нібы вокліч далёкага звона, даносіўся з чорнай глыбіні лясной далі...»

У горадзе напружанне павышаецца, жанчына адчувае страх:

“Вось пачаліся цёмныя вуліцы шумнага, як бы ашалелага горада”.

9.Назавіце самы драматычны момант твора — яго кульмінацыю.

Самы драматычны момант тора і кульмінацыя — сустрэча Тэклі і Лаўрука, калі ён адмаўляе, што яна яго маці і называе яе жабрачкай.

Лаўрук — фанабэрысты, чэрствы, пазбаўлены сумлення, вернасці, удзячнасці, а самае галоўнае — чалавечнасці. Выгнаць з дому старую, стомленую, галодную маці мог толькі здраднік, з чорнаю душой, чэрствым сэрцам.