Якуб Колас. «Дзядзька-кухар»

Подробное решение Страница 79стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1.Што вам спадабалася ў прачытаным урыўку «Дзядзька-кухар» Я. Коласа?

Вельмі спадабаўся сам дзядька Антось і яго штукарствы. Ён быў уважлівым да пляменнікаў, любіў іх, перадаваў свій вопыт.

2.Якія радкі твора выклікалі ўсмешку?

Выклікалі ўсмешку радкі пра тонкую псіхалогію дзядзькі, яго жаданне пераўзыйсці ў гатаванні жанчын, эпізод з няўдалымі клёцкамі.

3.Чым вам спадабаўся дзядзька-штукар? Ці часта вы сустракаеце ў жыцці такія адносіны паміж дарослымі і дзецьмі?

Дзядзька Антось вельмі любіў дзяцей і, калі выдавалася вольная хвіліна, ён дарыў яе дзецям. Ён расказваўім казкі, хадзіў на поплаў па кветкі, тлумачыў незразумелае:

Вось так гуртом яго абсядуць

I час работы яго крадуць;

Насі «катла», кажы ім казкі,

Ідзі на поплаў з імі ў краскі,

Давай адказы на пытанні...

Дзядзька Антось быў тонкі псіхолаг, умеў падысці да дзіцяці, уздзейнічаць на непаслухмянага:

Ён быў настаўнікам, суддзёю,

Калі, бывала, між сабою

Паспораць дзеткі ці паб'юцца,

Дык да каго тады звярнуцца,

Як не да дзядзькі, да Антося?

Дзядзька быў добрым гаспадаром, але разам з тым ён умеў зацікавіць дзяцей прыгажосцю прыроды роднага краю. Ліпава — маладое поле, засеянае аўсом. А для дзяцей агляд поля быў цэлым пада-рожжам па нязведаным мясцінам.

Ну, усякіх дзіў там ёсць багата!

А дзядзька ўсё табе пакажа.

Цікавасць усю тваю развяжа...

Разам з дзядзькам дзецям усё было цікава: лавіць рыбу, хадзіць у грыбы, малоць на хлеб збажыну. Акрамя гэтага дзядзька ўмеў рабіць розныя цацкі:

А дзядзька майстар быў на штукі

I быў механік на ўсе рукі:

І дудку скруціць вам і стрэлку,

I нарысуе нават елку, —

Такую выштукуе цацку...

4.Ад чыйго імя вядзецца ў творы апавяданне: “Я помню дзень той. Вечарэла...” Хто гэты чалавек? Ці не адзін з тых, хто тады быў разам з дзядзькам Антосем, і пасля, праз шмат гадоў, успамінаў мінулае?

У аснову паэмы «Новая зямля» быў пакладзены аўтабіяграфічны матэрыял, успаміны дзяцінства. Героі паэмы — сам пісьменнік, маленькі Костусь, родныя яму людзі — бацька і маці, браты і сёстры, а таксама дзядзька Антось (малодшы бацькаў брат).

5.Як характарызуюць дзядзьку Антося або іншых герояў твора «смешныя», гумарыстычныя выказванні або апісанні? Для гэтага прачытайце ў «Слоўніку», што такое іронія і гумар.

Напрыклад іранічна, з гумарам апісвае аўтар дзяцьку Антося і яго сяброўскія адносіны з дзецьмі:

“Калі ж хто часам з ім не зладзіць,

То дзядзька толькі вус пагладзіць,

Але не скажа ён нічога,

Бо ведаў, чым даняць малога…”

“Ужо знаюць дзеці, што значыць

Гаворка дзядзькава такая,

Куды ён вуды закідае:

У Ліпава пайсці з ім! Божа!”

Пра саміх дзяцей:

“Ўсё гэта квапіла хлапчынку,

Цягнула крэпенька, бывала,

І, як рукою, злосць здымала”

Адносіны Антося да жаноцкага полу:

“А што жанкі? Разшто панята,

Ноль — слова нашага ім брата…”

“Але вось ён пакажа носа,

Стварэнне вы доўгавалоса…”

Асабліва іронія і гумар гучаць у эпізодзе з каштаваннем клёцак, дзе Антось не саромеецца прызнаць, што ідэя варыць іх у соку была не вельмі добрай. Увогуле ўвесь урывак напоўнены добрым гумарам і іроніяй. Аўтар з вялікай любоўю расказвае пра свайго дзядзьку.

Іронія — мастацкі прыём, спосаб камічнага або сатырычнага паказу, у аснове якога ляжыць схаваная, стоеная насмешка.

Гумар — паказ жыццёвых з’яў у смешным (камічным) выглядзе; нязлосны добразычлівы смех.

6.Ці можна сцвярджаць, што аўтар стварае камічнае ў творы пры дапамозе наступных спосабаў і сродкаў: ужывае смешныя выразы, знарочыста няправільнае тлумачэнне нейкіх з'яў, неадпаведныя паводзіны героя, калі герой хоча выглядаць лепш, чым ёсць на самай справе, або знарок робіць наадварот? Прывядзіце прыклады.

Аўтар стварае камічнае пры дапамозе наступных вобазаў і сродкаў:

1)Ужывае смешныя выразы:

“Тут каля дзядзькі чарадою,

Як чэрві дзеці мітусяцца”

“А дзяцька ўперадзе тралюе”

“Зірнулі хлопцы на Антося,

І сліну ўсе яны глынулі”

“Ну, дзядзька, як на смак, прызнайся?

Паскудства, брат, і не пытайся!”

2) знарочыста няправільнае тлумачэнне нейкіх з'яў

“Які ты хлопча, нецярпячка!

Няхай цябе затопча качка!”

3) неадпаведныя паводзіны героя, калі герой хоча выглядаць лепш, чым ёсць на самай справе, або знарок робіць наадварот.

“Тады, брат, — эх! адно дзяржыся! —

I дзядзька цмокнуў выразліва,

I хлопцы зноў ждуць церпяліва,

А дзядзька, стоячы, паволі

Памешваў клёцкі. — Ну, даволі! —

Сказаў Антось, і ўсе ўздыхнулі,

Як бы гару з плячэй сапхнулі,

I бліжай к дзядзьку падступілісь.

—Глядзі, мо ўжо пераварылісь,

— Алесь зазначыў палахліва.

—Ну, — Костусь кажа, — ото дзіва!

Не бойся: дзядзька лепей знае...”

I стаў на клёцку дзядзька дзьмухаць:

Пакаштаваць каб было можна,

I ў рот падносіць асцярожна.

3амерлі хлопцы, ані зыку:

Мінута важна і вяліка;

Глядзяць на дзядзьку і чакаюць

I дзядзьку поглядам пытаюць:

«Ну як? ці смачны? ці салодкі?»

У зубы клёцку, бы ў ляшчоткі,

Заціснуў дзядзька і губамі

Варушыць борзда, як, часамі,

Трусок ці зайчык над капустай,

Каб лепш дазнацца смаку-густу.

Пацмакаў дзядзька і ўсміхнуўся,

Зірнуў на хлопцаў, адвярнуўся

I тут, нічога не сказаўшы,

Як плюне дзядзька, пажаваўшы!

Трах у чыгунчык ён нагою!”

7.Якімі з пералічаных спосабаў і сродкаў стварэння камічнага ў творы карыстаецца аўтар, калі паказвае дзядзьку Антося ў розныя моманты яго кухарства і, нарэшце, вынік яго старанняў: Паскудства, брат, і не пытайся!

Аўтар карыстаецца ўсімі з пералічаных спосабаў, асбліва, смешныя выразы.(см. Пыт.6)

8.Складзіце план твора. (У якасці загалоўкаў могуць выступаць радкі з тэксту.) Звярніце ўвагу на тое, якімі могуць быць гэтыя загалоўкі, і прапануйце свае. Напрыклад:

• першая, у якой дзядзька Антось характарызуецца як умелы выхавацель і любімец дзяцей: Ён быў настаўнікам, суддзёю...;

• другая, дзе паказана, як паводзіць сябе дзядзька Антось з пляменнікамі-неслухамі: Калі ж хто часам з ім не зладзіць...;

• трэцяя, дзе апісваецца прырода: I што за Ліпава такое?..;

• чацвёртая — пра розныя ўмельствы дзядзь-кі Антося: I дзядзька майстар быў на штукі...;

• пятая — апісанне падрыхтоўкі да гатавання клёцак: I як іх дзядзька завіхаўся...;

• шостая — пра чаканне смачнай яды: Эх, — цмокнуў дзядзька, — наямося!;

• сёмая — што сталася з клёцкамі: Паскудства, брат, і не пытайся!.

Выкарыстайце план твора для пераказу.

1.“Наш дзядзька, мілы наш Антоні”(дзядзька – той хто разумее і любіць сваіх пляменнікаў)

2. “ведаў, чым даняць малога”(Антоні – мудры педагог і выхавацель)

3. “У Ліпава пайсці з ім! Божа!” (дзеці спазнаюць прыродны свет праз навучанне дзядзькі)

4. “І быў механік на ўсе рукі”(дзядзька творчы і таленавіты чалавек)

5. “Дзядзька бульбу драў на клёцкі, каб згатаваць не па-жаноцку”(падрыхтоўка экзатычнай стравы)

6. “І сліны ўсе яны глынулі” (хлопцы з нецярпеннем чакалі смачнай новай стравы)

7. “Як плюне дзядзька пажаваўшы” (няўдалае варыва)