Подробное решение Страница 5стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1.Назавіце вядомыя вам віды мастацтва?
Асноўнымі відамі мастацтва можна лічыць: літаратуру, музыку, жывапіс, скульптуру, кіно, тэатр, танцы і г. д. Яны адлюстроўваюць свет у вобразнай форме і мойна ўздзейнічаюць на чалавека. Аднак сродкі, якімі яны карыстаюцца, розныя. Напрыклад, скульптура — разнастайнымі рэчывамі(гіпс, гліна і г.д.) жывапіс карыстаецца палітрай фарбаў, колерам; музыка — гукамі, мелодыяй; танец рухам і г. д. Літаратура звязана з многімі відамі літаратуры, а некаторыя нават не могуць без яе існаваць.
2. Якімі асаблівасцямі характарызуецца мастацкая літаратура? Раскрыйце сэнс выказвання: Літаратура — мастацтва слова.
Літаратура можа стварыць поўную ілюзію сапраўднага жыцця, прымусіць паверыць у тое, пра што расказваецца ў торы, хоць на самой справе гэтага можа і не было зусім, а ўсё толькі прыдумана аўтарам. З яе дапамогай можна пабываць у іншых краінах
Літаратура карыстаецца словам. Слова — магутны сродак уздзеяння на чалавека, таму мы можам сапраўды назваць літаратуру мастацтвам слова.
Пісьменнік малюе карціны жыцця, расказвае аб розных падзеях і робіць гэта так, нібыта яны адбываюцца на нашых вачах, перадае думкі і пачуцці, настроі людей, як быццам гэтыя думкі і пачуцці нашы ўласныя. Пры гэтым ён выкарыстоўвае разнастайныя выяўленчыя сродкі мовы.
3. Якую карысць прыносіць нам чытанне мастацкіх твораў?
Акрамя таго, што чытанне мастацкіх твораў дазваляе значна папоўніць наш слоўны запас, а атксама ўзбагаціць разнастайнымі ведамі, кнігі дазваляюць нам вандраваць па свеце ці адправіцца ў касмічны палёт, дапамагаюць даведацца пра дзівосы свету, а разам з літаратурнымі героямі мы можам перажыць розныя чалавечыя пачуцці: захапленне, радасць, сум, трывогу. Творы мастацтва прыносяць не толькі асалоду, яны здольны зрабіць чалавека лепшым, развіваць у ім фантазію, выхоўваць лепшыя пачуцці, засцерагаць ад жыццёвых памылак.
4.Вызначце ролю фантазіі ў літаратуры і ўвогуле ў мастацтве?
Без фантазіі не было б магчымасці ўвогуле сачыняць творы. Пісьменнікі павінны абавязкова валодаць фантазійным уяўленнем, якое дапамагала б стварэнню яго твораў, рабіла б іх цікавымі і захапляльнымі. Ды і мы б не змаглі б вандраваць па свеце разам з героямі кніг, калі б іх і ўсё, што ў кнігах адбываецца, не прыдумаў, не нафантазіраваў пісьменнік. Ён нібы казачны чарадзей стварае «поўную ілюзію (уяўленне, уражанне) сапраўднага жыцця» і прымушае нас верыць у яго выдумку.
Кожны від мастацтва не магчымы без фантазіі, вобразнага мыслення мастака, яго асаблівага ўнутранага бачання падзей.
5.Што такое талент?
Талент — гэта высокі ўзровень развіцця здольнасцяў канкрэтнага чалавека, якія праяўляюцца ў творчых дасягненнях, важных з пункту гледжання развіцця культуры. У розных галінах, талент чалавека, можа выяўляцца ў розным узросце. Так, мастак валодае павышанай уражлівасцго і адчувальнасцю да ўспрымання жыцця. Яго адрознівае здольнасць перадаваць убачанае ці пачутае іншым людзям пры дапамозе слова ці фарбы, гука ці руху. Пісьменнік стваре свае кнігі на аснове высокага валодання мастацтва слова, трапнага і вобразнага. Талент — гэта здольнасць да творчасці. Прычым, ёсць меркаванне, талент гэта толькі 5% удалага твора, астатнія 95% належаць працы над сабой і сваімі здольнасцямі, іх развіццём.
6.Чаму народ з пашанай ставіцца да таленавітых людзей, стваральнікаў мастацтва (ушаноўвае іх, узводзіць помнікі)?
Таленавітыя людзі пакідаюць пасля сабе багатую духоўную спадчыну, якая дапамагае людзям разумець сябе і навакольны свет, якая вучыць, дае мудрыя парады, скаршвае сумныя гадзіны, дастаўляе радасць і асалоду. Народ з пашанай ставіцца да таленавітых людзей, бо мастакі з'яўляюцца таксама і «выразнікамі дум, настрояў, памкненняў многіх людзей, свайго народа». Многія таленавітыя людзі сталі знакавымі фігурамі гісторыі і развіцця разнастайных навук.