Ніл Гілевіч. Маці

Подробное решение Страница 72стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1.Якім пачуццём прасякнуты твор? Чым вас кранае споведзь сына?

Твор прасякнуты глыбокім пачуццём любві сына да сваёй матулі. Споведзь кранае тым, што аўтар гаворыць вельмі праўдную ісціну — толькі дарослымі мы можам зразумець “сваю няўдзячнасць” у адносінах да нашых бацькоў.

2.Назавіце выкарыстаныя аўтарам мастацкія сродкі, якія дапамагаюць перадаць пачуцці да маці?

Паэта выказвае глыбокія і шчырыя пачуцці да самага роднага ў свеце чалавека. Ніл Гілевіч асэнсоўвае паўсядзённы клопат вясковай жанчыны і разумее, што «трэба б упасці перад ёю — нядужнай, сівой — на калені...». Кожная наступная страфа перадае палітру адценняў, звязаных з вобразам маці. Гэта дасягаецца стварэнняў асобных сімвалаў:

Вочы маці — увасабленне чысціні, радасці, дабрыні (яны «вясёлымі зоркамі ззялі», «усміхаліся нам, забаўлялі...»).

Рукі маці — увасабленне працавітасці, клапатлівасці, пяшчоты («у працы не зналі прынукі», «мазалі, як бабіны, «мілыя рукі»), Сэрца маці — крытэрый дабра, спагадлівасці, справядлівасці, жалю, самаахвярнасці, маральнай чысціні («наш боль быў тваім», «сорам наш...», «кропля радасці... напаўняла цябе, разлівалася морам...»).

3.Сфармулюйце тэму верша.

Галоўная тэма верша — маці, як увасабленне вялікай духоўнасці, пяшчоты, сардэчнасці, любві да сваіх дзяцей, а таксама ўвага да матуль, нас дзяцей.

4.Вызначце мастацкую ролю шматкроп'я ў канцы кожнай страфы.

Мастацкая роля шматкроп’я ў гэтым вершы заключана ў стварэнні своеасаблівай паўзы пры пераходзе ад адной думкі да другой.

5.Ахарактарызуйце галоўную гераіню твора.

Маці аўтра, якой ён прысвячае верш — увасабленне ўсіх нашых матуль. Яна ўсё жыццё правяла ў вёсцы, нястомная працаўніца, якая праводзіць вялікую частку дня на гародзе, у клопатах па гаспадарцы, рана ўстае, позна ложыцца, яе рукі ў мазалях. Яна ганарыцца і перажывае за свайго сына, яе адзінае жаданне на “сынка наглядзецца”. Вобраз маці створаны аўтарам з вялікай любоўю і замілаваннем.

6.Як вы разумееце наступныя радкі:

Як жа позна,

Як позна — любімыя дзеці —

Мы няўдзячнасць сваю

Разумець пачынаем...

У апошняй страфе паэт з горыччу заўважае, што мы позна пачынаем разумець тую увагу, клопат і любоў, якую самаахвярна аддаюць нам бацькі.

Пісьменнік падводзіць нас дадумкі, штожыццё кожнага з нас было б значна прыгажэйшым, калі б мы былі больш чулымі ў адносінах да нашых матуль. Бо маці — пачатак жыцця, апора ў душэўнай суменнях, толькі маці любіць нас за тое, што мы ёсць.