Подробное решение Страница 67стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1. Якія пачуцці ўзніклі ў вас пры чытанні твора? Чым ён вас уразіў?
Верш вельмі пранізліва і рэзка штурхае нас да глыбокага асэнсавання трагедыі беларускага народа, якая прыйшла з Нямеччыны на нашу зямлю ў 40-гадах мінулага стагоддзя. Верш уражвае сваёй праўднасцю, пранізлівасцю фактаў, параўнанняў, якія дазваляюць на хвіліну адчуць увесь цяжар страты беларускага народа.
2.Як бы вы ахарактарызавалі яго змест і гучанне: сумнае, балючае, журботнае, жаласлівае, пакутлівае, прыгнятаючае, трагічнае, тужлівае, цяжкое, шчымлівае, урачыста-жалобнае ці якое іншае?
Верш пазначаны як рэквіем — урачыста-жалобны літаратурны або музычны твор, прысвечаны памяці загінуўшых. Твор А. Вярцінскага мае ўрачыста- жалобнае, эмацыянальна-напружанае гучанне.
3.Знайдзіце паўторы і рытарычныя пытанні (Вы бачылі лес? Вы бачылі бор?) і растлумачце іх ролю ў вершы.
У вершы сустракаюцца шматлікія паўторы і ставяцца рытарычныя пытанні. Гэта анафара — паўтарэнне аднолькавых слоў ці словазлучэнняў ,у пачатку вершаваных радкоў або строф. Гэта павышае эмацыянальнасць паэтычнага выказвання, узвышае яго тон, кампазіцыйна арганізуе. Пытанне, звернутае да чытачоў «Вы бачылі лес...», загадзя рыхтуе да раскрыцця трагічных падзей, узмацняе ўражанне. У першай частцы паўтараецца словазлучэнне «кожны чацвёрты». Гэта— эпіфара, паўтарэнне аднолькавых гукаў, слоў ці выразаў у канцы вершаваных радкоў або строфаў. “Яшчэ мы не ўлічылі тых, што лячылі раны, раны не залячылі, рана паміралі”. Амонімы пісьменнік ужывае дзеля таго, каб узмацніць значэнне слова раны. («ранай адной страшэннай на целеБеларусі» ). У эпілогу паэт выкарыстоўвае прыём “спражэння”: “Я іду, ты ідзеш, а ён не ідзе”. Гэта надае вершу нейкую кантраснасць, мы жывыя,а яны маглі б і пець, і ісці, але загінулі.
Рытарычныя пытанні ў тэксце выкарыстоўваюцца, каб падкрэсліць значнасць зацвярджэння і звярнуць увагу чытача на ўзнятую тэму. Пры гэтым выкарыстанне пытальнай формы з'яўляецца умоўнасцю, бо адказу на такое пытанне не чакаецца бо ж ён відавочны.
4.Адзначце асаблівасці зместу і формы твора, якія характэрны для рэквіема. (Пры неабходнасці звярніцеся да «Слоўніка».)
Рэквіем А. Вярцінскага — прысвячэнне загінуўшым беларусам у гады Вядікай Айчыннай вайны. Радкі верша самотна-задумлівыя і ў той жа час абвострана-драматычныя. Эмацыянальнае напружанне надаюць твору радкі эпіграфа, які раскрывае жахлівую праўду— кожны чацвёрты мёртвы. Уступная частка ўзмацняе трагічнае ўражанне. Пісьменнік прапаноўвае нам уявіць лес з прагалам скразным. Тое ж адбылося з нашай краінай, па якой прайшлася «сякера ваеннай навалы». У кожнай часцы ёсць паўторы, узмацняючыя ўздеянне, аўтар як бы акрэслівае і ўлічвае не толькі загінуўшых у гады вайны, але і тых, кто паёр ад ран,падарваўся на снарадзе ў мірны час. Эпілог праз прыём “спражэння” кантрастных дзеясловаў “Я іду, ты ідзеш, а ён не ідзе — мёртвы”.
5.Растлумачце словы паэта: “Зямля мая бой прымала ад стара і да мала, ад стогадовага Талаша да Казея — малыша.” Хто такія Талаш і Казей? Якіх яшчэ герояў вайны з фашызмам вы ведаеце?
Аўтар падкрэслівае, што беларусы змагаліся не толькі на фронце. На абарону роднай зямлі ўзняліся і старыя (нацыянальны герой, партызан Дзед Талаш), і зусім маладыя (піянер-герой Марат Казей).
Шмат зрабілі для перамогі юнакі і дзяўчаты з “Маладой гвардыі”, Бацька Мінай, Канстанцін Заслонаў, Чкалаў і многія-многія іншыя.
6.Якія пачуцці выклікае ў вас заключная частка твора «Эпілог», пададзеная ў форме «ўрока спражэння»? Ці згодны вы з меркаваннем, што ў гэтай частцы нашы балючыя перажыванні набываюць асаблівую вастрыню дзякуючы прыёму кантрасту: «я іду», «я пяю», «а ён не ідзе — ён мёртвы»? Абгрунтуйце свой адказ.
Эпілог патрасае сваёй пераканаўчасцю, супрацьпастаўленнем жыцця і смерці. Калі глыбока ўдумацца ў гэтыя радкі, разумеешь, якія мы шчаслівыя людзі — мы не ведам, што такое загінуць маладымі, не чуем стрэлаў, не бачым, як гінуць дзеці, як катуюць нашых родых, як знішчаюцца вёскі, а з імі ў агне і людзі – жанчыны, старыя, зусім маленькія дзеці. Гэта вельмі жахліва, і супрацьпастаўленне ў спражэнні вельмі ярка гэта падкрэслівае: жывы – мёртвы. А калі б не было вайны, хто ведае, кім бы сталі “кожныя чацвёртыя”, якое пакаленне б нарадзілі, і якой бы была наша нацыя, калі б не было вайны, якая забрала ў нашай краіны квецень нацыі.
7.3 якой інтанацыяй трэба чытаць твор, каб перадаць яго змест? Падрыхтуйцеся да выразнага чытання самі або размяркуйце яго па частках: пяць частак — пяць чытальнікаў.
Тэкст патрэбна чытаць з урачыста-узнёслай інтанацыяй.
8.Праслухайце ў запісе музычны твор «Рэквіем» Д. Кабалеўскага ў выкананні дзіцячага хору або вакальна-сімфанічную паэму беларускага кампазітара Г. Вагнера «Вечна жывыя». Параўнайце ўражанне ад музычных твораў і твора паэтычнага: які з іх уздзейнічае на вас найбольш моцна?
Можна адназначна сказаць, што вершаваныя радкі, пакладзеныя на пранізлівую музыку, уздзейнічаюць вельмі моцна на адчуванне і ўспрыняцце твора.
9.Да чаго заклікаюць гэтыя творы?
Калі людзі забудуць пра жахі вайны, яны наклічуць на сябе новую бяду. Творы, прысвечаныя падзеям вайны, заклікаюць усіх нас аберагаць мір і рабіць усё магчымае, каб падзеі вайны не паўтарыліся.