Васіль Зуёнак. «Я са шляхоў далёкіх»

Подробное решение Страница 74стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1. Якія пачуцці хвалююць аўтара верша?

Наступны верш таксама перадае пачуцці лірычнага героя. Твор прасякнуты радасным настроем прадчування сустрэчы з блізкімі людзьмі: маці, бацькам, сястрычкай, братамі, жонкай і сынам.

2.Якой уяўляе сваю сустрэчу з роднымі людзьмі герой вершаванага твора? Якія падарункі прывязе ён сваім блізкім? Чым абумоўлены такі выбар?

У сваім маналогу лірычны герой уяўляе пра тое, як ён пасля доўгага падарожжа сустрэнецца са сваімі роднымі. Ён усхваляваны сустрэчай з роднымі яму людзьмі. Але падарункі яго не зусім звычайныя. Замест канкрэтных рэчаў ён збіраецца падарыць сваім блізкім прыгажосць усяго свету, у якім перавагаюць перш за ўсё маральныя якасці: «мужнасць і адвага», «да палётаў прага», а таксама «дзве зіхатлівыя смяшынкі-знічкі» на завушніцы маленькай сястрычцы, для жонкі зоркі на каралі, сынам — «сто сонцаў неадкрытых і сто даляў...». Аўтар выдатна ведае, што чакаюць ад яго блізкія людзі – не падарункаў, а адносін. Менавіта не матэрыяльныя рэчы, а пачуцці, што вельмі важна ў блізкіх сямейных адносінах.

3.Як раскрываюцца адносіны героя да сваёй сям'і праз яго жаданне падараваць ім усю прыгажосць свету?

Падарункі не галоўнае, галоўнае прыхавана ў іншасказальным сэнсе радкоў — адносінах героя да сваёй сям'і, усеабдымнай любові да сваякоў, а асабліва да маці.

4.Які сэнс прыхаваны ў радках:

...Дзень добры, мама,

вось і я,

вярнуўся...

Галоўны чалавек у жыцці — матуля. Для яе самы галоўны падарунак — вяртанне сына дадому, сустрэча з ім і яго любоў і ўвага.