Рыгор Барадулін. Мы — беларусы

Подробное решение Страница 66стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1.Вызначце галоўнае пачуццё, якім прасякнуты верш. Што вас у ім захапляе і натхняе?

Верш прасякнуты пачуццём глыбокага патрыятызму , любві і гонара паэта за беларускую нацыю. Аўтар падкрэслівае асаблівасці характару беларусаў, раскрывае наш нацыянальны характар.У вершы натхняе і захапляе вера паэта ў асаблівасць нашага народа, яго непаўторнасць, адкрытае, добрае сэрца.

2. Якія рысы вылучае аўтар у характары беларусаў?

Аўтар вылучае ў характары беларусаў гасціннасць, пачуццё братэрства з іншымі народамі, адданасць сяброўству, шчодрасць.

3. Раскрыйце змест першай і другой строф.

У першай і другой строфах паэт паказвае, што беларусы могуць ахвярваць на карысць справы, а таксама яны вельмі сціплыя людзі.

4.Якую інтанацыю (заклапочаную, трывожную, спакойную, упэўненую ці якую іншую) надае твору такі характар размовы, калі спачатку адзначаецца пэўная рыса характару беларусаў, затым яна пацвярджаецца разважаннямі паэта? Паразважайце і вы ўслед за паэтам, прывядзіце прыклады тых якасцей нашага народа, пра якія гаворыць аўтар.

Характар размовы надае вершу спакойную, упэўненую інтанацыю, аўтар ганарыцца якасцямі характару беларусаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны беларусы першымі распачалі партызанскі рух, першымі ішлі змагацца з ворагамі, не шкадуючы свайго жыцця. Беларусы жывуць у згодзе з іншымі народамі, дапамагаюць ім, калі здараецца бяда. На Беларусі амаль ніколі не было канфліктаў на нацыянальна-рэлігійнай глебе, мы вядомы, як талерантная і цярпімая нацыя: на адной вуліцы маглі размяшчацца мячэць і царква. Адлюстраваннем спагадлівасці, цярпімасці беларусаў да прадстаўнікоў розных нацый, канфесій, павагі да людзей з іншым светапоглядам, светаўспрыманнем з'яўляецца адначасовае мірнае і працяглае суіснаванне карэнных жыхароў Беларусі некалькіх веравызнанняў (праваслаўныя, католікі, уніяты) з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей, з іх рэлігіяй (іудаізм, мусульманства і інш.). Калі гэта было патрэбна, беларусы ішлі на дапамогу саім аднавяскоўцам, суседзям, сваякам, адгукаліся на чужую бяду, аб гэтым сведчыць старадаўні народны звычай — талака.