Подробное решение Страница 64стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1. Якім настроем прасякнуты радкі верша?
Верш прасякнуты пяшчотай, захапленнем, замілаванасцю родным краем і роднай старонкай, роднай мовай.
2.Назавіце паэтычныя азначэнні (эпітэты), праз якія аўтар выяўляе свае адносіны да роднага слова. Зачытайце ўголас гэтыя радкі. Падумайце, якую інтанацыю стварае такое шматлікае ўжыванне розных эпітэтаў і паўтораў у вершы (спакойна-апавядальную, усхваляваную, замілаваную, урачыстую ці якую іншую).
“пад казачным дубам над Нёманам сінім”, “пяшчотнае, шчырасці поўнае, маё, беларускае, роднае, кроўнае”, “вясновае слова ад шчырага сэрца”, “адзінае, дзіўнае, светлае слова”. Такое шматлікае ўжыванне розных эпітэтаў стварае усхваляваную, замілаваную, урчыстую інтанацыю верша.
3.Вызначце тэму верша. Звярніце ўвагу на тое, як па-асабліваму, праз адносіны чалавека да роднай мовы, раскрываецца гэта тэма ў вершы.
Тэма верша —любоў да роднага слова, беларускай мовы,шматграннаць слоў кахаю і люблю ў нашай мове. Верш насычаны вобразнымі азначэннямі, якія дапамагаюць раскрыць мілагучнасць і прыгажось роднай мовы..
4.Услухайцеся і скажыце, якія словы рыфмуюцца, як уплывае на гучанне верша такая рыфма.
Рыфмуюцца як апошня словы ў радку, так і ў сярэдзіне радка — “сінім- дзяўчыне”, “гаю-кахаю”, “поўнае, кроўнае”, “чароўнае — чыстае”, “агністе-празрыстае”, “жаданае-спазнане”, “сэрца — у рэчцы” і г.д. Верш набывае меладычны рытм, выключнае ласкава-пяшчотнае гучанне, сакавітае, шматграннае.
5.Як уплывае на гучанне верша паўтарэнне галосных гукаў [о], [а] у словах, якія рыфмуюцца?
Паўтарэнне гэтых галосных літар дапамагае дасягнкуць у вершы выключную спеўнасць, максімальна набліжае верш да песні, ён лёгка напяваецца.