Максім Багдановіч. «Маёвая песня»

Подробное решение Страница 62стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1. Якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш? Прачытайце твор яшчэ раз, услухайцеся ў яго гучанне, пастарайцеся ўлавіць яго агульны настрой, заўважыць тыя словы і выразы, што перадаюць гукі прыроды.

У вершы «Маёвая песня» М. Багдановіч спрабуе аб'яднаць у адно цэлае і музыку, і лірыку, карціну і гук. Гэты верш нельга пераказаць, не разбурыўшы яго арганізацыю. Увершы ствараюцца зрокавыя і слыхавыя вобразы, якія паступова складаюцца ў адзіны цэласны вобраз— шматфарбны, шматгалосы свет, сагрэты сэрцам і пачуццямі паэта.

2. Знайдзіце ў вершы паэтычныя азначэнні — эпітэты. Растлумачце, якое ўражанне яны ствараюць, якую карціну малююць. Паспрабуйце перадаць гэтае ўражанне сваімі словамі.

“Шпаркі, лёгкі, сінякрылы матылёк” — прыгожы матылёк з сінім адценнем крылаў, адчуванне лёгкасці, настраёвасці; “струны сонца залатых” — промні сонца, адчуванне цяпла, паветра; “звонкі вецер” — шамаценне лсітоў на дрэвах, “дрыжачымі крыламі” — веце, як хвалямі нарывае травы і прастору, “ціхі, ясны гімн”, “тонкія зёлкі” — пах траў, кветак, поля, “раздольны, вольны свет”— пачуццё свабоды.

3. Адшукайце ў вершы маляўнічыя выразы, пры дапамозе якіх ствараецца вобраз прыроды. Прыслухайцеся да гучання наступных радкоў:

Ці не вецер гэта звонкі

Ў тонкіх зёлках шапаціць?

Або мо сухі, высокі

Ля ракі чарот шуміць?

Ці не чуецца ў іх ціхае шапаценне ветру, што перадаецца праз паўтор (гукапіс) зычных гукаў (тут — ц, ч, з, с, ш, х)?

Верш насычаны маляўнічымі выразамі. Яны ёсць фактычна ў кожнай страфе:

“Па-над белым пухам вішняў”, “I ліецца хваляй песня”, “Ў струнах сонца залатых”, “вецер гэта звонкі” і інш.

У радках:

Ці не вецер гэта звонкі

Ў тонкіх зёлках шапаціць?

Або мо сухі, высокі

Ля ракі чарот шуміць?

Сапраўды адчуваецца шапаценне ветру, які перадаецца праз гукапіс: “звонкі”, “шапаціць”, “шуміць”, “сухі”.

4. Звярніце ўвагу, як мякка, меладычна гучаць радкі:

Ці не сэрца напявае,

Навявае яго мне?

З дапамогай паўтарэння якіх гукаў дасягаецца такая меладычнасць?

Меладычнасць дасягаецца пры дапамозе чаргавання галосных гукаў а, я,е.

5.Якую ролю ў вершы адыгрываюць дзеясловы? У якім часе яны паказваюць дзеянне і як гэта ўплывае на ўспрыманне вобраза прыроды? Чым адрозніваецца мастацкі пейзаж ад апісанняў прыроды ў падручніку па прыродазнаўстве?

Верш-улаўленне вясны насычаны дзеясловамі. 3 усіх бакоў «ляцяць, дрыжаць, звіняць» зыкі вясны. Аўтар з дапамогай дзеясловаў імкнецца перадаць узрушанасць, тэмп, хуткасць змены малюнкаў, дынамізм. Дзеясловы ўжыты ў цяперашнім часе, гэта дапамагае адчуць, што дзеянне адбываецца зараз, з намі: “Не паняць таго ніколі, не разведаць, не спазнаць: не даюць мне думаць зыкі, што ляцяць, дрыжаць, звіняць.”

6.Праслухайце ў запісе песню кампазітара А. Туранкова на словы гэтага верша і перадайце сваё ўражанне ад музычнага твора.

Песня “Па-над белым пухам…” у цудоўным выкананні гурта “Песняры” вельмі пазітыўная, настраёвая песня, якая дорыць шмат добрых эмоцый, яна лірычная і адначасова вельмі яркая, сонечная, энергічная.

7.Вызначце, якім памерам напісаны верш.

Памер верша — чатырохстопны харэй.

8.Абгрунтуйце меркаванне, што верш раскрывае яшчэ адну невычэрпную крыніцу паэзіі — зачараванне прыгажосцю прыроды, гармоніяй яе фарбаў і гукаў.

Прырода — невычэрпная крыніца паэзіі.Яе гармонія, малюнкі, фарбы, непаўторныя краявіды заўсёды хвалявалі не толькі пісьменнікаў, але і мастакоў, якія бачылі ў ёй надзвычайную гарманічнасць і хараство. Прырода дорыць нам незабыўныя хвіліны асалоды, супакойвае, натхняе, кожны раз выклікае захапленне ва ўсіх сваіх праявах.