Подробное решение Страница 59стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1. Што такое рытм у вершы? Якімі сродкамі ён ствараецца?
Рытм (ад грэч.) — раўнамернае паўтарэнне якіх-небудзь з'яў. У вершаванай мове — рэгулярнае чаргаванне аднародных, суразмерных адзінак, вялікіх і малых: націскных і ненаціскных складоў, радкоў, строф і інш.
2. Што такое стапа ў вершы?
Стапа — група складоў з націскным, і адным або двума ненаціскнымі, якая некалькі разоў паўтараецца ў радку. Па колькасці стоп у радку даведваюцца памер верша. Памер верша — зададзеная схема будовы радка ў вершы.
3. Якія вершаваныя памеры вы ведаеце? Прывядзіце прыклады.
Вершаваныя памеры: ямб, харэй, дактыль, амфібрахій, анапест (сілаба-танічнае вершаскладанне — чаргаванне націскных і ненаціскных складоў).
Анапестам напісаны верш Я.Коласа “Ручэй”.
4. Як вызначаюцца вершаваныя памеры? Паспрабуйце гэта зрабіць самі на прыкладах вершаў з вашага дапаможніка.
Каб вызначыць вершаваны памер, трэба расставіць націскі і вызначыць націскныя і ненаціскныя склады ў радку.
5. Што называецца рыфмай?
Рыфма (ад грэч. — суразмернасць, узгодненасць) — сугучнасць слоў або іх частак у вершаванай мове. Звычайна такая сугучнасць — паўтарэнне аднолькавых або блізкіх па вымаўленню гукаў бывае ў канцы вершаваных радкоў.
6. Што такое страфа ў вершы? Чым яна нагадвае абзац у празаічным творы?
Страфа (ад грэч. — паварот) — група аб'яднаных пэўнай рыфмоўкай, інтанацыяй і думкай вершаваных радкоў, якая ўтварае цэласную частку вер-ша. Кожная страфа пішацца з новага радка, нясе новае значэнне.
7.Суаднясіце назвы вершаваных памераў з іх схемамі — харэй, ямб:
_ _´(ямб)
_ʹ _(харэй)