Подробное решение Страница 58стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010
1.У невялікім па памерах творы аўтар здолеў перадаць стан героя, які трапляе ў палон да Паэзіі. Якія пачуцці перажывае герой? Ці спрабуе ён пазбавіцца гэтага палону?
Аўтар адчувае супрацьлеглыя пачуцці: з аднаго боку ён пакорна ідзе за ёй, але пасля рашуча гаворыць, што не хоча аддаць ёй волю. Ён спрабуе вырвацца з палону, нават збягае. Але пасля разумее, што гэта яго ўнутранае 2.Назавіце ў вершы вобразы, створаныя пры дапамозе параўнання і супрацьпастаўлення. Якой паўстае Паэзія? Якім вы ўяўляеце героя вершаванага твора? Пры адказе выкарыстайце радкі з тэксту.
Параўнанне: “з’явілася, як прывід”, “нібыта раб яе”
Супрацьпастаўленне: “волю не аддам ніколі” — “яе мне сёння ўжо аддаў ты сам”, “нашто мяне ў палон свой заманіла” — “цябе ніхто не гнаў. Прыйшоў ты сам”.
Паэзія паўстае ўладаркай, прывідам, паненкай. Герой — захоплены паэзіяй чалавек, які можа б і не жадаў быць у гэтым палоне, але ўжо не можа жыць без яе — гэта падкрэсліваецца супрацьпастаўленнем слоў героя і адказаў паэзіі.
3.Як вы разумееце словы Паэзіі пра волю: Яе мне сёння ўжо аддаў ты сам?
Гэта азначае, што паэт нават сам не ўсведамляючы таго, стаў “рабом” паэтычнага радка, што ён не можа жыць без паэзіі. Хоць і імкнецца адмаўляць гэта.
4.З якой інтанацыяй трэба чытаць гэты верш (бадзёрай, узнёслай, удумліва-разважлівай ці якой іншай)?
Інтанацыя павінна быць удумліва-разважлівай.
5.На прыкладзе гэтага верша паразважайце, ці лёгка быць паэтам.
Паэтам стаць здольны не кожны чалавек. Для гэтага патрэбны багаты паэтычны талент. Уменне адчуваць рытм і рыфму, любіць паэтычнае слова, нястомна працаваць над кожным радком, каб атрымаць яркую, вобразную карціну, якая б не пакідала раўнадушным ніводнага чалавека. Далёка не кожны здольны да гэтага.