Леанід Галубовіч. «Паэзія»

Подробное решение Страница 56стр. по литературе для учащихся 7 класса, авторов Лазарук М.А., Логiнава Т.У. 2010



1.Якія пачуцці і думкі ўзнікаюць у вас пры знаёмстве з гэтым вершам?

Чалавек, які захапляецца паэтычнымі творамі знаходзіць для сябе адказы на многія пытанні. У вершы Л. Галубовіча «Паэзія» гучыць думка аб шматграннасці тэм вершаваных радкоў і яскравых хвілінах жыцця, калі прыходзіць натхненне, пачуццёвасці і душэўнасць вершаў, іх значэнне ў жыцці кожнага чалавека.

2.Чаму паэзія — гэта боль, быль, рай, жаль, жар, сум, суд, бой і г. д.?

Леанід Галубовіч у вершы «Паэзія» падбірае трапныя словы, якімі характарызуе сутнасць паэзіі. Словы ў мастацкім творы, вершы не заўсёды суадносяцца з словамі паўсядзённай мовы. У літаратурным творы слова не існуе абасоблена, яно звязана з астатнімі мноствам граматычных, сінтаксічных, сэнсавых, стылістычных сувязяў. У паэзіі слова набывае асаблівую выразнасць, становіцца ёмістым, сціслым, шматзначным. У кожным вершы свая тэма, ідэя, пачуцці. Падзеі, якія адбываюцца вакол нас штодзённа, аказваюць на паэта моцнае ўражанне, вызываюць у яго душы асаблівы водгук, усплёск пачуццяў. Таму ў вершах усё часта многае перабольшана, узмоцнена. Паэт таму і можа аказаць на нас уздзеянне сваёй творчасцю, бо пачуцці, перажытыя намі, зведаў у шмат разоў мацней. Паэзія можа перадаваць трагічнае, паказваць рэальныя падзеі, радаваць чытача, сумаваць разам з ім, асуджаць нейкія ўчынкі, заклікаць да змагання, суцяшаць, раіць, дапамагаць.

3.Якія азначэнні паэзіі здаюцца вам вынікам не толькі цяжкіх роздумаў паэта, але і цвёрдых перакананняў і мужнасці? Прывядзіце прыклады вядомых вам твораў, дзе гэтыя адзнакі паэзіі выступаюць асабліва наглядна.

Ты — боль, паэзія. Ты — быль.

Твае суровыя законы

Не для забаў, не для гульбы —

А пошук ісціны да скону.

Ты — рай, паэзія. Ты — рой

Адвечных дум, дзе мы згараем.

I толькі геніі парой

Жыілі часова гэтым раем.

Асаблівасць паэзіі заключаецца ў тым, што яна засяроджана на адлюстраванні ўнутранага свету чалавека. Гэта і адрознівае яе ад эпічных і драматычных твораў. Паэзія перадае ўражанні, роздум, перажыванні, настроі, думкі і пачуцці, якія ўзніклі ў душы паэта пад уплывам жыццёвых абставін. Таму ў вершах паказваецца і боль (вершы А. Лойкі «У матчын дзень», Г. Бураўкіна «Словы жудасна паміраюць...»), і суд (вершы Р. Барадуліна «Маналог зямлі», П. Панчанкі «Сармацкае кадзіла»), і бой (верш Г. Бураўкіна «Што па-робіш...»), і каханне (А. Русака «Толькі з табою»), і сум (верш М. Багдановіча «Непагодаю маёвай»), і радасць (верш Е. Лось «Лірыка ліпеня»).

4.Раскрыйце сэнс выразаў: Чыя не прагнула душа твайго зняволення і волі? Я — праведнік і грэшнік твой.

Чыя не прагнула душа твайго зняволення і волі? — многія людзі мараць пра авалоданне паэтычным дарам, але для валодання паэзіяй мала аднаго жадання, патрэбен і талент да вершаванага слова.

Праведнік і грэшнік твой — той, хто кіруецца высокімі думкамі паэзіі і часам ідзе насуперак ім, хоць і не па ўласным жаданні.

5.Звярніце ўвагу на такую асаблівасць верша, як унутраныя рыфмы — сугучча кароткіх аднаскладовых слоў: боль — быль, рай — рой, жаль — жар, сум — суд, боль — бой. Якую інтанацыю (спакойную, разважлівую ці, наадварот, напружаную, узбуджаную) уносяць у верш гэтыя пары слоў? Якімі асаблівасцямі зместу верша выклікана такая інтанацыя?

Верш пабудаваны на ўнутраным сугуччы рыфм: боль — быль, рай — рой, жаль — жар, сум — суд, боль-бой. Гэта ўносіць ў верш напружаную, узбу-джаную інтанацыю. Паэт уздымае пытанне аб ролі паэзіі ў нашым жыцці, яго хвалюе значэнне паэзіі для кожнага чалавека.

6.Чаму ў вершы шмат розных азначэнняў паэзіі, супастаўленняў яе з рознымі з'явамі жыцця? Пра што гэта сведчыць: пра тое, што змест паэзіі вельмі разнастайны і яго нельга вызначыць адным-двума словамі? Або пра тое, што сама паэзія любіць такія розныя, часта кантрасныя па сэнсе вобразы-параўнанні? Ці тое і другое разам?

У вершы вельмі многа разнастайных азначэнняў паэзіі, таму што змест вершаў, паказ падзей таксама разнастайныя: перадаюцца пачуцці, настрой, ствараюцца кантрастныя па сэнсу вобразы-параўнанні.