Подробное решение Страница 21 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Якое запаветнае жаданне выказвае паэт?
Паэт выказвае запаветнае жаданне быць блізкім, зразумелым для сваіх чытачоў, беларускіх людзей. Аўтара хвалюе праблема паэта і паэзіі, ён марыць “спяваць” так, каб у яго вершах адлюстравалася ўся прыгажосць беларускай зямлі, галасы птушак, шум лесу, спеў крыніц, людскія лёсы.
2. Як вы думаеце, ці можа быць «я» паэта выяўленнем пачуццяў кожнага з нас? Ці блізкія вам думкі і жаданні аўтара верша? Абгрунтуйце свае меркаванні.
На нашу думку, “я” паэта можа быць выяўленнем пачуццяў кожнага з нас, толькі ў аўтара гэта атрымоўваецца лёгка, паэтычна і водгукам гучыць у нашых сэрцах.
Думкі паэта нам блізкія, бо нам хацелася, так адчуваць прыроду, яе хараство, непаўторнасць, асаблівасць, хацелася быць адкрытым і шчырым з людзьмі, разумець іх перажыванні і адчуванні. Гэта дапаможа лепш спазанаць свет, а таксама зразумець і па-новаму адкрыць сябе і свае пачуцці і эмоцыі.
3. Чаму шлях па зямлі не ўяўляецца паэту без пародненасці з людзьмі?
Для паэта вельмі важна ведаць праблемы, радасці, захапленні кожнага чалавека, гэта гаворыць аб тым, што аўтара хвалююць праблемы чалавецтва, яго гора і радасць. Адлюстроўваючы гэта ў сваіх “песнях”, ён становіцца блізкім, родным, зразумелым. Незарма творы Генадзя Бураўкіна вельмі любяць у народзе, яго вершы пакладзены на музыку, а песні сталі хітамі.
4. Паспрабуйце растлумачыць сэнс паэтычнага вобраза «крыніц залатыя званы».
Аўтар паэтычна апісвае гукі крынічнай вады, якая бяжыць паміж каменьчыкаў і яшчэ здалёк у лесе чутно як яна цурчыць. Гэты залаты звон прывабны для чалавечага слыху, як і званы царкоўныя. Ды і нездарма ў нашай краіне так шмат святых крыніц.