Подробное решение Страница 19 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Якім паўстае ў вершы наш народ? Чым ён можа ганарыцца?
Наш народ паўстае ў вершы міралюбівым, сумленным, талерантным, спокойным, працавітым, цярплівым, шматпакутным, бо праз яго землі прайшло шмат войн і навал. Ён можа ганарыцца тым, што ніколі не нападаў на іншыя народы, жыў у міры і згодзе, быў добразычлівым суседам і нягледзячы на нягоды захаваў сваю дабрыню і адкрытасць.
2. Як складваўся лёс беларусаў сярод іншых народаў?
Лёс беларусаў быў вельмі няпросты. Яны ніколі не нападалі на суседзяў, але калі прыходзіла пара бараніць сваю зямлю, яны мужна і смела абаранялі родны парог. Яны не лічылі сябе выключнымі, цаніў братэрскую еднасць і лучнасць. Беларусы стараліся вырвацца з цемры і прыгнёту, быў адданы “славянскаму крэўнаму брацтву”, росквіт беларусаў прыйшоўся на перыяд існавання ВКЛ. Пасля перажывалі беларусы заняпад. Але нягледзячы на выпрабаванні, ён не затаіў крыўды і нянавісці на свет.
3. Чаму беларускі народ заўсёды цаніў братэрскую еднасць?
“І цаніў ён заўсёды
Братэрскую еднасць і лучнасць,
Добра ведаў народ мой:
Не выжыць ніяк аднаму.”
4. Якой долі жадае паэт свайму народу? У чым бачыць ён вытокі моцы беларусаў?
Паэт жадае беларусам не ведаць больш горкай долі вайны, нястачы, занядбання, а таксама “Каб пакутліва крыўду на лёс свой
У вечнасць не нёс.”
5. Знайдзіце і зачытайце радкі, дзе гаворыцца пра прыродныя багацці беларускай зямлі. Як вы думаеце, чаму немагчыма ўявіць жыццё
нашага народа без прыроды, без еднасці з роднай зямлёй?
“Мора лёну ў яго,
І разлівы лугоў,
І бязмежжа лясоў».
Жыццё нашага народа нельга ўявіць без яго прыродных багаццяў. Беларусь не мае шмат нафты і газы, затое яна славіцца сваімі ляснымі нетрамі, непаўторнымі абшарамі. Наш народ здавён жыве ў еднасці з роднай зямлёй, бо ад яе залежыць, без зямлі немагчыма жыццё. Нездарма беларусы гавораць: “зямелька-маці, зямелька-карміцелька”.
6. Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Віктара Грамыкі «Ільны беларускія». (Гл. уклейку). Паразважайце, ці падыходзіць паэтычны
вобраз «мора лёну» для характарыстыкі гэтага твора жывапісу.
Пейзаж В.Грамыкі “Ільны беларускія” заварожвае зрок. Колькі тут фарбаў і адценняў! Квецень ільну сапраўды падобна на мора, бяскрайняе, хвалістае, неспакойнае. Яно пераліваецца сотнямі аддценяў. Дыск заходзячага сонца патанае ў гэтым моры, ахоплівае адчуванне спакою і замілавання.