УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. ЛЕБЯДЗІНЫ СКІТ

Подробное решение Страница 22 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Якія падзеі мінулага пакладзены ў аснову твора?

У аснову твора пакладзены перыяд татара-мангольскага нашэсця, разарэнне ўсходніх земляў, нападу на русскую зямлю орды ўладара Батыя.

2. Як трымаліся на захопленай тэрыторыі орды хана Батыя (Бату)? Як пра гэта гаворыць пісьменнік?

Войска Батыя знішчала ўсё і ўсіх на гэтай зямлі:

“Наперадзе яны сустракалі зялёныя палі, хаты ў садах і стракатыя гарады, а ззаду пакідалі толькі чорную пустэчу, па якой як жадаў хадзіў вецер, узнімаючы слупы попелу. І болей нічога не заставалася на калісьці зялёнай зямлі. Хмарамі несліся стрэлы, пыл гарадоў дасягаў неба... і глядзелі на агонь з затоенай ухмылкай касыя вочы іх уладара. І была абдзёртая зямля

балотнай Русі ўшчэнт. Тысячы палонных валакліся на валасяных арканах за іх коньмі, і не было каму плакаць над руінамі, бо ўся пустая стаяла

зямля.”

3. Якім паўстае ў творы хан Бату? Як паказвае яго аўтар, з кім параўноўвае яго вочы,вусны, бровы? Чаму Юсуфі зазначае, што ў хана мозг і душа мышы?

Хан прадстае перад намі нядобрым, жорсткім, непрывабным чалавекам:

“бровы былі падобны да ляжачага сабакі, а вочы ззялі, быццам іржавая сталь, — я, хан Бату, нясу на зямлю смерць, і хіба вам, лягушатнікам, змагацца са мною.Калі хто паспрабуе — я знішчу яго. Калі хто не

гнецца перада мною — я раблю яму хрыбет мяккім, падзяліўшы яго на дзве паловы.”

“Хан усміхнуўся, і ўсім здалося, што дзве чырвоныя змяі пачалі рухацца ў яго пад рэдкімі вусамі”

Хан вырашыў дазволіць жыць толькі дванаццаці палонным у замен на жыццё старца. Юсуфі адзначыў так званую “шчодрасць” хана, назваўшы яго сквапную душу і мозг мышыным — мізэрным, маленькім, недалёкім, палахлівым.

4. Перачытайце дыялог паэта Юсуфі з ханам у пачатку твора. Звярніце ўвагу на тое, што гаварыў кожны з іх пра годнасць і свядомасць народа.

Падчас дыялогу Юсуфі і хана, паэт свярджаў, што ў гэтага народа ёсць і гонар, і самасвядомасць, а хан, мераўшы ўсіх адной мерай, лічыў гэты народ знішчаным і пакораным, які ніколі не адрадзіцца болей. Але Юсуфі кажа:

“Калі адно толькі калена застанецца ад народа — дык і ад яго пойдзе ён жыць.”.

Як вы зразумелі словы Юсуфі, што людзі, здольныя хутка забыць сваю

мову і сваю зямлю, яшчэ не нарадзіліся?

Магчыма, Юсуфі хоча падкрэсліць, што пакаленне захопленых людзей адродзіцца і аб’яднаецца ў вольны народ, які здолее адрадзіць сваю зямлю, нарадзіць пакаленне людзей, якое будзе любіць і цаніць сваю спадчыну і продкаў, памнажаць багацці зямлі і клапаціцца пра яе росківіт.

5. Як ставіцца Юсуфі да хана? Чым можна вытлумачыць яго паводзіны? Чаму, на вашу думку, хан Бату дазваляў паэту такія вольнасці?

Юсуфі дэманструе сваё нядобрае і вольнае стаўленне да хана. Ён яго не баіцца, выказвае яму свае думкі аб яго жорсткасці прама ў твар. У его душы няма баязлівасці перад ханам. Гэта чэсны і адкрыты чалавек. Хан Бату адчуваў, што гэты паэт адзін з тых, хто не будзе хцівым і льсцівым, ён кажа праўду без прыкрас. Такога чалавека не любяць, але церпяць, бо гэта адзіная асоба, якая не здольна на здраду альбо падман.

6. Як вы разумееце словы аўтара, што Юсуфі не баяўся нічога, акрамя знікнення свайго дару?

Юсуфі быў таленавітым паэтам, разумным і смелым, не баяўся казаць праўды. Гэта ён лічыў галоўным, таму ён не баяўся злосці хана, на першае месца ён ставіў сваё мастацтва слова.

7. Паразважайце, чаму Юсуфі сцвярджаў, што лепшая спадчына — сумленная песня. Якую спадчыну, на думку Юсуфі, пакіне пасля сябе хан? Як пра гэта гаворыцца ў творы?

Юсуфі не захопнік, ён — вольны пясняр, ён заўсёды незалежны, вышэй усякага ўладара, лічыў, што жыць патрэбна чэсна, пакідаць пасля сябе трэба праўдныя словы, таму ён лічыў, што яго сумленная песня застанецца на доўгія гады. А хан асуджаны на занядбанне за жорсткасць і злосць яго будуць праклінаць людзі, праз тысячы год. Бату быў не сумленным, свірэпым, праліў шмат крыві, таму імя яго заўсёды будзе праклятым.

“а яшчэ праз пяцьсот год, а можа, і раней, люд будзе клясці цябе за тое, што ты вёў яго гэтым шляхам, поўным крыві і стогнаў. Што скажаш тады ты, які заваяваў палову зямлі, не пасадзіўшы на сваёй нават рэпы і задаволіўшыся той часткай яе, якая пасыплецца табе ў твой мёртвы рот.”

8. Якое жаданне выказаў старац у размове з ханам? Як абгрунтаваў сваю прапанову? Пра што ён маліўся перад смерцю? Адшукайце ў тэксце словы старца, звернутыя да маці-зямлі, і прачытайце іх. Як гэта малітва характарызуе пустэльніка?

Старац прапанаваў сваё жыццё ў замен палонных. Ён лічыў, што ўсё жыццё рабіў не тое, што трэба, і хацеў сваёю смерцю саслужыць на карысць сваёй зямлі.

Перад гібеллю, ён маліўся за шчасце сваёй зямлі і яе людзей:

“А старац стаяў на каленях і маліўся.

— Шчасця дай, маці'зямля, дзеткам сваім. Дай ім улетку цёплых дажджоў, увосень — сонца, утульнага снегу зімою і кахання і працы вясной.

Літасцівай будзь да яе воінаў, зрабі светлымі хаты і жыццё іх. Скамянеўшаму ад гора, дай мне каменем скончыць свой век.”

Гэты чалавек не думае пра сябе, ён аддаў сваё жыццё за людзей, яго жаданне выратаваць усіх палонных зрабіла цуд — выратаваныя ім людзі ператвараліся ў лебядзіныя стаі. Старац — увасабленне чалавекалюбства, самаадачы, любві да людзей і Радзімы.

9. Чаму старац пагарджаў смерцю? Як трымаўся ён у апошнія хвіліны жыцця? Чаму нават варожы нукер назваў старога святым?

Старац пабачыў, як выратаваныя ім людзі вяртаюцца на свае гняздоўі. Ён не баяўся смерці, “калі слёзы і гора цэлай зямлі не спудзіўся я прыняць на свой карак. Яны цякуць да родных хат, будзе жыва родная зямля. Карайце.” У апошнія хвіліны жыцця ён маліўся за сваю зямлю і свой народ.

Калі яму хацелі адсекчы галаву, меч не ўзяў яго шыю, і нукер хана палічыў яго святым. А праз паўгадзіну старац ператварыўся ў камень, з-пад якога цякла вада. Ён быў сапраўды святым – той, хто памірае за свой люд — заўсёды святы…

10. Што ўбачыў на чужой зямлі хан Бату? Чаму ён назваў яе страшнай зямлёй, дзе плачуць нават камяні і змагаюцца нават слабыя? Як назваў гэту зямлю Юсуфі?

Хан, убачыўшы такі цуд, зразумеў, што гэты люд непакорны, моцны духам, бясстрашны, яго не запалоніць, не зняволіць нельга. Для яго, маладушнага і жорсткага чалавека, як хан гэта было страшна, бо ён ніколі не сутыкаўся з такімі людзьмі. Раней усе яго баяліся і пакараліся яго жорсткай волі.

Бату вымушаны прызнаць сябе пераможаным у паядынку са старым, вера і вернасць якога здолелі зрабіць незвычайны цуд. “едзем з гэтай страшнай зямлі, дзе плачуць нават камяні і змагаюцца нават слабыя…” . зусім іншым, светлым і добрым уяўляецца беларускі край паэту Юсуфу. Таму ён кажа:

“— Едзем з гэтай добрай зямлі, хай светлае сонца ззяе над ёю.”

11. Што, згодна з легендай, сталася з балотнымі жыхарамі, якіх выратаваў пустэльнік? Які далейшы лёс іх чакаў? Як пра гэта сказаў мудры старац?

Балотныя людзі ператварыліся ў дзікіх лебедзеў, яны вярталіся на сваі гняздоўі, каб працягнуць сваё жыццё. Мудры старац, праважаючы іх позіркам сказаў: “— Ляціце, белыя лебедзі, ляці, птаства. Падымуцца вашы хаты, і кветкі пакрыюць пажар.”Ад іх апярэння стала белай вопратка ў людзей, там у і назва пайшла з таго часу — Белая Русь.

12. Якая з дзвюх версій пра ўзнікненне назвы «Белая Русь» падалася вам больш паэтычнай і чаму?

Больш паэтычнай здалася версія пра мудрага старца, бо легенда вельмі своеасаблівая, цікавая, з нечаканай развязкай. Вельмі прыгожыя вобразы выкарыстаў аўтар: лебядзіныя стаі, маці-зямля, старац, які ператварыўся ў камень.