ЛЮБА ТАРАСЮК. ІМЯ АЙЧЫНЫ

Подробное решение Страница 18 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Што, на вашу думку, натхніла аўтара на стварэнне гэтага верша?

На нашу думку, аўтара натхніла на стварэнне гэтага верша роздум над тым, што ўсе мы, жыхары нашай краіны, павінны шанаваць і бергачы імя сваёй краіны, як сваё асабістае. Сваімі паводзінамі падкрэсліваць, што беларусы — просты, добразычлівы народ, адкрыты, душэўны, мірны.

2. Як вы думаеце, чаму Беларусь успрымаецца паэтэсай маленькай, як сэрца?

Яна ўспрымаецца ёю так, магчыма таму, што для паэтэсы Беларусь – гэта яе сэрца, аснова душы, маленькая Радзіма, тое, што даражэй за ўсё. “Сэрца маленькае”, а любоў вялікая.

3. Якой вам бачыцца наша Айчына — Беларусь? Якія адразу згадваюцца вобразы, карціны, з’явы?

Беларусь бачцца сонечнай, светлай, прыгожай, утульнай, адчуваецца нават водар бохана хлеба, бачацца абшары роднай старонкі, лясы, лугі, палеткі, дарогі.

4. Да каго звернуты словы паэтэсы? Пра што хвалюецца яна, думаючы пра стаўленне да Айчыны?

Словы паэтэсы звернуты да ўсіх нас, беларусаў. Яна хвалюецца пра светлае, чыстае імя Беларусі, як старонкі справядлівых, мірных, чыстых людзей, яна просіць усіх нас захоўваць светлае імя Беларусі, як сваё асабістае, не пляміць яго дрэннымі ўчынкамі і адносінамі, не ганьбаваць мінулае, славіць сучаснае.

5. Растлумачце сэнс паэтычнага вобраза светлы цень буслінага крыла // Над рэкамі, дарогамі, палямі.

Буслінае крыло — сімвал Беларусі, светлай, чыстай, сонечнай, мірнай, добразычлівай.