Подробное решение Страница 290 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Якая яна, Зялёная планета, куды трапілі астранаўты?
Зялёная планета нагадвала невялікі шарык з ранняй сакаўной травы.
«Першае ўражанне было такое, нібыта мы трапілі ў Белавежскую пушчу ці Бярэзінскі запаведнік. Альбо і ўвогуле ў нейкі агромністы здзічэлы
сад дзе'небудзь пад Нароўляю ці пад Слуцкам. Але такім было толькі першае ўражанне. Пад кронамі магутных дрэў была не такая ўжо і дзікая
паверхня, — месцамі відавочна расчышчаная, месцамі выпаленая: хтосьці раскладваў вогнішча.»
«расліннасць наўкол самая што ні на ёсць сапраўдная. Праўда, на Зямлі
я такой не сустракаў, і вельмі здзіўляла, што паўсюль быў адзін толькі зялёны колер: зялёная кара дрэў, зялёнае лісце, зялёныя пялёсткі кветак.»
2. Раскажыце пра сустрэчу экіпажа касмічнага карабля з жыхарамі незнаёмай планеты. Як выглядалі гуманоіды? Як яны ўспрынялі гасцей-зямлян?
Дзікуны падбягалі да гасцей-зямлян з усіх дрэў і кустоў. Твары іх свяціліся радасцю, у іх былі доўгія валасы, бароды, шчокі, зарослыя шчэццю. А на шыі іх чарнела палосачка – гальштук-бабачка, гэта глядзелася недарэчна. Дзікуны размаўлялі на лацінскай мове і былі вельмі ветлівыя і ўзбуджаныя. Яны выказвалі шкадаванне, што зямляне не змогуць убачыць іх офісы і навуковыя цэнтры, зоны адпачынку. Госці не маглі іх зразумець, бо навокал былі толькі лясы, таму рашылі, што гэтыя людзі – вар’яты. І толькі доктар Савіч, здаецца, пачаў разумець іх.
3. Які незвычайны падарунак атрымаў доктар Савіч ад гуманоідаў? Як і чаму гэты падарунак паўплываў на яго паводзіны?
Перад ад’ездам гуманоіды падарылі доктару Савічу гальштук-бабачку. І як толькі караль адляцеў, з доктарам пачалі адбывацца страннасці.Ён настойваў на змене курса ў бок сузор’я Дзевы, маўляў там можна знайсці братоў па-розуме. Савіч нават пытаўся прарвацца ў адсек кіравання палётаў, каб змяніць курс. Многія вырашілі, што ён звар’яцеў, як і дзікуны з Зялёнай планеты. Аднак доктар тлумачыў ім, што справа ў зусім іншым.
4. Якая таямніца звязана з гальштукам? У чым заключаецца яе сэнс? Знайдзіце адказы ў тэксце і зачытайце іх.
“Ды вам усім і не снілася, што гэты гальштук уяўляе сабою, — сказаў ён. — Гэта — Праграма, завезеная на Зялёную планету прадстаўнікамі адной з самых высокаразвітых сусветных цывілізацый. Усё выключна проста. Таму, хто носіць гэты гальштук, спачатку выдаецца міраж, мара жыцця.”
“Але ўсялякую мару трэба ўвасобіць у жыццё, зрабіць явай. І гэта прадугледжана Праграмай. Яна выдае ўстаноўкі, падрабязнае тлумачэнне, як і што трэба рабіць, каб гэтую мару здзейсніць. Ну, скажам, нехта хоча стаць вялікім кампазітарам і яму даецца магчымасць уявіць сябе ім. А потым пачынаецца шлях да гэтай вяршыні, па якім і вядзе Праграма.”
5. Як склалася жыццё Савіча пасля касмічнай вандроўкі на Зялёную планету?
Пасля таго, як Савічу не ўдалося трапіць на сузор’е Дзевы, яго звольнілі і ён зажыў зямным жыццём. Пасяліўся непадалёку ад Мінска, у сядзібе і ўжо даўно адышоў ад лекарскай справы.
6. Што неверагоднае, чароўнае адбылося на сядзібе доктара Савіча?
Калі на сядзібу завітаў аўтар-апавядальнік, то ён заўважыў, што ў доктара Савіча жыве істота, падобная на малпу. Яна падабрала капалюш і гальштук доктара, якія ён у роспачы кінуў на зямлю, і збегла ў хату. Доктар растлумачыў, што гэта не малпа, а істота, выгадаваная з прабіркі, што знойдзена на пустуючым міжпланетным караблі. А калі яны зайшлі ў хату, каб пазнаёміцца з ёй бліжей, адбылося невергоднае:
“У шыбіну стукалася, білася крыламі невялікая птушка з чорнай палосачкай-гальштукам на валляку...
— Гальштук! Мой гальштук! — закрычаў доктар Савіч у вялікай роспачы. — Як жа я мог сарваць яго!.. Ты разумееш, што адбылося?! Ён, напэўна, падняў гальштук, начапіў сабе на шыю, і вось здарылася бяда. Ты ж помніш, Праграма, што хавалася ў ім, станоўча спрацоўвала толькі тады, калі гальштук хтосьці атрымліваў у падарунак. Ва ўсіх іншых выпадках, гэта — адмоўная энергія. Мой добры сябар стаў птушкаю! — і доктар Савіч адчыніў фортку...”
7. Як выглядаў гальштучнік? Намалюйце птушку і выкарыстайце ілюстрацыю пры пераказе.
“У шыбіну стукалася, білася крыламі невялікая птушка з чорнай палосачкай-гальштукам на валляку...”
8. Перакажыце заключны эпізод твора.
Аўтар-апавядальнік расказаў доктару Савічу, што рыхтуецца экспедыцыя для пошукаў братоў па розуме. І доктар вырашыў папрасіцца ў гэтае падарожжа. І яму не адмовілі. Як пасля даведаўся апавядальнік, Савіч трапіў у экіпаж, які ляцеў ў сузор’е Дзевы.
9. Падзяліце ўмоўна тэкст твора на часткі. Падбярыце да кожнай з іх загаловак.
1 частка — Зялёная планета(с.290-294 да слоў “Развітвайся з гуманоідамі і пойдзем адсюль”)
2 частка — Гальштук-Праграма (с.294 – 296 па словы “табе , відавочна, патрэбна медыцынская дапамога…”)
3 частка — Гальштучнік (с.296-299 па словы “Таму цябе і звольнілі”)
4 частка — Да сузор’я Дзевы (.299)
10. Чаму твор Раісы Баравіковай лічыцца фантастычным?
Аўтарка малюе незвычайныя персанажы,апавядае пра дзівосныя планеты і жыццё на іх. Сюжэту твора надаецца займальнасць, прыгодніцкі характар. Пісьменніца даносіць да нас думку пра неабходнасць прыгожага, мудрага ўладкавання жыцця на планеце Зямля і ў Сусвеце, пра тое, як важна цаніць і берагчы ўсё непаўторнае,цудоўнае, унікальнае, не забываць пра дабрыню,
чуласць і спагаду да іншых.
Разам з героямі Раісы Баравіковай мы апынаемся на далёкіх планетах, сустракаем там невядомых істот, робімся сведкамі незвычайных падзей і
цудаў.