Подробное решение Страница 288 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Як вы разумееце слова фантастыка?
Фантастыка — гэта вобразы, падзеі ці абставіны, абмаляваныя ў мастацкіх творах, але немагчымыя ў жыцці. Пісьменнікі ствараюць неверагодныя карціны і сітуацыі дзякуючы свайму ўяўленню, фантазіі, гэта значыць яны нерэальныя, неверагодныя, прыдуманыя.
2. Якія сюжэты найбольш распаўсюджаны ў фантастычных творах?
Аўтарская фантазія можа перамясціць нас, чытачоў, у мінулае ці ў будучыню. З фантастычных гісторый перад намі паўстаюць невядомыя і загадкавыя краіны, разгортваюцца падзеі на далёкіх планетах. Аўтары апісваюць выдуманыя, звышнатуральныя з’явы, паказваюць розныя цуды на Зямлі, людзей, якія трапляюць у вельмі дзіўныя жыццёвыя абставіны, і асабліва часта запрашаюць на пошукі дзівоснага ў космас. У літаратурнай фантастыцы нас захапляюць выдуманыя героі — робаты, іншапланецяне, незвычайныя жывёлы і чалавекападобныя істоты.
3. Адкуль вельмі часта пісьменнікі запазычваюць фантастычныя вобразы?
Пры стварэнні якой-небудзь незвычайнай гісторыі пісьменнікі'фантасты часта звяртаюцца да чарадзейных казак, міфаў, легендаў і чэрпаюць
адтуль вобразы, уражанні, займальны матэрыял для пабудовы сюжэта твора. Гэтак, як і ў казцы, чытач робіцца саўдзельнікам цікавых вандровак,
таямнічых здарэнняў, нечаканых пераўтварэнняў.