Дзінтра ШУЛЦЭ.РОБЕРЦІК

Подробное решение Страница 300 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Як выглядала планета Фаіс? Чаму з цягам часу людзі сталі выкарыстоўваць яе як прамежкавую станцыю ў космасе? Чаму планета паступова беззваротна траціла сваю яркую прыгажосць?

Планета Фаіс была надзвычай прыгожай:

“Яе аранжавыя даліны, змрочныя цясніны і беласнежныя вяршыні гор то цямнелі, то святлелі, таму што планета была зусім невялічкая і час на ёй імчаў вельмі хутка. Нязвыклыя зямлянам суткі на Фаіс здаваліся вельмі кароткімі.”

С цягам часу яна ператварылася ў прамежкавую станцыю. Бо людзі імкнуліся далей даследваць сусвет:

“яны прывезлі з сабою ўсё патрэбнае для жыцця. На аранжавых раўнінах пабудавалі касмадромы, на высокіх гарах паставілі антэны, а цяністыя цясніны пакрылі люстэркавым рэчывам, каб выкарыстаць адлюстраваную энергію белага сонца Фаіс. Чым больш людзі абжывалі Фаіс, тым часцей

іх караблі выкарыстоўвалі яе як прамежкавую станцыю ў космасе, тым больш планета беззваротна траціла сваю яркую прыгажосць.

Аранжавыя даліны зніклі пад пластыкам, з цяснін павылазілі і распаўзліся ў розныя бакі тоўстыя і тонкія кабелі, а горныя вяршыні больш нельга было ўбачыць за густымі кратамі лакацыйных антэн.”

2. Хто такі Роберцік? Якім вы яго ўяўляеце?

Роберцік – гэта робат на Фаіс, ён забаўляў людзей, а таксама правяраў лініі напружання. Але галоўнае яго прызначэннем было весяліць астранўтаў. Гэта маленькі сімпатычны робат, з лямпачкамі і індыкатарамі, ў кароткіх штоніках, падобны да хлапчука.

3. Чым адрозніваўся ён ад іншых робатаў? Чым займаўся, як ладзіў з людзьмі?

Роберцік быў не такі, як астатнія робаты, якія выкарыстоўваліся экспедыцыямі пры асваенні планет. Для яго пашылі нават шорцікі, каб былі відаць лямпачкі і індыкатарамі Ён балбатаў з усімі, больш перашкаджаў, чым дапамагаў у рабоце, ноччу ездзіў на ўсюдыходзе, прымушаў правады іскрыцца, гатаваў астранаўтам сняданак і глядзеў, як яны ядзяць.

4. Раскажыце пра адносіны Роберціка з Увісам. Як яны бавілі час, пра што гутарылі?

Роберцік асабліва пасябраваў з Увісам, які даглядаў і рамантаваў яго.Яны любілі разам назіраць світанні, пры гэтым робат з цікавасцю назіраў за рэакцыяй Увіса. А калі яны вярталіся ў лагер, мужчына распытваў Роберціка пра яго ўяўленне аб жыцці. Увіс таксама часта расказваў робату пра Зямлю. І Роберцік слухаў вельмі ўважліва.

5. Прыгадайце, як Роберцік трапіў на Зямлю. Што надзвычай уразіла яго там?

Аднойчы прыйшла чарга Увіса ляцець на Зямлю за тэхнікай і прыпасамі. Ён узяў Роберціка з сабой.

“Так Роберцік убачыў Зямлю, сапраўдную жывую планету. Дагэтуль ён ведаў толькі Фаіс. Але што такое Фаіс у параўнанні з Зямлёй! Яркая паверхня Фаіс нагадвала ўбранне, пашытае з мноства лапікаў аднаго колеру, Зямля ж была шматфарбная, гарманічная і, галоўнае, жывая.”

6. Як змяніўся робат пасля вяртання на планету Фаіс? Чым вы гэта растлумачыце?

Паля вяртання на планету Фаіс Роберцік стаў зусім інакшым. Гэта праявілася яшчэ ў караблі, калі ён адмовіўся пакінуць яго. Затым яго дзівацтвы працягваліся ўсё больш. Ён зрабіўся маўклівым і сумным, часта праводзіў час адзін, перастаў гатавааць на кухні сняданне для астранаўтаў. Думаем, яму вельмі спадабалася Зямля. І ён хацеў там застацца. Фаіс здавалася яму мёртвай планетай.

7. Як ставіліся да дзівацтваў Роберціка Увіс і іншыя астранаўты?

Увіс хваляваўся за яго, шмат разоў перабіраў, пераглядаў яго схемы, стараўся не расказваць іншым пра дзівацтвы робата, а другія астранаўты лічылі, што ён блазнуе. Уліс імкнуўся растлумачыць Роберціку, што яго моггуць разабраць, калі ён адмовіцца выконваць усе свае абавязкі.

8. Чаму, на вашу думку, Роберцік адмовіўся працаваць? Як успрынялі яго рашэнне людзі?

Нарэшце настаў дзень, калі робат адмовіўся працаваць увогуле. Астранаўтам ён патлумачыў, што не хоча заставацца на Фаіс, бо гэта нежывая планета. Яго спрабавалі пераканаць, пагражалі, але гэта не дапамагло. У выніку выпісалі новага робата, а Роберціка вырашылі не чапаць, бо ні ў каго не паднялася рука яго разабраць.

9. Што сталася з Роберцікам? Перачытайце радкі тэксту, у якіх аўтар пра гэта гаворыць. Выкажыце свае меркаванні і ўражанні.

“Калі назаўтра раніцай ён убачыў робата, той сядзеў нерухома. Агеньчыкі, што асвятлялі яго твар, патухлі, стрэлкі прыбораў стаялі на нулі, хоць акумулятары былі зараджаныя. Правая Роберцікава рука была выцягнутая да абагравальніка. Увіс нагнуўся і ў жалезнай далоні ўбачыў маленечкі зялёны парастак, малюпасенькую елачку са светлымі, аксамітнымі іголкамі. У жмені быў пясок, і парастак трымаўся ў ім, чапляючыся ледзь

бачнымі карэньчыкамі.”

На наш погляд, Роберцік быў незвычайным робатам. Ён усёй душой палюбіў жывую планету Зямля, а Фаіс была для яго мёртвай планетай. Ён настолькі і сам захацеў стаць і адчуваць сябе жывым, што сам стаў паводзіць сябе, як чалавек. Але ён усведамляў, што гэта немагчыма, таму і адключыўся.

10. Чаму крышталёвы блок быў для Увіса самым дарагім талісманам?

Маленькі крышталёвы блок — часцінка Раберціка. У ім былі запісаны мары робата пра ажыўленую Фаіс. Яна пры гэтым нагадвала зямлю. Для Увіса гэта былі дарагія ўспаміны, бо ён таксама палюбіў Раберціка і згубіўшы яго, перажываў страту. На крышталёвым блоку былі запісаны мары Роберціка, і гэта было неверагодна, бо было вядома ўсім — робаты не могуць фантазіраваць і марыць.

11. Як вы думаеце, чаму Увіса зацікавіла праблема здольнасці электроннага мозгу да творчай дзейнасці? Паразважайце, да якіх высноў вучоны мог прыйсці.

Сустрэча Увіса з Раберціка была вызначальнай не толькі для робата, але і астранаўта. Робат не толькі быў яго сябрам, але і незвычайнай, чуйнай асобай, якая абвяргала ўсе прынцыпы існавання і працы робатаў. Гэта загадка захапіла Увіса і ён працягнуў свае даследаванні. Магчыма, вучон ыпрыйшоў да высновы, што і робаты, пры пэўных умовах могуць набыць чалавечыя рысы і пачуцці, як боль. Тугу, мары, фантазіі, любоў…

12. Разгледзьце рэпрадукцыю карціны на касмічную тэму «Пейзаж на Сатурне», створаную мастаком Язэпам Драздовічам у 30-я гады мінулага стагоддзя. (Гл. уклейку.) Якім уяўляўся мастаку Сатурн? Апішыце свае ўражанні ад карціны.

Сатурн падобны ў многім на зямлю: аблокі, рэкі, горы. Дрэвы, нават дамы, падобныя на сялянскія. Нязведаныя сцежкі хвалямі ляжаць у прасторы, на небе бачны аблокі і частка кальца Сатурна. У карціне пераважваюць зялёныя, бэзавыя фарбы. Калі б аўтарам не было пазначана назвы карціны, нялёгка здагадацца, што гэта сапраўды Сатурн.

13. Што збліжае вобразы далёкіх планет, створаныя Язэпам Драздовічам і Дзінтрам Шулцэ?

Магчыма іх збліжае зачараваная прыгажосць, непаўторнасць, асаблівасць.