МІХАСЬ СКРЫПКА.СВІННЯ І БАРАН

Подробное решение Страница 286 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Як здарылася, што Свіння атрымала пасаду ў градах?

Свіння прайшла да барана прасіць гэту пасаду. Баран, абкладзены паперамі, заўважыў, што яна ў капелюшы і даў ёй гэту пасаду, ацаніўшы асобу Свінні аднабакова.

2. Чаму паводзіны Свінні ў агародзе выклікаюць смех?

Свіння паводзіла сябе ў градах, як яна і павінна была паводзіць: усё парушыць і разгрэбці лычом, гэта выклікае смех:

“А тая лыч пусціла ў ход:

Спаласавала ўсё ушчэнт,

Пасля яшчэ,

Зрабіўшы разварот,

Перакуліла плот!”

3. Якую характарыстыку мы можам даць Свінні? Чым яна, нягледзячы на капялюш, выклікае недавер?

Свіння марыла пра пасаду ў градах толькі з адной мэтай - навесці там “свае парадкі”, якія ператварыліся ў разбурэнне і непарадак. Нягледзячы на капялюш, усім зразумела, што Свіння — ніколі не будзе навадзіць чысціню і разумна кіраваць на любой пасадзе. Яна ўсё пагрызе, патрушчыць, усюды правядзе сваім лычом і акрамя ўбытку нічога не застанецца.

4. У чым была памылка Барана?

У тым, што ён ацаніў Свінню толькі па знешняй прыкмеце, не здолеўшы пад капелюшам разгледзець лыч.

5. Перачытайце мараль байкі. Пра што папярэджвае, ад чаго засцерагае аўтар твора?

“Як ты свінню ні апранай

І як ні кліч —

Не забывай

Пра лыч.”

Як у знакамітай прыказцы: “Сустракай па аддзенні, праважай па розуму”. Аўтар засцерагае нас ад паверхнаснага ўспрынняцця чалавека, асабліва ў тыя моманты, калі ім плануецца даручыць сур’езную працу. Нярэдка так бывае, што за прыстойнай знешнасцю хаваюцца сапраўдныя свінні.