УЛАДЗІМІР КОРБАН. МАЛПІН ЖАРТ

Подробное решение Страница 285 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Які жарт учыніла Малпа? Як вы ставіцеся да яе ўчынку?

Малпа звязала хвасты Мурзы і Трызора. Гэты ўчынак дрэнны, хуліганскі, кепскі, подлы.

2. Чаму галоўным героем байкі аўтар выбраў менавіта Малпу? Як тая адчувала сябе, калі сабакі распачалі сварку і бойку?

Магчыма там, што малпа — сімвал насмешніцтва, крыўляння, бязглуздасці. Калі сабакі распачалі сварку, Малпа:

“А Малпа ледзьве не кладзецца —

І скача, і крыўляецца, й смяецца,

Так па душы прыйшоўся ёй

Сабачы бой.”

3. Выкажыце свае адносіны да Мурзы і Трызора. Якое пачуццё выклікаюць у вас гэтыя героі байкі: шкадаванне, спагаду, здзіўленне, асуджэнне ці якое-небудзь іншае?

Мурза і Трызор выклікаюць спачуванне, яны не здолелі разабрацца, што зарылася і адразу распачалі лаянку, грызню, бойку.

4. Падумайце, для чаго байкапісец распавёў гэтую гісторыю. Якую важную думку ён імкнецца данесці да чытачоў?

Галоўная думка выказваецца аўтрам у маралі байкі:

“І між людзьмі такія ёсць:

Звядуць дваіх, наладзяць склоку,

А потым збоку

На цяганіну пазіраюць

І рукі паціраюць.”

Аўтар імкнецца данесці да чытачоў, што людзі, якія паступаюць як малпа — маральна нізкія, недалёкія. А таксама, перад тым, як пачынаць спрэчкі і бойкі, патрэбна старацца напачатку спакойна выствеліць прычыну таго, што здарылася.