ЛЕАНІД ЯКУБОВІЧ

Подробное решение Страница 17 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Якія вобразы згадвае аўтар, каб выказаць свае пачуцці?

Аўтар узгадвае вобразы дрэва, птушкі.

2.Як вы лічыце, чаму паэту цяжка, нават немагчыма жыць без роднай старонкі?

Паэт — патрыёт сваёй Радзімы. Для яго гэта самы дарагі, любы, ненаглядны край, яго сэрца, душа, жыццё.

3.Вызначце ў вершы зваротак і параўнанні. Растлумачце іх ролю ў раскрыцці аўтарскага перажывання.

Зваротак: “О Беларусь!”

Параўнанне: “Мне без цябе — як дрэву без вады”, “хоць непрыкметнай птушкай твайго гаю…”

Аўтар падкрэслівае, што разлука з роднай старонкай для яго, амаль як смерць (бо дрэва не можа жыць без вады). Каб быць заўсёды з Радзімай, ён гатовы быць “птушкай у гаі”. Высока пачуццё патрыятызму характэрна для гэтых некалькіх радкоў.