Подробное решение Страница 283 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010
1. Што такое байка?
Байка — невялікі, часцей вершаваны твор сатырычнага зместу з алегарычным сюжэтам і павучальнай канцоўкай (мараллю).
2. Калі і дзе ўзнікла байка?
Узнік гэты жанр у Старажытнай Грэцыі. Першы славуты байкапісец — Эзоп. Жыў ён прыкладна ў VІ—V стагоддзях да нашай эры. Напісаныя ім байкі
былі празаічныя. Эзопавы творы карысталіся вялікай папулярнасцю, бо захаплялі людзей сваім праўдалюбствам, мудрасцю і досціпам.
3. Чым байка адрозніваецца ад іншых камічных (гумарыстычных) твораў?
Ад іншых камічных твораў байка адрозніваецца тым, што ў ёй прысутнічае сатыра — з’едлівы, выкрывальны смех. У гумарыстычных творах
(анекдотах, гумарэсках) смех, як правіла, нязлосны, добразычлівы, пацяшальны. Чалавек або нейкая з’ява паказваюцца ў камічным, дабрадушна'смешным выглядзе. З дапамогай гумару асобныя, нязначныя недахопы ў паводзінах ці характары персанажа, нейкія жыццёвыя з’явы выклікаюць у чытача ўсмешку, ствараюць вясёлы настрой. У байцы ж смех шматаблічны: пацяшальны, крытычны, выкрывальны.
4. Якіх беларускіх байкапісцаў вы ведаеце?
Кандрата Крапіву, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, Уладзіміра Корбана, Эдуарда Валасевіча.