АЛЕСЬ ЗВОНАК.ГАРБУЗ

Подробное решение Страница 282 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Чым вылучаўся гарбуз сярод іншых насельнікаў агарода? Як ён сябе паводзіў?

Гарбуз вырас большым за ўсіх у гародзе:

“Пад сонцам вырас велікан-гарбуз!

Прыгожы, круглы, важкі — дзіва, й годзе! —

Нібыта не гарбуз, а важны туз!»

2. Чым закончыліся для гарбуза яго пахвальба і ганарыстасць? Ці выпадкова напаткала яго такая доля?

Пахвальба і ганарыстасць гарбуза скончылася тым, што ён “лопнуў, нібы выстрал халасты”. Такая доля яго напаткала невыпадкова, той, хто ганебна адносіцца да іншых, раздуваецца ад асабістай важнасці, зрэшты аказваецца як мыльны пузыр, за яго пахвальбой нічога не стаіць, і нічога не застаецца.

3. Як вы думаеце, чалавека з якімі якасцямі паказаў аўтар байкі ў вобразе гарбуза? Як паэт ставіцца да гэтага персанажа?

Аўтар у вобразе гарбуза раскрывае такія рысы чалавечага характару як пахвальба, ганарыстасць, эгаізм, фанабэрыстасць, зазанайства, недалёкасць, унутранай пустаты, няўважлівасці, зневажэння.Аўтар сатырычна малюе вобраз гарбуза, іранізіруе над яго паводзінамі.

4. У якіх радках заключаны галоўны сэнс байкі?

Галоўны сэнс байкі заключаны ў маралі:

“калі зазнаўся —

То сам, як той гарбуз, нутром пусты!”

5. Пра якога чалавека можна сказаць, што ён нутром пусты?

Пра чалавека, які думае толькі пра сябе і асабістую значнасць, у яго адсутнічаюць інтарэсы, сябры, цікавыя заняткі, ён умее толькі хваліць сябе і ганьбіць іншых.

6. Знайдзіце ў творы параўнанні. Як гэтыя параўнанні дапамагаюць ахарактарызаваць героя байкі і яго паводзіны?

ПАРАЎНАННІ:

“Нібыта не гарбуз, а важны туз!”

“Глядзеў звысоку ён пры ўсім народзе

На землякоў, нібы на чарвякоў:”

“Ды вось бяда — нябога не ўтрымаўся

І лопнуў, нібы выстрал халасты.”

Гэтыя параўнанні дапамагаюць ярчэй уявіць вобраз галоўнага героя, яго сутнасць, рысы яго харатктару, нездарма аўтар гаворыць, што ён “лопнуў, нібы выстрал халасты”, яшчэ раз акцэнтуючы ўвагу пра пустую сутнасць “гарбуза” і такіх людзей, якія на яго падобны.