ЯКУБ КОЛАС. КОНЬ І САБАКА

Подробное решение Страница 281 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Дайце кароткую характарыстыку персанажам байкі.

Конь — вольны, свабодалюбівы, імклівы, напорысты, моцны.

Сабака — пужлівы, брахлівы, дзейнічае з-падцішка , подлы.

2. Чаму сабака Рудзька баяўся каня на волі?

Конь большы за яго, мацнейшы, спрытнейшы, ён мог лёгка капытом прыціснуць сабаку.

3. Як паводзіў сябе сабака, калі каня прывязалі, надзелі яму на галаву аброць, ногі абвілі вяроўкай і такім чынам пазбавілі яго свабоды?

Сабака паводіў сябе непрыстойна, подла, дрэнна: ведаючы, што конь звязаны і не можа даць яму адпор, спецыяльна кусаў яго за хвост.

4. Ці правільна ацанілі паводзіны Рудзькі малыя дзеці? Прачытайце з захаваннем адпаведнай інтанацыі заключныя словы байкі: А Рудзька дужшы за каня! Чаму гэтая ацэнка ўспрымаецца недарэчнай?

Дзеці ацанілі паводзіны Рудзькі неправільна: уся моц сабакі была ў тым, што конь не мог даць сдачы назольнаму сабаку. Таму свярджэнне, што Рудзька мацнейшы за каня недарэчнае і няправільнае.