ПIЬЕН ПАНЧАНКА

Подробное решение Страница 279 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. З якімі пачуццямі гаворыць паэт пра птушак? Якімі якасцямі і рысамі надзяляе іх?

Аўтар гаворыць пра птушак з вялікай любоўю і замілаваннем. Ён адзначае, што з птушкамі людзям “Святлей, чалавечней нам жыць і любіць.”, салаўі кранаюць і натхняюць нас сваімі душэўнымі спевамі, паэт упэўнены, што птушкі прымушаюць нас задумвацца над сэнсам жыцця.Лічыць, што буслы прыносяць у дом шчасце і радасць, а шпакі ратуюць ураджай.

2. Якія словы найбольш выразна і поўна выяўляюць пазіцыю аўтара? Зачытайце іх.

“Хто птушку пакрыўдзіць —

Той сам сабе здрадзіць.

Жыццём і бацькамі завешчана нам:

Адкласці ўсе справы вясною, а зладзіць

Шпакоўні шпакам, а буслянкі буслам.”

3. Як вы разумееце сэнс паэтычных радкоў: Хто птушку пакрыўдзіць — // Той сам сабе здрадзіць?

На нашу думку, аўтар зазначае, што чалавек павінен берагчы птушак, клапаціцца пра іх, пакрыўдзіць птушку недастойны, дрэнны, нізкі ўчынак, такога нельга дапускаць, гэта здрада самой сутнасці чалавека, бо чалавек, павіне быць не царом прыроды, а тым, хто зберагае і прымнажае яе багацці, дапамагае птушка жыць – будаваць буслянкі, шпакоўні, не разбураць гнёзды, любіць навакольны свет.

4. Якімі, на думку аўтара, павінны быць жыццё і паводзіны чалавека на зямлі? Да чаго заклікае нас паэт?

Чалавек павінен існаваць у гармоніі з сабой і навакольным светам. Павінен зберагаць прыроду, ашчадна адносіцца да таго, што яго акружае — палі, лясы, лугі, птушкі. Усё гэта — немалаважная частка жыцця чалавека, без якой ён не зможа існаваць.