ЯНКА МАЎР.БАГІРА

Подробное решение Страница 271 стр. по литературе для учащихся 6 класса, авторов Л.К. Цiтова, A.I. Бельскii 2010



1. Якое ўражанне зрабіла на вас апавяданне?

Было цікава прачытаць пра такую разумную кошку, як Багіра.

2. Што незвычайнае было ў паводзінах кошкі на вуліцы, калі яна заўважыла прахожых? Як яна прымусіла людзей выканаць яе просьбу-патрабаванне?

Аднойчы аўтар разам са сваёй дачкой заўважылі цікавую кошку, якая незвычайна сябе паводзіла:

“прычапілася да нас чорная кошка, жаласна мяўкае, трэцца каля ног. А як толькі мы спынімся, яна, азіраючыся, ідзе назад. Пойдзем мы далей — яна зноў даганяе нас, крычыць, блытаецца між ног, забягае наперад, нібы не пускае ісці ў той бок. Справа ясная: яна хоча, каб мы пайшлі з ёю кудысьці назад. Нічога не зробіш: калі яна так выразна і настойліва патрабуе — трэба ісці. Як толькі мы зрабілі пару крокаў назад, яна ўзрадавалася, шпарка паскакала ў той бок і знікла. Што яна: жартуе з намі? Мы сталі. Тады кошка зноў з’явілася і зноў пачала мяўкаць і церціся. Мы зноў пайшлі за ёю — і зноў яна пабегла наперад, мяўкаючы здалёк.”

3. Як трапіла кошка ў гарадскую кватэру? Чым яна надзвычай здзівіла сваіх гаспадароў, як пачувалася на новым «месцы жыхарства»?

Бацька з дачкой пашкадавалі разумную кошку і яе кацяня, вырашылі забраць іх да сябе. Кошка адразу выбрала сабе цёплае і ўтульнае месца каля печкі. Але праз некалькі хвілін гаспадары былі надзвычай здзіўлены: кошка адзін за другім прынесла ў кватэру яшчэ два кацяняці. Людзям прыйшлося толькі змірыцца з гэтым фактам.

На новым месцы жыхарства, кошка пачувала сябе ўпэўнена, нават дзелавіта, усе яе клопаты былі звязаны з кацянятамі і іх абустройствам.

4. Якім стала жыццё сям’і пасля з’яўлення кошкі з кацянятамі? За што гаспадары да кошкі-маткі адчулі вялікую павагу?

Гаспадары, канешне, былі не вельмі рады, што іх сямейства так хутка павялічылася, аднак:

“Але да кошкі-маткі адчулі вялікую павагу. Якая яна была сур’ёзная, руплівая. Як ні павернецца, што ні зробіць — усё правільна, разумна, таксама як зрабіў бы кожны з нас. За гэты час яна ніводнай мінуты не патраціла дарэмна і не зрабіла нічога лішняга, не сунула свой нос, куды ёй не трэба, не пацікавілася нічым, апрача сваёй справы.”

5. Што гаворыць аўтар пра ролю інстынкту ў паводзінах людзей і жывёл? Як Багіра сваімі дзеяннямі абвергла навуковыя высновы?

“Мы гаворым, што ў жывёл не розум, як мы яго разумеем, а інстынкт, гэта значыць, прывычныя, але несвядомыя рухі і дзеянні, патрэбныя ім

для жыцця. Пчала робіць сваю ячэйку, зусім не думаючы, што, як і дзеля чаго яна робіць. Мурашка цягне ў свой бок галінку, а яе зямляк падбяжыць дапамагаць і пачне цягнуць у другі бок — і яны абодва так і будуць тузацца, не ведаючы, што яны робяць. Мы самі, калі дакранаемся рукой да агню, то зараз жа інстынктыўна торгаем руку назад, а потым ужо сваім розумам цямім, у чым тут справа. Усё гэта — праявы інстынкту.”

Аднак Багіра абвяргала ўсе гэтыя навуковыя факты, гэта зусім не сутыкалася з яе паводзінамі, якія былі накіраваны на выратаванне сваіх дзетак. Усё што яна рабіла, было амаль па-чалавечы – рацыянальна і разумна.

6. Які жыццёвы ўрок дала кошка людзям, прытуліўшы чужое хворае кацянятка?

Калі на двары з’явілася бруднае хворае кацяня, Багіра нечакана вырашыла яго прытуліць і таксама прывяла ў дом да астатніх дзяцей. Гаспадары не маглі супрацьстаяць яе высокародным пачуццям:

“Але як было нам, добрым і разумным людзям, праганяць няшчаснае кацянё, калі нават жывёліна пашкадавала яго? Няўжо мы будзем горшымі за жывёлу? Тады нам сорамна будзе глянуць у вочы паважанай Багіры. Тады і яна і суседскія куры засмяюць нас.”

Акрамя гэтага, гаспадары ведалі, што кошка сама паставіць на ногі кацяня,я к рашучая і ўмелая матуля. Яна паказала прыклад дабрыні, міласэрднасці гуманнасці, не раўнадушнасці да чужой бяды.

7. Прыгадайце, як прымусіла Багіра сваіх гаспадароў і іх суседзяў лічыцца з яе мацярынскімі правамі і абавязкамі, калі кацяняты трапілі ў іншыя сем’і.

Калі кацяняты падраслі, гаспадары раздалі іх па суседзям. А ёй пакінулі аднаго. Спачтку Багіра захвалявалася, а пасля раптоўна супакоілася і пачала на доўгі час прападаць з кватэры. Гаспадры ўжо пачалі думаць, што яна загуляла, але праз некаторы час выкрылася наступнае: кошка адшукала кацянят па кватэрах і насіла ў кожную мышак для сваіх дзетак. Гэта здзівіла гаспадароў і яны яшчэ больш пачалі паважаць сваю Багіру.

8. Якія перамены адбыліся ў паводзінах кошкі, калі яе дзеткі падраслі? Як пра гэта расказвае пісьменнік?

“Калі яна пазбавілася клопату аб дзецях і ёй больш не было чаго рабіць, яна пачала ўмешвацца ў нашы гаспадарчыя справы, ды так нахабна, што

ніякай рады нельга было даць. Калі хоць трохі адвернешся, недаглядзіш — яна зараз жа нашкодзіць. Нічога ад яе не схаваеш — усюды дабярэцца. Калі збан малака накрыты сподкам — яна сподак скіне, калі завязаны — яна перакуліць. Калі буфет зачынены не зусім шчыльна — яна сама яго

адчыніць. А раз ухітрылася выцягнуць з закрытай каструлі мяса — і каструля засталася закрытай. А ноччу часам адбываліся такія выбухі ад скінутых рэчаў, што, здавалася, самалёты робяць бамбёжку.

Ужо ж як мы яе ўгаворвалі, саромілі, выхоўвалі, дрэсіравалі — нічога не выйшла, ніяк не маглі з ёю дагаварыцца. Нічога яна не магла ці не

хацела зразумець, хоць і ўмела лічыць да трох.”

9. Аўтар заканчвае сваё апавяданне пра Багіру словамі: І цяпер мы шкадуем, што так расхвалілі яе на ўвесь свет. Як вы думаеце,

ці можна пагадзіцца з такім сцвярджэннем? Выкажыце свае меркаванні.

На нашу думку гэта сцвярджэнне не вельмі праўднае: гэта кошка, хоць і даказала сваю разумнасць у адносінах да сваіх кацянят, па сутнасці яна заставалася кошкай з вуліцы, у яе былі свае звычкі, манеры, нават характар. І гэта не азначае, што яна раптоўна стала дрэннай.